Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  10. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. «Дорожными знаками обозначаться не будут». В ГАИ появились новые системы фиксации — нарушители получат «письма счастья»
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


У Беларусі хочуць унесці змены ў Працоўны кодэкс, падрыхтаваныя праўкі на гэтым тыдні зацвердзіў Савет Рэспублікі. Далей дакумент пойдзе на разгляд Аляксандру Лукашэнку. «Люстэрка» нагадвае, як праўкі хочуць унесці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Дыспансерызацыя па-новаму

Чыноўнікі хочуць увесці адзін аплачвальны выхадны для дыспансерызацыі. Работнік будзе атрымліваць за гэты дзень сярэдні заробак. Але скарыстацца такой магчымасцю работнікам, якім менш за 40 гадоў, можна будзе толькі раз на тры гады.

Работнікі, старэйшыя за гэты ўзрост, змогуць браць адзін аплачвальны выхадны дзень пад дыспансерызацыю адзін раз на год, а тыя, хто працуе на пенсіі, — два разы на год (гэта датычыць таксама тых, каму да выхаду на заслужаны адпачынак застаецца менш за пяць гадоў).

Каб атрымаць такі выхадны, работніку трэба напісаць заяву і ўзгадніць яе з наймальнікам.

Змены па адпачынках

Яшчэ адно магчымае новаўвядзенне датычыць працоўных і сацыяльных адпачынкаў.

«Падчас раздзялення працоўнага адпачынку на часткі яго працягласць будзе вызначацца на дату прадстаўлення кожнай з частак, а таксама замацаванне парадку прадстаўлення працоўнага адпачынку па пагадненні бакоў, то-бок не ў адпаведнасці з графікам працоўных адпачынкаў», — удакладняюць у Мінпрацы.

Яшчэ адна змена датычыць разбіўкі працоўных адпачынкаў не больш чым на дзве часткі. Цяпер гэта можна зрабіць, калі такая магчымасць прапісаная ў калектыўнай дамове.

«Работнік зможа дзяліць працоўны адпачынак на больш чым дзве часткі не толькі ў тых выпадках, калі гэта прадугледжваецца калектыўнай дамовай, але і іншымі лакальнымі прававымі актамі наймальніка (то-бок пры адсутнасці калектыўнай дамовы)», — тлумачаць у Мінпрацы.

Што могуць адкарэктаваць па выплаце заробкаў

Адна з прапановаў — абавязаць наймальнікаў выплачваць заробкі работнікам не радзей чым два разы на месяц. Гаворка як пра працоўныя дамовы, так і пра кантракты. Цяпер кантрактамі можа быць прадугледжаная іншая перыядычнасць. Напрыклад, раз на месяц.

Адпачынак для дысертацыі

У Працоўным кодэксе хочуць прапісаць, што наймальнік абавязаны даць работніку адпачынак на напісанне дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара навук. Але такой магчымасцю змогуць скарыстацца, як чакаецца, толькі тыя, хто прайшоў папярэднюю экспертызу дысертацыі.

Адпачынак да 30 каляндарных дзён павінныя ў такім выпадку даць аднаразова, пры гэтым за работнікам будзе захоўвацца сярэдняя зарплата.

Скарочаны працоўны дзень для шматдзетных

Як адзначаюць у Мінпрацы, шматдзетныя бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 16 гадоў, а таксама бацькі дзіцяці-інваліда змогуць па ўзгадненні з наймальнікам скараціць працягласць штодзённай працы на адну гадзіну. Цяпер іх могуць вызваляць ад працы на адзін дзень на тыдзень.

Але ёсць умова — каб гэта не перашкаджала нармальнай працы арганізацыі.

Новаўвядзенне па абедах пры няпоўным працоўным дні

У новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса прапісалі нармаванне штодзённай, штотыднёвай працягласці працоўнага часу, а таксама адпачынку і прыёму ежы.

— Раней усім работнікам, якія працуюць з поўнай занятасцю, даваўся абед ад 20 хвілін да дзвюх гадзін па ўзгадненні з наймальнікам, — расказвала раней дэпутат Іна Крачак выданню «Витебские новости». — Складанасці ўзнікалі, калі чалавек працаваў няпоўны час: хтосьці на паўстаўкі, хтосьці на чвэрць. І тады, па сутнасці, яму гэтыя 20 хвілін не патрэбныя. І ў новай рэдакцыі кодэкса будзе неабавязковы такі адпачынак. У нас у краіне перад святочнымі днямі для работнікаў уводзілася скарачэнне працоўнага часу на гадзіну. Зноў жа, узнікаюць пытанні для тых, хто працуе з няпоўнай працоўнай занятасцю. Працоўным кодэксам гэта ўрэгулюецца і цяпер будзе прапарцыйна адпрацаванаму часу.

Новаўвядзенні па дыстанцыйнай працы

Чыноўнікі хочуць укараніць новаўвядзенні таксама па дыстанцыйнай працы. Так, наймальнікам хочуць дазволіць пераводзіць работнікаў на такі фармат не толькі на пастаяннай аснове, як цяпер, але і часова. Але зрабіць гэта можна будзе, як прапануецца, на тэрмін, што не можа перавышаць шэсць месяцаў у каляндарным годзе.

Таксама ў Беларусі могуць увесці камбінаваны фармат працы. Работнік зможа чаргаваць дыстанцыйную працу і працу ў офісе. У працоўнай дамове трэба будзе прапісаць, што работнік пераходзіць на камбінаваны графік.

«Прапануецца дапоўніць Працоўны кодэкс нормамі, якія ўрэгулююць магчымасць чаргавання перыядаў выканання работы дыстанцыйна і на працоўным месцы ў арганізацыі, г. зн. так званую камбінаваную працу», — тлумачаць у Мінпрацы.

Новаўвядзенні па харчаванні работнікаў

Наймальнікі змогуць адымаць ад заробку работнікаў выдаткі на іх харчаванне.

Таксама прапануецца вызначыць, што работнікі, у якіх змена не перавышае 4 гадзін, пры іх жаданні могуць працаваць без перапынку для адпачынку і харчавання.

Чытайце таксама