Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  3. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  4. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  5. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  6. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  7. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  8. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  9. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  10. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  11. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  12. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  13. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  16. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  17. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
Читать по-русски


Пракуратура Магілёўскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 46-гадовага жыхара горада ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі падчас фарміравання рознічных цэн, паведаміла прэс-служба нагляднага ведамства.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Абвінавачаны — дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю. Паводле версіі следства, 8 кастрычніка 2022 года на працоўным месцы ў сваёй краме ён, ведаючы пра забарону на павышэнне цэн, «з карыслівых меркаванняў наўмысна ўстанавіў цану на сыр, якая перавышае яго кошт на 5 кастрычніка 2022 года».

«Сваімі дзеяннямі абвінавачаны нанёс істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам. Гэта выявілася ў падрыве аўтарытэту органаў улады пры прыняцці сістэмных мер па выключэнні неабгрунтаванага росту цэн і кантролі за цэнавай дысцыплінай, усталяванні эфектыўнай сістэмы мэтавага кантролю для забеспячэння ўнутранага спажывецкага рынку таварамі», — сцвярджае пракуратура.

Мужчыну выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 424 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Пасля выстаўлення абвінавачання бізнесоўца выпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Як развівалася гісторыя з рэгуляваннем цэн

6 кастрычніка на нарадзе па эканамічных пытаннях Аляксандр Лукашэнка заявіў пра забарону на павышэнне любых цэн у краіне.

«За-ба-ра-ня-ец-ца! З сённяшняга дня. Не з заўтрашняга дня, а з сённяшняга. Каб за суткі не накруцілі цэны. Таму з сённяшняга дня рост цэн забараняецца. І не дай бог хтосьці па бухгалтэрыі правядзе задняй датай нешта, нейкія разлікі, пераразлікі», — папярэдзіў Лукашэнка на нарадзе з эканамічным блокам на тэму інфляцыі (цытата паводле БЕЛТА).

У той жа дзень ён даручыў ураду да 20 кастрычніка зацвердзіць новы парадак рэгулявання цэн. Адказнай прызначыў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву.

Пасля забароны на рост цэн Дзяржкантроль анансаваў маштабныя рэйды па крамах і жорсткую рэакцыю аж да крымінальных справаў. Да рэйдаў падключыліся не толькі прадстаўнікі КДК, але таксама прафсаюзы і дэпутаты. Пасля гэтага за павышэнне цэн завялі дзясяткі крымінальных справаў.

19 кастрычніка ўрад нарэшце прыняў новую пастанову аб рэгуляванні цэн (але апублікавалі яе 20 кастрычніка). У дакуменце пералічаныя 370 відаў тавараў: ад харчавання і адзення да аўтамабіляў і рознага абсталявання. Пастановай увялі гранічныя надбаўкі для імпарцёраў і гандлю. Павышэнне адпускных цэн, згодна з пастановай, неабходна ўзгадняць з дзяржорганамі. Чыноўнікі не маглі адказаць на многія пытанні бізнесу па новаўвядзеннях.

Познім вечарам 26 кастрычніка ўрад паведаміў, што прыняў змены ў нашумелую пастанову № 713. Падрабязнасці не агучваліся. Пры гэтым дакумент уступіў у сілу з 26 кастрычніка, а апублікаваны ён быў бліжэй да абеду 27 кастрычніка на сайце зрада. Чыноўнікі зацягвалі з тлумачэннямі па новаўвядзеннях.