Опубликовано 31 лiпеня 2024 у 13.27
Адрес в интернете: https://zerka1o-read.xyz/news/economics/74672.html    

Лукашэнка знайшоў новае крэсла для «ветэрана» сваёй каманды. Чыноўніку ўжо 74 гады

Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня сустрэўся з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. На нарадзе аказаўся былы кіраўнік НАН і прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Увагу на гэта звярнула «Салідарнасць».

Михаил Мясникович на встрече у Лукашенко. 30 июля 2024 года, Минск. Скриншот видео
Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ў Лукашэнкі. 30 ліпеня 2024 года, Мінск. Скрыншот відэа

Рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Камітэта дзяржкантролю мусіць падрыхтаваць прапановы па развіцці Акадэміі навук. Як адзначыў Лукашэнка, «ёсць асобныя поспехі, але і незадаволенасць вынікамі таксама сур’ёзная».

Мяркуючы з прысутнасці на сустрэчы Мясніковіча, ён уваходзіць у склад рабочай групы. На нарадзе чыноўнік сядзеў бліжэй да краю стала, але менавіта ён потым выйшаў да журналістаў дзяржСМІ расказаць пра змест сустрэчы. Тыя прадставілі яго ў сваіх публікацыях як «дзяржаўнага дзеяча».

Нагадаем, у 1990-х Мясніковіч працаваў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, дапамагаючы Лукашэнку ствараць «вертыкаль» улады. У 2004−2010 гадах ён узначальваў Акадэмію навук. Потым былі пасады прэм’ер-міністра і старшыні Савета Рэспублікі.

З лютага 2020-га да лютага 2024-га Мясніковіч працаваў кіраўніком Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

І вось Лукашэнка вярнуў 74-гадовага чыноўніка сабе на службу.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO