Два беларускія дэпутаты патрабавалі зняць з іх санкцыі. Суд ЕС адхіліў пазоў і запатрабаваў аплаціць выдаткі
29 мая 2023 у 1685357340
«Зеркало»
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Еўрапейскі сабз наклаў на іх 21 чэрвеня 2021 года. Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў заяўнікаў аплаціць выдаткі адказчыка, піша Reform.
Любецкую і Амельянюка прадстаўляў адвакат адвакацкай палаты Парыжа Дзмітрый Літвінскі. Дэпутаты трапілі ў санкцыйны пакет ЕС 21 чэрвеня 2021 года ў сувязі з тым, што ўзначальвалі Пастаянную камісію па заканадаўстве і ўдзельнічалі ў распрацоўцы і прыняцці рэпрэсіўнага заканадаўства ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных пратэстаў.
Парламентарыі хацелі зняць у дачыненні да сябе санкцыі і патрабавалі аплаціць выдаткі, звязаныя з судом. Яны матывавалі гэта тым, што санкцыі носяць характар калектыўнай адказнасці, нясуць памылковую ацэнку і парушаюць прынцып сувымернасці.
Савет Еўрапейскага саюза, які выступаў адказчыкам у судзе, прадставіў вычарпальныя аргументы, якія абгрунтоўваюць уключэнне старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святланы Любецкай і яе намесніка Аляксандра Амельянюка ў санкцыйны спіс. Менавіта яны займаліся распрацоўкай абноўленага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які ўключыў шэраг новых артыкулаў, што ўзмацняюць адказнасць у дачыненні да апанентаў рэжыму Лукашэнкі.
Суд ЕС стаў на бок адказчыка і 24 траўня 2023 года адхіліў пазоў Любецкай і Амельянюка.
Згодна з пастановамі Пятай палаты Суда Еўрапейскага саюза, Любецкай і Амельянюку прадпісваецца аплаціць, у дадатак да іх уласных выдаткаў, выдаткі, панесеныя Саветам Еўрапейскага саюза.