Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  2. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  3. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  4. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  5. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  6. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  7. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  8. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  9. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  10. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  11. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  12. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  13. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  14. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  18. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
Читать по-русски


У сярэдзіне лістапада 2022 года беларуская хакерская група «Кіберпартызаны» заявіла, што ўзламала ўнутраную сетку падведамнай арганізацыі Раскамнагляду і выгрузіла больш за два тэрабайты дадзеных, або каля двух мільёнаў дакументаў і лістоў супрацоўнікаў. Гаворка ідзе пра структуру пад назвай ФГУП «ГРЧЦ», або Галоўны радыёчастотны цэнтр: ён малавядомы, але, як высветлілася, адыгрывае ключавую ролю ў цэнзуры інтэрнэту ў Расіі і сачэнні за карыстальнікамі, а таксама ўплывае і на Беларусь. «Кіберпартызаны» перадалі архіў шэрагу незалежных расійскіх выданняў для аналізу. 8 лютага «Важные истории», «Медиазона», праект «Система», «Досье», «Агентство» апублікавалі свае расследаванні. Пераказваем самае асноўнае.

Як паказала ўцечка, менавіта ГРЧЦ займаецца маніторынгам інтэрнэту, у тым ліку сацсетак, падрыхтоўвае блакіроўкі сайтаў і публікацый, адсочвае старонкі вядомых людзей і рыхтуе даведкі для прызнання іх «замежнымі агентамі», зачышчае непажаданую для ўладаў інфармацыю ў СМІ, цэнзуруе выдачу пашукавікоў і нават шукае «фотажабы» на Уладзіміра Пуціна. Уся гэтая дзейнасць вялася з 2014 года, але была актывізаваная напярэдадні і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, каб стварыць для расіян «чысты інтэрнэт» без «фэйкаў» і «дыскрэдытацыі войска». Больш за тое, арганізацыя распрацоўвае аўтаматызаваныя сістэмы сачэння і цэнзуры на аснове нейрасетак і збіраецца ахапіць імі 100% расійскага інтэрнэту.

«Кіберпартызаны» сцвярджаюць, што яны здолелі зашыфраваць працоўныя камп’ютары супрацоўнікаў ГРЧЦ, парушыць працу ўнутранай сеткі і выгрузіць архіў унутранага паштовага сервера, файлавага сховішча, праграмы, дадзеныя некаторых унутраных сістэм і сістэмы кантролю за супрацоўнікамі. У архіве дадзеных каля 1,5 млн лістоў, у асноўным за 2020−2022 гады, сотні тысяч тэкставых дакументаў, табліц і прэзентацый.

Хакеры не раскрывалі, як ім удалося здзейсніць найбуйнейшы кіберудар. Прэс-сакратар «Кіберпартызан» Юліяна Шаметавец толькі расказала «Системе», што «Кіберпартызаны» заставаліся ў сетках ГРЧЦ незаўважанымі некалькі месяцаў, што і дазволіла ім выгрузіць гэты велізарны масіў звестак.

У самым ГРЧЦ факт узлому прызналі, але запэўнілі, што «сітуацыя была кіравальнай» і хакерам не ўдалося атрымаць доступ да «закрытай інфармацыі і крытычна важнай інфраструктуры». Кіберпартызаны абверглі гэта, заявіўшы і прадэманстраваўшы, што выкрадзеныя былі нават спісы супрацоўнікаў, іх асабістыя звесткі, у тым ліку пашпартныя і медыцынскія, а таксама быў атрыманы доступ да паўсакрэтнага мэсэнджара Раскамнагляду для абмену інфармацыяй з дзяржструктурамі.

Пры гэтым «Системе» ўдалося ад крыніц унутры арганізацыі даведацца, што як мінімум да пачатку снежня сетка цэнтра працавала са збоямі, начальнік упраўлення інфармацыйнай бяспекі быў звольнены, а шараговыя супрацоўнікі і іх сваякі заклікалі адно аднаго закрываць свае профілі ў сацсетках, баючыся пагроз. Кіраўніцтва на спецыяльнай нарадзе па бяспецы работнікаў рэкамендавала ім змяніць пашпарты. Таксама кіраўніцтва арганізацыі дамаглося таго, што адзін з ключавых тэлеграм-ботаў для «прабіву» людзей пагадзіўся выдаліць звесткі работнікаў ГРЧЦ. Як абмяркоўвалі спецыялісты ГРЧЦ, над купіраваннем інцыдэнту і здыманнем інфармацыйнай хвалі працуюць «на самым версе».

Расказваем падрабязней, чым займаецца галоўны радыёчастотны цэнтр.

Таемны мэсэнджар для даносаў

ГРЧЦ у канцы 2019 года запусціў уласны паўсакрэтны мэсэнджар «Кабинет оперативного взаимодействия», або КОВ, для непасрэднай абароненай сувязі паміж супрацоўнікамі Раскамнагляду і ГРЧЦ і сілавымі ведамствамі: МУС, ФСБ, Генпракуратурай, Федэральнай службай аховы, Расгвардыяй. Таксама там прысутнічае адміністрацыя прэзідэнта, ЦВК, рэгіянальныя ўлады — усяго каля 1000 чалавек. Пры гэтым за ФСБ — толькі адзін агульны рахунак: «Сотрудник Сотрудник» (мабыць, каб не раскрываць звесткі службоўцаў).

У мэсэнджары ёсць групавыя і асабістыя чаты. У групавых супрацоўнікі ГРЧЦ публікуюць штодзённыя справаздачы па пратэсных настроях у грамадстве, тэмах, якія абмяркоўваюцца, па выніку маніторынгу сацсетак, пра антываенныя і апазіцыйныя публікацыі і гэтак далей. Праз асабістыя паведамленні супрацоўнікам пракуратуры перасылаюць спасылкі на пасты як вядомых, так і шараговых расіян, за якія можна прыцягнуць да адказнасці, напрыклад, за распаўсюд «фэйкаў» пра войска.

Переписка в КОВ. Скриншот "Киберпартизан"
Перапіска ў КОВ. Скрыншот «Кіберпартызан»
Переписка в КОВ. Скриншот "Киберпартизан"
Перапіска ў КОВ. Скрыншот «Кіберпартызан»

За два гады супрацоўнікі ГРЧЦ накіравалі ў Генпракуратуру і МУС больш за 44 тыс. паведамленняў і матэрыялаў па тэмах «экстрэмізму, тэрарызму і пратэснай актыўнасці» — каля 90 матэрыялаў за дзень.

Знайшоўшы ў інтэрнэце непажаданы кантэнт або атрымаўшы спасылкі на яго ад іншых ведамстваў, супрацоўнікі ГРЧЦ ствараюць для яго ў сістэме «Адзіны рэестр» картку пра парушэнне. Пасля яе разглядае спецыяліст Раскамнагляду і выносіць рашэнне. Затым парушальніку накіроўваюць патрабаванне выдаліць кантэнт, у выпадку адмовы старонку або ўвесь рэсурс блакуюць.

Сачэнне ў сацсетках

Да вайны Расіі з Украінай выяўленыя Раскамнаглядам парушэнні былі ў асноўным звязаныя з кантэнтам пра наркотыкі, суіцыд, азартныя гульні, дзіцячую парнаграфію. Але пасля пачатку вайны супрацоўнікі ГРЧЦ заняліся маніторынгам «фэйкаў» і «дыскрэдытацыі» расійскага войска. Арганізацыя пастаянна адсочвае публікацыі карыстальнікаў сацсетак з дапамогай аўтаматызаваных сістэм.

Гэтая праца вядзецца з дапамогай расійскай сістэмы Brand Analytics, якая аўтаматычна збірае паведамленні з сацсетак і СМІ па пэўных тэмах. Дарэчы, у гэтыя зборкі трапляюць і публікацыі карыстальнікаў з Беларусі.

Работнік цэнтра за змену знаходзіць 100−300 «фэйкаў» у сацсетках і тэлеграм-каналах, прычым нават у дробных — так, у Telegram у маніторынг уключаныя і публічныя чаты да 20 чалавек. Штодня сярод тысяч спасылак з выяўленым «негатывам па СВА і ўзброеных сілах РФ» выбіраюць дзясяткі для адпраўкі ў Генпракуратуру з дапамогай КОВ.

Як гаворыцца ў адной з унутраных справаздач Раскамнагляду, за першыя 9,5 месяца вайны ведамства выявіла 169 тысяч «фэйкаў» і 40 тысяч заклікаў да пратэстаў, пасля чаго расійскія ўлады выдалілі 150 тысяч публікацый.

Цэнзура СМІ

Таксама супрацоўнікі ГРЧЦ вядуць маніторынг СМІ, рыхтуюць справаздачы пра змест публікацый і праграм, уключаючы цытаванне іх удзельнікаў. Некаторыя СМІ такім чынам маніторацца штодня, напрыклад «Дождь».

У выпадку выяўлення непажаданай расійскім уладам інфармацыі рэсурсу, яшчэ не заблакаванаму ў Расіі, могуць прапанаваць яе выдаліць — альбо прымаецца рашэнне заблакаваць старонку з канкрэтнай публікацыяй ці ўвесь сайт.

Цэнзура даходзіць да праверкі прагнозаў надвор’я. Калі ўлады Расіі незаконна анексавалі чатыры вобласці Украіны, праз пару тыдняў супрацоўнікі ГРЧЦ выявілі шэраг рэсурсаў, дзе былі апублікаваныя прагнозы надвор’я з пазначэннем гэтых тэрыторый як украінскіх. Пасля ўмяшання ведамства большасць пазначыла іх расійскімі.

З пачатку вайны Раскамнагляд заблакаваў сайты не менш чым 95 СМІ, якія працавалі ў Расіі, і ініцыяваў складанне адміністрацыйнага пратаколу пра распаўсюд «фэйкаў пра СВА» супраць 16 рэсурсаў. Ва ўнутраных дакументах ведамства іх называюць «апазіцыйнымі рэсурсамі» або «антырасійскімі».

Выбарачна сочаць і за ўкраінскімі СМІ. На тэрыторыі Расіі, як значыцца ў дакументах Раскамнагляду, абмежаваны доступ да 630 украінскіх сайтаў.

Інфаблакада для акупацыі

ГРЧЦ таксама вядзе маніторынг СМІ і сацсетак на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны — у Запарожскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласцях, каб адсочваць настроі жыхароў.

Яшчэ да анексіі, са жніўня, супрацоўнікі пачалі збіраць мясцовыя крыніцы і да сярэдзіны лістапада склалі спіс з 40 херсонскіх і 55 запарожскіх старонак у розных сацсетках з пазнакамі «прарасійская», «нейтральная» або «апазіцыйная». Некалькі апазіцыйных суполак ужо заблакавалі ў Расіі. У Данецкай і Луганскай абласцях крыніц нашмат больш — 402 акаўнты ў сацсетках.

Таксама ГРЧЦ адсочвае тэле- і радыёэфір у акупаваных рэгіёнах, падрабязна апісваючы іх змест у справаздачах. На гэтых тэрыторыях акупаваных абласцей ужо заблакаваныя 262 сайты ўкраінскіх тэлеканалаў і радыё, а таксама сэрвісаў, дзе можна глядзець эфір анлайн.

Дасье на СМІ і пошук замежных агентаў

Усё той жа аддзел маніторынгу СМІ як мінімум з кастрычніка 2020 года складае для Мінюста РФ даведкі на патэнцыйных «замежных агентаў». Яны рыхтуюцца ў дачыненні як да грамадскіх арганізацый, медыярэсурсаў, так і да асобных публічных персон — палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, артыстаў і гэтак далей. У тым ліку і праўладных: тэлеканала «Царьград», галоўрэда Regnum Мадэста Колерава і іншых.

З незалежных медыя такія даведкі заведзеныя на «Медузу», «Проект», «Агентство», «Важные истории», «Службу поддержки», «Можем объяснить», YouTube-канал «Ходорковский LIVE», «Новая газета. Европа», «Холод», «Редакция» і так далей. Пад раздачу трапіў нават гумарыстычны канал коміка Аляксандра Гудкова «Чикен карри».

Скриншот документа ГРЧЦ. Источник: "Агентство"
Скрыншот дакумента ГРЧЦ. Крыніца: «Агентство»

Менавіта такія даведкі Мінюст РФ пасля паказвае ў судзе, калі «замежныя агенты» спрабуюць аспрэчыць свой новы статус. Пры гэтым далёка не ўсе даведкі «рэалізаваныя». Яны, згодна з уцечкай, складзеныя на 804 чалавекі, з іх «замежнымі агентамі» пакуль што прызналі 139.

Падчыстка выдачы пашукавікоў

У дакументах ГРЧЦ знайшліся сведчанні цэнзуравання выдачы пашукавіка «Яндэкс» — гэты кірунак пазначаны як «спецзадача Яндэкс У» (імаверна, «У» значыць Украіна). Прадмет цэнзуры — выдача на запыты пра вайну, ведамства складае цэлыя табліцы крыніц, якія накіроўвае ў «Яндэкс» для выключэння з выдачы. Гэта пацвердзіла і перапіска работнікаў.

— Прывітанне, а што за «спецзадача Яндэкс У»? — піша супрацоўнік ГРЧЦ Канстанцін сваёй калезе Алене ў адным з мэсэнджараў.

— Прывітанне! Па пошукавых запытах якая, спасылкі потым у Яндэкс [накіроўваюцца] для выключэння з пошукавай выдачы, — адказвае Алена.

Скриншот "Киберпартизан"
Скрыншот «Кіберпартызан»

Ва ўцечцы было некалькі такіх табліц, у кожнай па 30−200 спасылак на антываенныя матэрыялы, якія можна знайсці па пэўных запытах. Напрыклад: «Расія бамбіць жылыя дамы», «Расія расстрэльвае мірных жыхароў», «Зверствы расійскіх вайскоўцаў у Бучы», «Расійскія тэрмінавікі на Украіне», «Велізарныя страты расійскіх войскаў на Украіне», «Пуцінская мабілізацыя», «Хлопцы з Расіі здаюцца ў палон», «За што гінуць расійскія хлопцы на Украіне».

Дзяжурныя службы маніторынгу збіраюць непажаданыя спасылкі, якія з’яўляюцца ў выдачы па такіх запытах, і накіроўваюць у «Яндэкс», каб іх выдалілі з выдачы.

Выбарачна праверыўшы запыты з табліц, журналісты пераканаліся, што спасылак, адзначаных ГРЧЦ, у выдачы сапраўды няма, то-бок «Яндэкс» іх выдаляе. У самой кампаніі пры гэтым заявілі, што прыбіраюць спасылкі з пошуку толькі па рашэнні суда або калі сайт трапіў у рэестр заблакаваных.

Паводле інфармацыі са справаздач Раскамнагляду, з пачатку вайны па запытах ведамства з выдачы пашукавікоў «Яндэкс» і Mail.ru выдалілі больш за 11,8 тысячы матэрыялаў, якія змяшчаюць «паведамленні пра масавыя страты УС РФ у жывой сіле і тэхніцы, пра масавую здачу ў палон, а таксама пра напады на аб’екты цывільнай інфраструктуры і забойства мірных грамадзян». Раней расійскія журналісты ўжо звярталі ўвагу на тое, як моцна адрозніваецца выдача па гэтых тэмах у Google і «Яндэкс».

Пра Пуціна — ці добра, ці нічога

Асобны кірунак працы службы маніторынгу ГРЧЦ — адсочванне «негатыву пра Уладзіміра Пуціна», які публікуецца ў інтэрнэце.

У маніторынг бяруць федэральныя, рэгіянальныя (нават малавядомыя), замежныя крыніцы — СМІ і сацсеткі. Па выніках складаюцца даклады «Негатыў па прэзідэнце РФ». Раней яны былі штодзённымі, у апошнія паўгода сталі штотыднёвымі. Прычына — скараціўся пул крыніц, дзе могуць з’яўляцца такія публікацыі, бо многія з іх заблакаваныя (самім Раскамнаглядам). А сачыць за імі можна толькі праз VPN — чаго супрацоўнікі ГРЧЦ рабіць не могуць, бо ў іх толькі бясплатныя сэрвісы, якія не даюць стабільнага злучэння.

Асабліва адсочваюцца негатыўныя публікацыі пра здароўе Пуціна — іх збіраюць штодня. Паводле звестак Раскамнагляду, доля паведамленняў пра здароўе Пуціна займае другое (пасля «фэйкаў на тэму СВА») месца ў агульнай колькасці выдаленых ці заблакаваных у Расіі матэрыялаў. Затым ідуць тэмы «мабілізацыі», «крызісу расійскай эканомікі», «ядзернай вайны» і «канспіралогія».

Акрамя таго, ГРЧЦ ужо вучыць штучны інтэлект знаходзіць выявы, якія абражаюць Пуціна. Гаворка ідзе пра сістэму «Окулус» на аснове нейрасеткі, якая цяпер у распрацоўцы. Для яе навучання стварылі «класіфікатар графічных сутнасцяў» — апісанне выяваў, па якіх «Окулус» будзе вучыцца распазнаваць абразы Пуціна. Сярод іх — «Пуцін у вобразе краба», «Пуцін у вобразе молі», «Прэзідэнт у смеццевым баку», «Прэзідэнт у вобразе Гітлера», «Прэзідэнт у вобразе вампіра».

Таблица запросов. Скриншот: "Система"
Табліца запытаў. Скрыншот: «Система»

Чысты інтэрнэт будучыні

На сістэму «Окулус» у Раскамнагляду вялікія планы. Яна прызначаная для пошуку забароненых фота і відэа ў інтэрнэце і, як планавалася, павінная будзе аналізаваць 200 тыс. малюнкаў за суткі па тэмах «экстрэмізм», «заклікі да беспарадкаў», «прапаганда ЛГБТ», «суіцыд», «наркотыкі» і гэтак далей. Напрыклад, «заклікі да беспарадкаў» будуць шукаць па фота Навальнага, «Крамляў агні», «штурму Зімовага палаца» і бела-сіне-белага сцяга.

Згодна з прэзентацыяй сістэмы, якую ГРЧЦ правёў у мінулым сакавіку, яна будзе таксама распазнаваць масавыя зборы людзей і твары асобных людзей.

Кампанія-распрацоўшчык афіцыйна ўжо завяршыла работы па стварэнні «Окулуса» — гэта вынікае з карткі кантракту на сайце дзяржзакупак, піша «Система». Але далей будзе весціся навучанне «Окулуса», і калі ён запрацуе, невядома.

Яшчэ адна з сістэм сачэння, якую распрацоўвае ГРЧЦ, называецца «Вепрь». Яна таксама заснаваная на штучным інтэлекце. Яе задача — выяўленне пратэсных настрояў і дэстабілізавальных здарэнняў, негатыву супраць уладаў, фэйкаў, абразы традыцыйных каштоўнасцяў і г. д.

Для гэтага «Вепрь» будзе займацца раннім выяўленнем у інтэрнэце «пунктаў інфармацыйнай напружанасці» (ПІН) — фактаў распаўсюджвання дэстабілізавальнай інфармацыі «пад выглядам праздзівых паведамленняў», якая стварае пагрозу парушэння парадку і бяспекі, у тым ліку па тэмах тэрытарыяльнай цэласнасці, міжнацыянальнай варожасці.

«Вепрь» павінен будзе «адсочваць і папярэджваць фармаванне і разрастанне рэальнай пратэснай актыўнасці» і аўтаматызаваць апрацоўку і прыняцце рашэнняў па пагрозлівай інфармацыі — напрыклад, каб абвергнуць яе або заблакаваць матэрыялы.

Чаканымі эфектамі ад выкарыстання сэрвісу «Вепрь» у дакументах ГРЧЦ называюцца «выяўленне маніпуляцый у інфармацыйнай сферы» і «перадухіленне мітынгавай актыўнасці».

Стварэнне «Вепря» распрацоўшчыкі мусяць завяршыць у ліпені 2023 года, затым сістэму будзе дапрацоўваць ГРЧЦ.

«Окулус» і «Вепрь» часткова дублююць функцыі адзін аднаго (дарэчы, канцэпцыі і навуковае абгрунтаванне абодвух распрацавалі спецыялісты Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута). Як мяркуюць следчыя праекта «Система», яны мусяць стаць часткай комплексу «Чысты інтэрнэт». Навошта распрацоўваць некалькі нейрасетак для адных і тых жа задач, з уцечкі незразумела.

«Чысты інтэрнэт» пачалі распрацоўваць у ліпені 2020 года. Задача сістэмы — сканаваць інтэрнэт і знаходзіць «забароненую інфармацыю», фармаваць скрыншоты старонак. Цяпер гэта робіцца ў асноўным уручную, а з ЧІ спецыялісту трэба будзе толькі праверыць вынік.

Спрошчана сістэма выглядае так. У ёй два пошукавыя робаты (краўлеры). Адзін скануе сайты ў пошукавых сістэмах, а другі — кантэнт у сацыяльных сетках. Ужо ёсць краўлер для «Яндэкса», плануецца стварыць яго і для пашукавіка ў Mail.ru, а ў 2024 годзе — для Google. Другі краўлер умее працаваць з «ВКонтакте», «Одноклассники», «Ответы Mail.ru», «Мой мир», «Живой журнал» и YouTube. Сёлета яго мусяць навучыць працаваць і з астатнімі сацсеткамі.

Да траўня робаты сістэмы павінныя навучыцца паспяхова выяўляць кантэнт па тэмах:

  • масавыя мерапрыемствы;
  • уцягванне няпоўнагадовых;
  • абраза прэзідэнта РФ;
  • абвінавачанне прэзідэнта ў экстрэмізме;
  • фэйкі пра прэзідэнта;
  • фэйкі пра дзяржаву і краіну ў цэлым;
  • прапаганда нетрадыцыйных сэксуальных адносін і сэксуальных дэвіяцый.

25 лютага 2022 года, праз суткі пасля пачатку вайны, «Чысты інтэрнэт» падключылі да пошуку пастоў і каментароў з «заклікамі да незаконных мітынгаў па сітуацыі на Украіне».

Як гаворыцца ў прэзентацыях Раскамнагляду, пасля выхаду на праектную магутнасць сістэма «Чысты інтэрнэт» павінная пакрываць 100% расійскага інтэрнэту, піша «Медиазона». Выключэнне — стрымінгавыя сэрвісы (там будуць шукаць забароненае ў кіно, серыялах і на ТБ) — для іх распрацоўваецца асобная сістэма «МАВР».

Каб шукаць «забароненую інфармацыю» па ўсіх рэсурсах, «Чыстаму інтэрнэту» неабходнае супрацоўніцтва з пашукавікамі. Як вынікае з дакументаў уцечкі, ГРЧЦ збірае звесткі з дапамогай API пошуку «Яндэкса». Да 2021 года ў акаўнта ГРЧЦ было стандартнае для ўсіх абмежаванне на колькасць пошукавых запытаў — 1500 на суткі. Ведамства доўга дамагалася ад «Яндэкса» зняцця ліміту і дабілася ўзняцця столі да 300 тыс. запытаў за суткі.

Больш за тое, з уцечкі дакументаў вынікае, што «Яндэкс» аддаў свой краўдсорсінгавы сэрвіс «Талака» для навучання нейрасеткі Раскамнагляду. На «Талацэ» людзі, якія зарэгістраваліся ў сэрвісе, выконваюць задачы і атрымліваюць за гэта невялікі ганарар. Выканаўцы пазначаюць наборы звестак, напрыклад выявы, якія будуць выкарыстоўвацца для навучання машынных мадэляў. У дакументах ёсць інфармацыя, што ў 2021−2022 гадах ГРЧЦ выкарыстаў «Талаку» прыкладна паўгода. З дапамогай сэрвісу супрацоўнікі ГРЧЦ пазначалі выявы па тэме «суіцыдальны кантэнт». Так ведамства рыхтавала дадзеныя для мадэлі, якая мусіла стаць часткай нейрасеткі «Чыстага інтэрнэту».

Яшчэ адна частка сістэмы «Чысты інтэрнэт» — гэта бот-ферма (яна так і называецца ў дакументах). Яе распрацоўвае сам ГРЧЦ і плануе прадставіць у траўні 2023 года.

Скриншот "Киберпартизан"
Скрыншот «Кіберпартызан»

У пашпарце сістэмы тлумачыцца, што бот-ферма — гэта «праграмна-апаратны комплекс для аўтаматызаванага стварэння і вядзення акаўнтаў сацыяльных сетак», а бот-акаўнт — «праграма, якая выконвае аўтаматычна і/або па зададзеным раскладзе якія-небудзь дзеянні і якая мае ў гэтым нейкае падабенства з чалавекам», піша «Агентство».

Але калі ў звыклым разуменні боты публікуюць паведамленні ў сацсетках, то тут прызначэнне сістэмы іншае. Боты павінныя ствараць рэалістычныя акаўнты і вытрымліваць праверку пры ўступленні ў закрытыя групы і супольнасці ў сацсетках. У публічных супольнасцях яны павінныя пратрымацца не менш за тры месяцы, у закрытых — не менш за месяц. Мэта — адсочваць, што публікуецца ў гэтых групах, асабліва ў закрытых.

«Мегазадача Белоруссия»

Здавалася б, з цэнзурай у Беларусі цалкам паспяхова спраўляюцца беларускія ўлады і сілавікі. Але, як паказала ўцечка дадзеных Раскамнагляду, у дадатак на нашую інфапрастору прыкметна ўплывае цэнзура з расійскага боку. Асобны матэрыял пра гэта выпусціла «Медиазона.Беларусь».

Так, у ліпені 2022 года ў перапісцы аднаго з аддзелаў Раскамнагляду з’явілася тэма з некалькіх дзясяткаў лістоў пад назвай «Задача Белоруссия». У рамках задачы супрацоўнікі адсочвалі тысячы публікацый на беларускіх сайтах і вялі табліцу.

У жніўні супрацоўнікам у адным з лістоў была пастаўленая «Мегазадача Белоруссия»: кожнай змене было загадана правяраць па 205 электронных адрасоў, а падчас праверкі рабіць упор на «СВА», завяршыць усё трэба было да 9 жніўня. У лістах быў адрас прамежкавых вынікаў маніторынгу ў гугл-табліцы c 1,4 тыс. рэсурсаў — журналісты яе прааналізавалі.

Некаторыя рэсурсы па выніках праверкі атрымлівалі пазнаку «Так (фэйк СВА)» і прапанову «Адправіць у ГП для складання патрабавання» (гэта значыць у Генпракуратуру РФ, патрабаванне заблакаваць). Некаторыя з іх мелі статус «Накіравана ў Генпракуратуру Расіі».

Пазнаку «Так (фэйк СВА)» атрымалі, напрыклад, mediazona.by, reform.by, btvsat.eu, euroradio.by, flagshtok.info, baj.by, gazetaby. media і многія іншыя сайты, паблікі і тэлеграм-каналы. У тым ліку і сацсеткі «Люстэрка» (сам сайт нашага выдання Раскамнагляд заблакаваў у Расіі яшчэ 8 сакавіка 2022 года).

Скриншот таблицы ГРЧЦ
Скрыншот табліцы ГРЧЦ
Скриншот таблицы ГРЧЦ
Скрыншот табліцы ГРЧЦ

У перапісцы супрацоўнікаў Раскамнагляду таксама былі выяўленыя абмеркаванні і факты ўнясення матэрыялаў беларускіх СМІ ў Адзіны рэестр сайтаў, што змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у РФ забаронены. Пасля гэтага Раскамнагляд накіроўваў беларускім выданням патрабаванне выдаліць публікацыі. І ў шэрагу выпадкаў матэрыялы выдаляліся.

Так, Раскамнагляд унёс у рэестр матэрыял «Народнай волі» пад назвай «Вайна супраць Украіны раскалола сілавікоў Пуціна» з пераказам інтэрв'ю даследчыка Хрыста Грозева. Цяпер артыкул недаступны. Тое самае здарылася з артыкулам «Сітуацыя ва Украіне і спецаперацыя Расіі на Данбасе: што адбываецца цяпер» на брэсцкім сайце TOMIN.by, перадрукам расследавання праекта «Схемы» на Ex-press.by пад назвай «З кім ваюе Украіна: расійскае войска ў тварах», матэрыялам пра страты РФ падчас вайны на сайце «Беларусы і рынак» і гэтак далей.

Акрамя таго, высветлілася, што і ў ранейшыя гады Раскамнагляд накіроўваў запыты беларускім СМІ на выдаленне матэрыялаў. Але ў той час гэта датычыла кантэнту, звязанага з тэмай суіцыду. Расійскія цэнзары ўбачылі праблему ў матэрыялах шэрагу СМІ, паблікаў і нават прэс-службы МУС, прызналі іх забароненымі і запатрабавалі выдаліць. У асноўным гэта былі навіны пра гучныя выпадкі самагубства, а таксама пра скачкі з вышыні. Шэраг такіх матэрыялаў беларускія рэсурсы выдалілі на патрабаванне Раскамнагляду.