«Найбліжэйшым часам разбяромся». Лукашэнка заклапаціўся сітуацыяй з валютай
апублікавана: 4 лютага 2025 в 12.31
абноўлена: 4 лютага 2025 в 12.39
Іван Зверабой / «Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка заклапаціўся вывядзеннем валюты за мяжу. «Найбліжэйшым часам мы разбяромся з урадам, як яны рэалізоўвалі тыя рашэнні, якія мною былі прынятыя», - заявіў 4 лютага палітык, кажучы пра абмежаванні для замежных інвестараў на вывядзенне грошай.
Аляксандр Лукашэнка 4 лютага на сустрэчы з даверанымі асобамі выказаўся наконт праблемы вывядзення валюты за межы краіны.
Палітык адзначыў, што падчас дакладу генеральнага пракурора закраналася пытанне вывядзення валюты за межы краіны. Як высветлілася, за год за мяжу вывелі не дзясяткі мільёнаў грашовых сродкаў, а сотні. Хоць раней Аляксандр Лукашэнка даручаў не дапускаць, каб замежныя інвестары, якія сыходзяць з Беларусі, неабгрунтавана выводзілі валютныя сродкі, заробленыя тут.
«Дывідэнды выводзяць. Яны што, асабіста самі зарабілі гэтыя грошы? Бедны заробак нашым людзям заплацілі, самі зматаліся за мяжу і вывелі яшчэ грошы. Гэта што, нармальна? - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму найбліжэйшым часам мы разбяромся з урадам, як яны рэалізоўвалі тыя рашэнні, якія мною былі прынятыя».
Нагадаем, у кастрычніку 2023 года для тых замежных інвестараў з «недружалюбных» краін, якія спрабуюць згарнуць свой бізнес у нашай краіне, але не могуць гэтага зрабіць праз уведзеныя абмежаванні, увялі спецыяльны збор. Такія бізнесоўцы павінныя заплаціць у бюджэт унёсак у памеры не менш за 25% ад рынкавага кошту адчужальных доляў (акцый) ці нерухомай маёмасці.
Чытайце таксама