Опубликовано 4 кастрычнiка 2024 у 08.09
Адрес в интернете: https://zerka1o-read.xyz/news/economics/79917.html    

«Юрыдычна разбіраемся ў дакуменце». У «Альфа-Банку» расказалі, што будзе з карткамі кліентаў пасля ўвядзення брытанскіх санкцый

Уведзеныя Вялікабрытаніяй санкцыі не мусяць прыкметна паўплывваць на працу картак і сэрвісаў беларускага «Альфа-Банка», паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

У «Альфа-Банку» заявілі, што «бачаць хваляванні» кліентаў на фоне навін пра санкцыі, якія ўвяла Вялікабрытанія.

«Нашыя карткі і сэрвісы працягваюць працаваць у стандартным рэжыме. Проста цяпер мы юрыдычна разбіраемся ў дакуменце санкцый: паводле папярэдняй ацэнкі, яны не зробяць прыкметнага ўплыву на нашую працу», — паведамілі ў арганізацыі.

Там паабяцалі трымаць кліентаў у курсе і аператыўна дзяліцца навінамі пра змяненні.

Нагадаем, напярэдадні ўрад Вялікабрытаніі абнавіў санкцыйны спіс па Беларусі. Згодна з паведамленнем Мінфіна краіны, у яго трапіла беларускае ЗАТ «Альфа-Банк».

Як гаворыцца ў абгрунтаванні, санкцыі ў дачыненні да «Альфа-Банка» ўведзеныя праз тое, што ён «удзельнічае або ўдзельнічаў у атрыманні выгады ці падтрымцы ўрада Беларусі, ажыццяўляючы бізнес у сектары, які мае стратэгічнае значэнне для ўрада Беларусі, а менавіта — у беларускім сектары фінансавых паслуг».

«Альфа-Банк» унесены ў спіс з мэтай замарозкі актываў.

Яшчэ ў сакавіку 2022 года «Альфа-Банк» спыніў аперацыі па рахунках давернага кіравання, пасля таго як атрымаў афіцыйныя паведамленні ад брокераў з Вялікабрытаніі і краін ЕС пра замарозку інвестыцыйных рахункаў давернага кіраўніка банка. Гэтыя абмежаванні былі звязаныя з санкцыямі супраць Беларусі, уведзенымі з прычыны суўдзелу Мінска ў вайне супраць Украіны.

Вера Караўская / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO