Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  10. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. «Дорожными знаками обозначаться не будут». В ГАИ появились новые системы фиксации — нарушители получат «письма счастья»
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Варшава вырашыла закрыць памежны пераход «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю «ў інтарэсах дзяржаўнай бяспекі». Але версіі, чаму гэта адбылося, у Польшчы і Беларусі прапануюць розныя.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Крыніца ТАСС, «блізкая да Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі», заявіла, што гэта адбылося праз незадаволенасць уведзеным Мінскам у аднабаковым парадку бязвізавым рэжымам для жыхароў Польшчы, Латвіі і Літвы.

«Паводле паведамлення польскага боку, рашэнне прынятае з меркаванняў „грамадскай бяспекі“. Насамрэч гэта супрацьдзеянне „бязвізу“, ён іх раздражняў, гэта было заўважна. Быў дазволены рашэннямі абласных выканкамаў вываз тавараў народнага спажывання без абмежаванняў праз мяжу асобам, якія ішлі ў бязвізавым парадку, гэта іх раздражняла, бо ў нас танней», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што «ў большай ступені гэта ўдарыць якраз па асобах, якія прыязджалі па «бязвізе».

Крыніца ва ўрадзе адной з найбуйнейшых польскіх радыёстанцый, RMF24, паведаміла, што рашэнне Варшавы — адказ на прысуд Андрэю Пачобуту і іншыя дзеянні беларускага рэжыму супраць польскай меншасці.

«Гэта ядзерны варыянт і сігнал пра тое, што мы можам цалкам адрэзаць Беларусь ад Захаду», — заявілі радыёстанцыі. Таму не выключаныя рашэнні адносна закрыцця пунктаў пропуску ў «Тэрэспалі» і «Кукурыках».

Непасрэдную сувязь паміж прысудам Пачобуту і закрыццём пункта пропуску бачыць і адно з найбуйнейшых СМІ Польшчы — газета «Выборча», бо рашэнне пра «Баброўнікі» і абяцанне новых санкцый за суд над журналістам былі ў адным паведамленні МУС Польшчы.

Нагадаем, што пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю з 10 лютага прыпыніць працу, паведаміў міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі. Ён заявіў, што рашэнне пра закрыццё руху праз «Баброўнікі» прынятае «ў мэтах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).