Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  4. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  5. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  6. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  7. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  8. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  11. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  12. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  13. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  14. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  15. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


Сына прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі затрымалі ўчора ўвечары. 37-гадовага Арцёма Лябедзьку адвезлі на допыт, а потым ён быў у Кастрычніцкім РУУС. Пра затрыманне, суд і пра тое, для чаго гэта робяць улады, палітык расказаў «Люстэрку».

Форум демократических сил Беларуси, Вильнюс, 9 августа 2022 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Анатоль Лябедзька (у цэнтры) падчас форуму дэмакратычных сілаў Беларусі, Вільнюс, 9 жніўня 2022 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

— Трэба пачаць з таго, што адносна нядаўна да маёй жонкі прыходзілі сілавікі. Праўда, без нейкіх наступстваў. Адзінае што яны яшчэ раз паведамілі, што я знаходжуся ў вышуку. І спрабавалі высветліць абставіны таго, дзе я цяпер знаходжуся. Яны сказалі, што ў дачыненні да мяне распачатыя крымінальныя справы. Якія і па якіх артыкулах, не сказалі, — кажа Анатоль Лябедзька. — Сказалі, што могуць давесці інфармацыю толькі да мяне. І падчас гэтага візіту пацікавіліся пра сына. Я думаю, гэта сакрэт Палішынэля. Ён жыве і працуе ў Мінску.

Палітык кажа, што ўчора ў кватэру ягонага сына, дзе ён быў адзін, прыйшлі сілавікі. Лябедзька лічыць, што гэта былі супрацоўнікі КДБ.

— Не было разгрому. Калі б там быў ГУБАЗіК, то там быў бы разгром паказальны. Але ўсё роўна добра, што ўнучка была ў дзіцячым садку, — кажа ён. — Супрацоўнікі доўга не маглі знайсці панятых. Незразумела, знайшлі яны іх ці ператрус быў без іх удзелу, бо калі потым мая жонка і жонка Арцёма прайшлі ў кватэру, яго ўжо выводзілі. Сілавікі паведамілі, што, маўляў, не хвалюйцеся, ён з намі праедзе. Як жонка і нявестка зразумелі, менавіта ў КДБ. Казалі, што сёння кагосьці бралі і ўжо адпусцілі праз нейкі час. Як я зразумеў, яго вазілі на нейкі неафіцыйны допыт у КДБ, але, мабыць, не дамовіліся. Яго не адпусцілі, а адправілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна. Ноч ён прабыў там.

Сёння Арцёма Лябедзьку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. З самай раніцы там дзяжурылі жонка і нявестка палітыка.

— Быў суд, яму далі 15 сутак па артыкуле 19.1 КаАП, гэта хуліганства. Паводле версіі РАУС і суда, у 20.00 ён прыйшоў да будынка Кастрычніцкага РАУС, там лаяўся матам, размахваў рукамі і чапляўся да міліцыянтаў, — кажа наш суразмоўца. — Суддзя адмовілася прыняць [у якасці доказу] відэа, дзе было відаць, хто па яго прыязджаў, адкуль яго выводзілі і забіралі. Гэта доказ таго, што хлусілі супрацоўнікі міліцыі, а суддзя выконвала палітычны заказ. На выхадзе яшчэ сын паспеў шапнуць родным, што ў яго адчуванне, што на гэтым можа ўсё не скончыцца. Так што тут пакуль не кропка, а коска.

Артем Лебедько. Фото: tsikhanouskaya.org
Арцём Лябедзька. Фота: tsikhanouskaya.org

Лябедзька кажа, што ягоны сын не займаўся палітычнай дзейнасцю і наогул ніяк не звязаны з палітыкай.

— Я ніколі не матываваў сына на тое, каб займацца палітычнай дзейнасцю. Нават у лепшыя часы, калі быў дэпутатам парламента, — кажа палітык. — Ён не займаўся ёю, ён ніякі не функцыянер і не звязаны з палітыкай. Вядома, у яго ёсць яго асабістая грамадзянская пазіцыя, яна абсалютна нармальная, здаровая, чалавечая. Але разам з тым ён не актывіст ніякіх структур або арганізацый. Я, вядома, з ім размаўляў і прасіў, каб ён з’ехаў, але ў яго… ёсць такая рыса ў нас — упартасць. Ён сказаў: «Я хачу жыць у Беларусі, за мной няма нічога». Я казаў, што ёсць я, і гэта можа быць праблемай. Мне зразумела, што затрыманне сына — гэта пасланне для мяне асабіста. Да яго няма за што прывязацца. Ён дарогу пераходзіць на зялёны. Абсалютна не схільны да нейкіх буйных дзеянняў. У яго няма ніякіх слабых месцаў, няма дрэнных звычак. У мяне неспакойна на душы, адчуваю сваю персанальную адказнасць, бо ён сядзіць там менавіта праз мяне. Не ведаю, да каго яшчэ з маіх родных і блізкіх могуць прыйсці. У мяне ж яшчэ ёсць жонка і іншыя родныя і блізкія. Але хачу сказаць, што гэтая гульня, гэты палітычны рэстлінг абсалютна без правілаў. Хоць дэкларуецца, што з жанчынамі не ваююць, з дзецьмі не ваююць, але вайна ідзе.

Нейкіх патрабаванняў да Лябедзькі ўлада не вылучала. Палітык кажа, што ад яго сілавікі і чыноўнікі нічога не патрабавалі.

— Мне здаецца, тут няма ніякіх ідэй, чаму яны гэта робяць, — кажа Лябедзька. — Яны «саўкі», выйшлі з савецкага мінулага. Што там было, што яны памятаюць і што ім блізкае, яны бяруць гэтыя лекалы. Я сам памятаю, калі першы раз на Акрэсціна трапіў, у нас былі інструкцыі, якія нешта там рэгламентавалі. Яны рэальна былі са сталінскіх часоў. А чым ім яшчэ карыстацца, калі яны не могуць пераканаць людзей, не могуць прапанаваць ніякай іншай ідэі, акрамя вайны (гэта ў краіне, дзе больш за 95% насельніцтва супраць вайны)? Таму ў іх дзеяннях мяне нічога не здзіўляе. Гэта жудасна, асабліва жудасна тым людзям, якіх гэта закранае. Бо гэта асабістае. Мне сёння ноччу як ніколі хацелася быць на месцы сына ў тым жа малпоўніку ў РАУС. Але гэта ёсць. І праз гэта нам трэба прайсці.

Гэта не першы раз, калі ўлады ціснулі на Лябедзьку праз ягонага сына. Анатоль успамінае, што такое было, калі Арцём вучыўся на пятым курсе ФМА БДУ.

— Ён вучыўся разам з дачкой экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна, які балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. І калі ён вучыўся, тады мне перадавалі «чорныя меткі». Ён быў на пятым курсе, і на іх (з дачкой Казуліна) націснулі, каб яны проста самі сышлі, або іх адлічаць. У яго тады была добрая паспяховасць. Але я тады сказаў: «Выключайце. Знойдзем рашэнне». Тады, мабыць, хапіла камусьці розуму, і ён скончыў, — адзначыў палітык.

Ці прасілі родныя Анатоля Лябедзькі, каб ён гэтым разам спыніў сваю дзейнасць? Палітык кажа, што такога ў іх сям'і не было.

— У нас не толькі сям’я, але і каманда. Вядома, мы перажываем адно за аднаго. Мой бацька, калі сам з «амерыканкі» выйшаў, казаў: маўляў, сын, я іншага ад цябе не чакаў, — тлумачыць палітык. — Я разумею, што там і жонка пад пагрозай, але яна не можа з’ехаць, бо сын не едзе. І вось адно за адно так і трымаецца. Будзем падтрымліваць адно аднаго. Цяпер вельмі вялікая колькасць словаў падтрымкі з усяго свету. І гэта дапамагае. Я сам хачу сказаць: трымайцеся ўсе, чыіх родных бяруць у закладнікі.