Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Абмен даляраў і зняцце наяўных па-новаму, увядзенне камісіі, удар па ўкладчыках. Банкі ўводзяць валютныя змяненні
  2. Што з чэргамі на мяжы пасля паведамленняў ДПК пра тое, што Польшча нібыта перастала пускаць аўтобусы?
  3. Усплыў пабочны эфект новаўвядзенняў па крэдытах на аўтамабілі Geely
  4. На пятніцу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Да навальніцаў, залеваў, граду і шквалістага ветру дадалася яшчэ адна «бяда»
  5. У ДПК заявілі, што Польшча «перастала прымаць аўтобусы» з Беларусі. У чатах пішуць, што іх усё ж прапускаюць, але «вельмі павольна»
  6. Ціханоўская расказала падрабязнасці пра пагрозы яе дзецям у кабінеце Ярмошынай у 2020 годзе
  7. «Прызнанне, што не гатовы мець справы з выбаршчыкамі». Ці можа Лукашэнка цалкам адмяніць прэзідэнцкія выбары?
  8. Непропорционально высокими назвали эксперты потери армии РФ в Украине: вот какую территорию удалось захватить и сколько погибли
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.