Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  3. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  10. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Дзяржава будзе рэгуляваць цэны на многія стаматалагічныя паслугі. «Люстэрка» спытала ў беларусаў, ці лічаць яны гэтую меру апраўданай, а таксама даведалася, у колькі ім абыходзіцца лячэнне і пратэзаванне зубоў, ці б’е гэта па іх бюджэце. Таксама мы пацікавіліся меркаваннем стаматолагаў па гэтым пытанні.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Грошай на поўнае пратэзаванне няма, у найлепшым выпадку — палова»

У Андрэя (імёны герояў матэрыялу змененыя) з зубамі крытычная сітуацыя, ад парадантозу яны пачалі расхіствацца і выпадаць самі па сабе.

— Зусім нядаўна я быў у камандзіроўцы ў райцэнтры, там у мяне пачаў балець зуб. Звярнуўся ў мясцовую прыватную стаматалогію. Прыём быў хуткі, абыходжанне карэктнае. Доктар сказаў, што зуб трэба вырваць — яго ўжо не выратаваць. За паслугу я заплаціў 100 рублёў, яна прайшла бязбольна, нейкіх негатыўных наступстваў пасля выдалення не было, — расказаў Андрэй.

Па прыездзе ў Мінск Андрэй звярнуўся ў прыватную клініку, ужо немагчыма было адкладаць лячэнне.

— Пасля панарамнага здымка (у прыватніка ён каштаваў 60 рублёў) мне паведамілі, што спачатку трэба некалькі разоў наведаць хірурга — выдаліць некалькі кепскіх зубоў. Далей прыступіць да пратэзавання.

Папярэдне мужчыну прапанавалі два варыянты артадантычнага лячэння — можна зрабіць імпланты (іх спатрэбіцца не менш за шэсць) або здымныя зубныя пратэзы.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Зразумела, што найлепшы варыянт — гэта імпланты. Але калі я даведаўся цану, то быў у шоку. Калі лячэнне пойдзе добра, без сюрпрызаў з боку майго арганізма, то за верхнюю сківіцу мне трэба будзе заплаціць 16 000 рублёў, за ніжнюю — 12 000 рублёў. Але гэта калі выкарыстоўваць будуць швейцарскія імпланты, адзін каштуе 400 еўра (1333 рублі па курсе Нацбанка Беларусі на 12 ліпеня).

Доктарка прапанавала ўжывіць усе імпланты ў сківіцу за адно наведванне, гэта зойме прыкладна шэсць гадзін. Падчас працэдуры мужчына будзе знаходзіцца пад наглядам анестэзіёлага.

Цяпер Андрэй ходзіць на выдаленне зубоў, цана на працэдуру ў Мінску не адрозніваецца ад той, што ён плаціў у райцэнтры, — 100 рублёў. Пытанне з пратэзаваннем для яго павісла ў паветры. Адно ён ведае дакладна — паставіць імпланты на абедзве сківіцы адразу ён не зможа праз недахоп фінансаў. Не выключана, што ён усё ж прыме рашэнне спыніцца на здымным зубным пратэзе.

— Сумы на поўнае пратэзаванне ў мяне няма, у найлепшым выпадку я наскрабу толькі палову. Крэдыту для пратэзавання мне не дадуць — я працаўладкаваны ў Літве. Вядома, мой заробак большы, чым у Беларусі, але не настолькі, каб свабодна распараджацца такімі сумамі.

Нягледзячы на такі высокі прайс, Андрэй лічыць кепскай ідэю «ўлазіць дзяржаве ў цэннікі, якія вызначае бізнес». Ён перакананы, што кантроль уладаў мусіць заканчвацца на этапе рэгістрацыі і праверкі якасці паслуг.

— Я не веру ў «тэорыю змовы», што ўсе стаматолагі раптам дамовіліся і павысілі цэны на свае паслугі, каб больш абадраць пацыента. Гэтая сфера заўсёды была дарагая: матэрыялы, падрыхтоўка доктара, які пастаянна ўдасканальваецца на курсах і плаціць за гэта. Калі дзяржава лезе не ў сваю справу — нічога добрага з гэтага не атрымліваецца.

«Настаўнік ходзіць з гнілым ротам — не па кішэні»

Адказваючы на пытанні пра цэны на стаматалагічныя паслугі ў Беларусі, Дзяніс не можа стрымаць эмоцый. Мужчына лічыць «ненатуральным», калі ў Беларусі медыянны заробак — прыкладна 1000 рублёў, а кошт імпланта з металакерамічнай каронкай — не меншы за 1500 рублёў, а кошт лячэння зубных каналаў і ўстаноўка пломбы даходзіць у некаторых выпадках да 700 рублёў (гаворка пра складаныя выпадкі).

— Знаёмы дантыст на мае аргументы адказаў: «Попыт нараджае цэны, мы абсалютна не арыентуемся на жабракоў — кліентаў-беларусаў, у нас поўна людзей з Германіі, Расіі, Ізраіля, Францыі. Медыцынскі турызм з развітых краін робіць нам касу», — расказаў Дзяніс.

Сам беларус адзначыў, што ён «не жабрак», ён мае магчымасць лячыць зубы. Але яго «калоціць» ад таго, што зубны бізнес ператварыўся ў найвышэйшую касту, дзе вялізныя заробкі работнікаў і цэны на паслугі для кліентаў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Добра лячыцца ў нас могуць толькі функцыянеры, багаты бізнес, дзяржы і турысты з-за мяжы. Напрыклад, сябар майго сына з небагатай сям'і, ён настаўнік, вымушаны хадзіць з праблемнымі зубамі — не па кішэні стаматалогія.

Беларус лічыць такі падыход «цынічным і непатрыятычным», таму ён перакананы, што дзяржава павінная жорстка рэгуляваць цэны стаматалагічных паслуг.

— Але рэгуляванне мусіць быць не з пункту гледжання «забраць і падзяліць», а шляхам дзяржаўных субсідыяваных полісаў для камерцыйных клінік. Да прыкладу, адзін з варыянтаў: палячыў прыватнік за разумную капейку — атрымаў ільготу ва ўнёсках у ФСАН.

«Кліент не ўяўляе суму фінальнага чэка»

— Апошні раз я наведваў стаматолага каля месяца таму. У мяне адвалілася пломба, якая несла эстэтычную функцыю. Свабодны запіс быў толькі праз 11 дзён, а сама працэдура заняла каля 15 хвілін. Мне не ўколвалі абязбольвальнае, толькі пачысцілі пашкоджанае месца і паставілі новую пломбу. У выніку я заплаціў каля 160 рублёў, — расказаў Генадзь.

Сума за паслугу аказалася для яго непрыемным сюрпрызам, тым больш што на сайце клінікі цана на такую працу была ад 40 рублёў. На думку мужчыны, цана па факце была завышаная.

— Ці каштуе такая праца запытанай сумы? Я не ведаю. Ці пайду я ў тую ж стаматалогію наступным разам? Вядома, бо ў мяне няма іншага выбару. Праблема з наведваннем прыватнай стаматалогіі ў тым, што кліент зусім не ўяўляе суму фінальнага чэка аж да моманту, пакуль у яго не папросяць грошы.

Нягледзячы на гэта, Генадзь лічыць недапушчальным умяшанне дзяржавы ў цэнаўтварэнне. Ён перакананы, што калі гэта будзе працаваць, то наступным крокам будзе «павальнае закрыццё стаматалогій», павелічэнне тэрміну чакання і адсутнасць любой альтэрнатывы.

«Некаторыя клінікі занадта гнуць цэны»

Нядаўна Інга звярнулася ў стаматалогію ў дзяржаўнай паліклініцы.

— Там было жудаснае абыходжанне, нібыта ласку табе робяць, было адчуванне, што я ім вінная ўсім. Тады я заплаціла за прафілактычную чыстку зубоў 90 рублёў, — успамінае суразмоўніца.

Пасля негатыўнага досведу жанчына вырашыла звярнуцца ў прыватную стаматалогію — трэба было лячыць некалькі зубоў з пульпітам і карыесам.

— Усё лячэнне мне абыдзецца амаль у 2000 рублёў. Для майго заробку гэта невялікая сума, да таго ж гэта будуць рабіць у тры этапы, ды і на здароўе ніякіх грошай не шкада.

Тым не менш Інга лічыць, што дзяржрэгуляванне цэнаў на стаматалагічныя паслугі неабходнае, бо «некаторыя клінікі занадта гнуць цэны».

— Напрыклад, клініка ў раёне плошчы Бангалор лупіць цэны на 20−30% больш, чым іншыя прыватнікі. Вядома, любая праца мусіць аплачвацца, але ў рэаліях нашай краіны мала хто можа дазволіць сабе такія медыцынскія паслугі. Сярэдні чэк рублёў 300 будзе, а ў некаторых гэта палова месячнага заробку.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Пенсіянер Іван Мікалаевіч ходзіць лячыцца ў дзяржаўную стаматалогію, аднак «якасці там няма наогул». Дазволіць сабе візіт у прыватную клініку мужчына не можа з фінансавых прычын, а таму выйсце для яго адно — «харчавацца малачком і маннай кашкай».

— Цяпер пенсіянеры бяззубыя, бо нармальнае лячэнне аднаго зуба каштуе як дзве пенсіі, калі не больш, — адзначыў мужчына.

Тым не менш Іван Мікалаевіч лічыць, што дзяржрэгуляванне цэн у стаматалогіі не дапаможа вырашыць сітуацыю, нават наадварот — пагоршыць яе.

— Стаматолагі проста закрыюць свае клінікі, бо кошт абсталявання, расходных матэрыялаў немаленькі. Тут усё ўпіраецца ў «дабрабыт» простага беларускага чалавека, якога няма.

«У Мінску ніколі не зрабіла б зубы за такія грошы»

Ала лічыць, што стаматалагічныя паслугі занадта пераацэненыя ў Беларусі. Яна прыводзіць прыклад з уласнага досведу. Летась у яе трэснулі два зубы. Было два варыянты лячэння:

  • за 1450 рублёў: вылечыць каналы, адзін з іх пад мікраскопам (цана гэтай паслугі — 800 рублёў), а потым паставіць металакерамічную каронку (650 рублёў);
  • за 2530 рублёў: выдаліць зуб (130 рублёў), праз паўгода зрабіць сінус-ліфтынг і нарошчванне дзясны (1400 рублёў), ужывіць самы танны імплант карэйскай вытворчасці (1000 рублёў).

У дадатак да гэтага трэба здаць абавязковыя аналізы (гэта яшчэ каля 200 рублёў), зрабіць гігіену зубоў (200 рублёў).

— Але не атрымалася мне гэтым заняцца ў Беларусі, трэба было тэрмінова з’язджаць у Румынію. Вырашала пытанне з зубамі там. Там было ўсё па-іншаму. Доктар сказаў, што сінус-ліфтынг наогул не патрэбны. Перад імплантацыяй зрабілі мне аналізы, узялі плазму для матэрыялу фармавання дзясны, вырвалі зуб за секунду. Паставілі італьянскі імплант JdentalCare, зрабілі кантрольны здымак, далі ўпакоўку антыбіётыкаў і болесуцішальнага. Заплаціла за ўсё 450 еўра (1500 рублёў) і 20 еўра (67 рублёў) пакінула на чай медсястры.

Праз паўгода Ала паставіла ў Румыніі каронку, прычым быў выбар паміж металакерамічнай за 180 еўра (600 рублёў) і цырконіевай за 230 еўра (767 рублёў).

— У Мінску я б ніколі нічога не зрабіла за такія грошы. Да таго ж доктар, які займаўся пратэзаваннем, дасведчаны, пастаянна ездзіць на стажыроўкі ў розныя краіны

Стаматолаг-хірург: «Дактары будуць звальняцца ці ўвогуле з’язджаць з краіны»

Марына працуе стаматолагам-хірургам восем гадоў, апошнія гады- у прыватнай клініцы.

— Калі казаць пра лячэнне і пратэзаванне ў дзяржаўных стаматалогіях, то там сапраўды якасць нізкая. Таму што нізкі ўзровень як самога спецыяліста, так і матэрыялаў. Але ёсць выключэнні: ведаю выдатных дактароў, якія працуюць у дзяржпаліклініках. Хоць хапае і тых, у каго вялікі стаж, а рукі растуць не з таго месца, — расказала Марына.

Суразмоўніца кажа, што ў клініцы, дзе яна цяпер працуе, дырэктар замаўляе такія матэрыялы, якія доктар у яго просіць. Гэта вельмі палягчае яе працу.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

— Цэнаўтварэнне залежыць ад кошту матэрыялаў і паслуг хірурга. У нас у клініцы з траўня паднялі цэны, на некаторыя паслугі на 50%, але людзей менш не стала. Бо сквапны плаціць двойчы.

Медык часта чула ад пацыентаў гісторыі, як ім адмовілі ў лячэнні ў дзяржаўнай стаматалогіі з розных прычын: няма хірурга, складаны выпадак, няма матэрыялаў, не робяць здымак і іншае. У прыватнай структуры з гэтым прасцей, можна прайсці дыягностыку і атрымаць лячэнне ў адзін дзень.

— Большасць пастаўшчыкоў матэрыялаў для стаматалогіі працуюць па курсе Нацбанка. Праз гэта клініка можа сысці ў мінус альбо нічога не зарабіць. Бо некаторыя матэрыялы ў цане выраслі ў два разы, а цана ў клініцы засталася ранейшай. Цяжкасці ёсць заўсёды, нядаўна загаварылі, што хутка не будзе імпартнага анестэтыка, так што будзем карыстацца айчынным «Артыкаінам» ці «Лідакаінам».

Марына лічыць, што рэгуляванне цэн мусіць быць толькі ў дзяржаўных стаматалогіях. Бо калі яго ўвесці ў прыватніка, то пачне цярпець якасць паслуг, клінікі пяройдуць на матэрыялы сярэдняй або нізкай якасці, людзі перастануць звяртацца ў клінікі ці пацярпяць ад няякаснага лячэння, а дактары пойдуць у іншыя месцы ці ўвогуле з’едуць з краіны.

Чытайце таксама