Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  17. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Аналітыкі брытанскага часопіса The Economist апублікавалі штогадовае даследаванне «Індэкс дэмакратыі», у якім склалі топ найбольш і найменш дэмакратычных краін па выніках 2022 года. Сярод антылідараў рэйтынгу, у якіх сітуацыя пагоршылася мацней за ўсё, — Беларусь і асабліва Расія, якая, як адзначылі эксперты, набывае многія характэрныя рысы дыктатуры.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Беларусь: усё кепска з выбарамі

Даследчыкі ацэньвалі ўзровень дэмакратыі ў 167 краінах на аснове пяці паказчыкаў з максімальнай ацэнкай 10 балаў: выбарчы працэс і плюралізм, праца ўрада, удзел у палітычным жыцці, палітычная культура і грамадзянскія свабоды.

На аснове гэтых параметраў усе дзяржавы ў рэйтынгу падзялілі на чатыры катэгорыі: «поўная дэмакратыя», «недасканалая дэмакратыя», «гібрыдны рэжым» і «аўтарытарны рэжым».

Беларусь уваходзіць у апошнюю групу, а таксама ў лік дзяржаваў, дзе дэмакратыя за мінулы год абрынулася мацней за ўсё: нашая краіна апусцілася са 146-га на 153-е месца ў рэйтынгу. Іншыя дзяржавы ў гэтай катэгорыі — Расія, Буркіна-Фасо, Сальвадор, Гаіці, Туніс, Ірак, Іярданія, Мексіка, Ганконг.

Згодна з высновамі экспертаў, лепш за ўсё ў нас справы з палітычнай культурай (4,38 бала), аднак усё вельмі кепска з выбарчым працэсам і плюралізмам: па гэтым параметры Беларусь наогул не атрымала ніводнага бала.

Расія: пераход да дыктатуры праз вайну і рэпрэсіі

Зрэшты, у групе аўтсайдараў нашая краіна яшчэ не настолькі драматычна пагоршыла пазіцыі, як «брат па няшчасці» — Расія (якая пры гэтым усё роўна абганяе Беларусь у рэйтынгу). Там зафіксаваны найбольшы дэмакратычны заняпад: краіна апусцілася адразу на 22 пазіцыі, да 146-га месца.

Такія рэзкія змены аналітыкі звязваюць у тым ліку з вайной ва Украіне, жорсткім кантролем дзяржавы за СМІ, прыгнётам антываенных пратэстаў і рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыйных палітыкаў і актывістаў.

«Расія ўжо доўгі час знаходзіцца на траекторыі адыходу ад дэмакратыі і цяпер набывае многія характэрныя рысы дыктатуры», — адзначаецца ў справаздачы.

Акрамя таго, на думку экспертаў, на нізкі ўзровень дэмакратыі ў РФ паўплываў цэлы набор фактараў. Сярод іх — імперскае мысленне, даўняя традыцыя падпарадкавання грамадзян дзяржаве, псіхалагічная траўма пасля распаду СССР і пачуццё прыніжэння ад страты статусу «звышдзяржавы», разгул злачыннасці і карупцыі ў 90-я, пуцінская палітыка па адкаце дэмакратычных нормаў і спробе аднавіць Расію як імперыю.

Аналітыкі асобна адзначылі, што «Расія ніяк не можа змірыцца з думкай пра незалежнасць былых савецкіх рэспублік, асабліва Беларусі і Украіны, і з тым фактам, што мільёны былых савецкіх грамадзян цяпер жывуць за межамі Расіі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба Міністэрства абароны Расіі

Што ў іншых краінах

Што да Украіны, то яна ў рэйтынгу знаходзіцца на 87-м радку як «гібрыдны рэжым», трохі пагоршыўшы пазіцыі. Аналітыкі патлумачылі гэта тым, што ў выніку ўвядзення ваеннага становішча ў краіне ўціскаюцца правы і свабоды грамадзян, палітычных партый і СМІ, і такія надзвычайныя меры непазбежна прыводзяць да зніжэння ўзроўню дэмакратыі.

Латвія — на 38-м месцы ў спісе, Літва — на 39-м, Польшча — на 46-м: усе яны лічацца «недасканалымі дэмакратыямі».

У дзясятку самых дэмакратычных краін свету ўвайшлі Нарвегія, Новая Зеландыя, Ісландыя, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Швейцарыя, Ірландыя, Нідэрланды, Тайвань. Замыкаюць рэйтынг Паўночная Карэя, М’янма і Афганістан.

Аналітыкі прыйшлі да высновы, што амаль палова насельніцтва планеты (45,3%) жыве ва ўмовах той ці іншай формы дэмакратыі, прычым поўная дэмакратыя ёсць у 24 краінах, дзе жыве ўсяго 8% людзей. А больш чым траціна — 36,9% — жыве ва ўмовах аўтарытарнага кіравання, галоўным чынам у Расіі і Кітаі.

У цэлым з глабальнага пункту гледжання 2022 год названы «расчаравальным для дэмакратыі», нягледзячы на невялікае агульнае паляпшэнне дзякуючы адмене жорсткіх каранавірусных мер.