Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Это заболевание будет существовать вечно. Однажды оно уничтожило до трети населения Европы — рассказываем
  2. «Хотел спасти хотя бы какое-то количество людей». Поговорили с дочкой задержанного беларуса, который отправлял данные в «Беларускі Гаюн»
  3. Заместитель Келлога рассказал, как под водку проводил с Лукашенко переговоры об освобождении политзаключенных
  4. Прогноз по валютам: ждать ли доллар снова по 3 рубля? Неожиданное решение США
  5. Главу фонда BYSOL Андрея Стрижака обвинили в рассылке непрошеных фото своих гениталий женщинам. Он признал это и отреагировал
  6. В Беларуси «взбесились» цены на товары. Эксперт прогнозирует, что ближайшие месяцы ситуация ухудшится
  7. «До 2000 беспилотников за ночь»: через несколько месяцев российские удары по Украине станут шокирующе массированными — ISW
  8. «Не 3 гады, а 33 жыцця». Супруга экс-журналиста «президентского пула» Дмитрия Семченко подтвердила его выход на свободу


А вы ведалі, што ў 1960-х гадах з Маладзечна ў Мінск і назад можна было дабрацца на самалёце? Аб гэтым сёння малавядомым факце распавядае «Рэгіянальная газета».

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by
Фота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Фотаздымкі маладзечненскага аэрадрома у жніўні 1969 года зрабіў маладзечацец Аляксандр Салагуб, а цяпер адлічбаваў Яўген Стэльмах. Пра аэрапорт у Маладзечне карэспандэнту расказаў аўтар фота Аляксандр Салагуб.

— Аэрапорт я добра ведаў яшчэ з 1960-х. Тут садзіліся грамадзянскія самалёты «АН-2».

Не адзін раз лётаў з Маладзечна ў Мінск за два рублі. Дарога займала 20 хвілін.

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Па словах суразмоўцы, тут жа стаяў невялічкі будынак — аэравакзал з касай, дзе можна было купіць білет на самалёт.

Акрамя Мінска, самалёты з Маладзечна лёталі на Нарач.

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Месціўся аэрадром за вайсковай часткай ў бок Вялікага Сяла. Цяпер там стаяць катэджы.