Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  13. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  17. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У аўторак, 18 красавіка, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з «часовым выканаўцам абавязкаў» самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным. Такія дзеянні ўкраінскае МЗС назвала «чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, скіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ» і выклікаў з Мінска амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый. Гэта адбылося другі раз за ўсю гісторыю беларуска-ўкраінскіх адносін. Чаму на такі крок Кіеў пайшоў менавіта цяпер і якія могуць быць наступствы для Беларусі? «Люстэрка» пагаварыла пра гэта з украінскім кандыдатам палітычных навук і экспертам-міжнароднікам Станіславам Жаліхоўскім.

Фото:dpsu.gov.ua
Мяжа Украіны і Беларусі ў 2022 годзе. Фота: dpsu.gov.ua

Упершыню Украіна адклікала свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый 17 жніўня 2020 года. Прычынай тады стала выдача ў Расію баевікоў ПВК Вагнера, затрыманых у Беларусі. Украіна таксама прэтэндавала на перадачу вагнераўцаў. Ужо 7 верасня 2020 года Ігар Кізім вярнуўся ў Мінск.

Адкліканне з краіны амбасадара іншай дзяржавы, бо ён дыпламат даволі высокага ўзроўню, — адназначна негатыўны фактар для адносін дзвюх дзяржаваў. Такая практыка выкарыстоўваецца ў выпадку сур’ёзных крызісаў, тлумачыць Станіслаў Жаліхоўскі. Што да Украіны і Беларусі, то такое рашэнне ўкраінскага МЗС у першую чаргу кажа пра тое, што ў ведамства больш няма ніякай цікавасці да беларускага боку. Прычым нават не ў якасці партнёра (пра гэта даўно не ідзе і гаворкі), але нават у якасці пляцоўкі для перамоваў.

— Учора адбылася сустрэча самаабвешчанага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з баевіком Пушыліным. Таксама былі агучаныя паведамленні беларускіх уладаў пра падтрымку гэтых баевікоў, былі размовы пра аднаўленне Данбаса пасля баявых дзеянняў. Гэтая сустрэча кантрастуе з заявамі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі падчас вайны на Данбасе, — кажа эксперт. — Тады ён афіцыйна не прызнаў акупацыю і не прызнаў Крым расійскай тэрыторыяй. Цяпер зразумела, што Лукашэнка ўжо які раз і з абсалютнай дакладнасцю пазначыў чырвонай рысай бок, на якім знаходзіцца Беларусь. Цяпер яна цалкам у палітычнай арбіце Расійскай Федэрацыі. Вядома, яшчэ летась было шмат размоваў пра тое, што з вашай краінай можна разарваць дыпламатычныя адносіны, як гэта было зроблена з Расійскай Федэрацыяй. Але тады яшчэ былі спробы дамовіцца, у Беларусь прыязджала дэлегацыя для перамоваў, яна была і ля мяжы, і ў Мінску. То-бок гэтая платформа заставалася, і крокаў да разрыву адносін не было.

Нягледзячы на гэта, апошнім часам сітуацыя мяняецца, адзначае Станіслаў Жаліхоўскі, а падзеі «набіраюць абароты». Суразмоўца дапускае, што сустрэча Лукашэнкі з Пушыліным была толькі нагодай для таго, каб яшчэ больш астудзіць адносіны Кіева з афіцыйным Мінскам. Рэальную ж прычыну змены рыторыкі ён бачыць у іншым:

— Не выключаю, што гэта звязана з рашэннем Масквы размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі вашай краіны. А днямі міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь займаецца падрыхтоўкай пляцовак для размяшчэння стратэгічных ядзерных узбраенняў. Відавочна сур’ёзны крок, бо краіна страціць бяз’ядзерны статус. Гэта пагражае тым, што з яе тэрыторыі могуць пачацца ўдары па ключавых аб’ектах Украіны ці ядзерная зброя можа быць выкарыстаная супраць заходніх краін, якія дапамагаюць Украіне. Я звязваю адкліканне амбасадара з магчымым контрнаступленнем украінскіх узброеных сіл ужо сёлета. Бо мы памятаем пагрозы Расіі наконт таго, што калі Украіна вырашыць цалкам дэакупаваць тэрыторыю, у тым ліку Крымскі паўвостраў, то магчымае нанясенне ядзерных удараў.

На думку Жаліхоўскага, адкліканне амбасадара з Беларусі — гэта першы званочак, што Кіеў не выключае эскалацыі сітуацыі.

— Я не думаю, што гэта будзе менавіта ядзерная фаза, але нават заява пра тое, што Беларусь можа размясціць у сябе ядзерную зброю і падрыхтоўка да гэтага — адназначна варожая рыторыка. І гатоўнасць перайсці на новы ўзровень канфлікту дакладна ёсць, — упэўнены эксперт. — Зразумела, што цяпер няма неабходнасці трымаць амбасадара, якога ў прынцыпе і сама Беларусь больш не разглядае як пасярэдніка на дыпламатычных перамовах паміж украінскім і расійскім бакамі. Я лічу, што гэты крок мог быць зроблены і раней, але тады Кіеў пакідаў прастору для манеўру. Цяпер мы бачым, што ўсе магчымасці знікаюць, што беларускія ўлады амаль нічога не кантралююць у сваёй краіне. Усе працэсы кантралююцца Расійскай Федэрацыяй.

Денис Пушилин и Александр Лукашенко на встрече в Минске 18 апреля 2023 года. Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Дзяніс Пушылін і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску 18 красавіка 2023 года. Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Пры гэтым Дзяніс Пушылін ужо прыязджаў у Беларусь у ліпені 2022 года і сустракаўся з мясцовымі ўладамі. Тады рэакцыі Кіева на такі візіт не было. На думку эксперта, гэта звязана з надзеямі ўкраінскіх уладаў захаваць камунікацыю з Беларуссю:

— З аднаго боку, на той момант ужо былі прапановы месцаў для перамоваў — Турцыя, Казахстан. Але я думаю, што тады яшчэ не было выразнай карціны, а галоўнае — на той момант гэтыя рэгіёны (самаабвешчаныя ДНР і ЛНР. — Заўв. рэд.) яшчэ не былі далучаныя да Расіі (Пуцін падпісаў указ пра іх далучэнне 30 верасня 2022 года. — Заўв. рэд.). У любым выпадку кантакты з прадстаўнікамі такіх арганізацый Кіеў асуджаў, але тады справа не дайшла да таго, каб Расія адкрыта пачала паглынаць рэгіёны Украіны.

Далей адносіны Беларусі і Украіны, хутчэй за ўсё, будуць пагаршацца. Жаліхоўскі кажа, што вяртанне амбасадара Ігара Кізіма ў цяперашніх рэаліях наўрад ці магчымае:

— Я дапускаю вяртанне амбасадара ў выпадку, калі ў Беларусі пройдуць працэсы, якія зменяць сітуацыю. Калі ў Беларусі адбудзецца трансфармацыя і вашая краіна стане на дэмакратычныя, а не прарасійскія рэйкі. У адваротным выпадку я не бачу такога варыянту. Узровень эскалацыі ўзрастае, Беларусь цяпер знаходзіцца на расійскім геапалітычным полі, таму цяжка ўявіць вяртанне амбасадара. Хоць поўнага разрыву адносін паміж краінамі няма, і асобныя супрацоўнікі будуць працаваць, камунікацыя застанецца на мінімальным узроўні. Яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Украіна асуджала той факт, што Беларусь часам транслюе расійскія наратывы. Але адносіны захаваліся, Лукашэнка сустракаўся з Парашэнкам і нават прыязджаў у Кіеў. У прынцыпе, камунікацыя была і пасля таго, як Украіна асудзіла разгон пратэстоўцаў у 2020 годзе, хоць і пайшла на спад. І сёння, калі з тэрыторыі Беларусі ідуць абстрэлы, зразумела, што ўсё гэта стала апошняй кропляй. Па сутнасці, Беларусь цяпер цалкам перайшла ў разрад варожай дзяржавы. Яна ўсё больш паглынаецца Расіяй, і цяпер Кіеў фактычна ўспрымае іх як адно цэлае.

Чытайце таксама