Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Зварот да беларусаў да Дня Канстытуцыі апублікавалі 15 сакавіка прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі і дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.

Александр Лукашенко и Светлана Тихановская. Коллаж из фото Reuters и штаба Светланы Тихановской
Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская. Калаж з фота Reuters і штаба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская адзначыла, што сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі, якую «за апошнія 28 гадоў некалькі разоў незаконна перапісвалі».

«Канстытуцыі, чые артыкулы сістэматычна парушаў рэжым, акрамя, хіба што, артыкула 20: Мінск — сталіца Беларусі. Канстытуцыі, якая ўжо даўно страціла свой сэнс. На жаль, сёння не той дзень, з якім можна павіншаваць, але той, калі можна нагадаць сабе, як шмат мы з вамі ўжо зрабілі на шляху да вяртання сваіх канстытуцыйных правоў. І як шмат нам яшчэ давядзецца зрабіць, каб усе законы нашай краіны працавалі і абаранялі беларусаў, а не станавіліся інструментам для рэпрэсій супраць народа», — напісала Ціханоўская.

Палітык адзначыла, што ў дэмакратычных сіл ужо ёсць бачанне таго, як мусіць выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі.

«Нашая задача — не проста новая кніжка з наборам словаў, якім кожны чыноўнік зможа пагрэбаваць дзеля ўласных інтарэсаў. Нашая задача — вярнуць гэтаму дакументу значнасць. Падрыхтаваць такую Канстытуцыю, якая стане абаронай ад дыктатуры, гарантуе кожнаму чалавеку правы і свабоды, а таксама ўсталюе дэмакратычныя стрымкі і процівагі. <…> Я ведаю, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне непазбежныя, як бы моцна рэжым ні спрабаваў пераканаць нас у адваротным. Прама цяпер мы з вамі набліжаем той час, калі Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай краінай», — адзначыла Ціханоўская і заклікала далучацца да абмеркавання праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

Лукашэнка ў сваёй тэлеграме падкрэсліў, што ў Год міру і стварэння «гэтае свята набывае асаблівую значнасць».

«Асноўны закон краіны адлюстроўвае шматвяковае імкненне беларусаў самім вызначаць свой шлях развіцця, жыць у незалежнай дзяржаве, сваёй працай забяспечваць дабрабыт грамадства. Абноўленая ў пераломны для краіны час Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа, стала надзейнай асновай для ўмацавання грамадскага адзінства, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, зладжанай і эфектыўнай працы ўсіх галін улады», — паведаміў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «ў сучасных геапалітычных умовах няўхільнае прытрымліванне палажэнняў асноўнага закона служыць надзейнай гарантыяй абароны нацыянальных інтарэсаў, умацавання прававога падмурку беларускай дзяржаўнасці, робіць нас яшчэ мацнейшымі і больш паспяховымі».

«Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай нашая родная краіна заўсёды будзе мірнай, шчаслівай і квітнее!» — рэзюмаваў Лукашэнка.