Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Беларускі аташэ па пытаннях абароны ў Польшчы найбліжэйшым часам вернецца на радзіму. Пра гэта паведамілі польскаму агенцтву PAP у польскім Міністэрстве замежных справаў.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Такое рашэнне было прынятае ў адказ на выдварэнне з Беларусі афіцэра сувязі польскай памежнай аховы і двух супрацоўнікаў польскага консульства ў Гродне.

— Беларускі аташэ па пытаннях абароны хутка пакіне Польшчу, — сказаў 23 лютага прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна.

Нагадаем, 17 лютага, МЗС Беларусі выклікала паверанага ў справах Польшчы і запатрабавала скараціць штат генеральнага консульства Польшчы ў Гродне і прывесці яго да колькаснага парытэту з генконсульствам Беларусі ў Беластоку. Таксама беларускі бок заявіў, што «не бачыць сэнсу далейшага знаходжання на сваёй тэрыторыі афіцэра сувязі памежнай службы Польшчы».

Эскалацыя сітуацыі пачалася з таго, што Польшча з 10 лютага прыпыніла працу пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю ў адказ на вынясенне суровага палітычнага прысуду журналісту, прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Андрэю Пачобуту (у дадатак мытнікі з пункта «Баброўнікі» былі затрыманыя па абвінавачанні ў садзейнічанні кантрабандзе).

16 лютага Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі назваў закрыццё пунктаў пропуску «эканамічнай правакацыяй» і прыгразіў мерамі ў адказ. На наступны дзень МЗС заявіла пра высылку польскіх дыпламатаў, а ўрад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўезд грузавікоў польскіх перавозчыкаў: ім цяпер можна заязджаць на тэрыторыю нашай краіны толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Пасля гэтага ў Польшчы прынялі аналагічныя меры.