Беларусам прыходзяць рахункі за жыллёва-камунальныя паслугі за чэрвень з павышанымі тарыфамі. Нагадаем, у першы месяц лета паднялі кошт некаторых ЖКП, сярод іх — падагрэў вады і электрычнасць.
Як змяніліся плацяжы за электрычнасць
З чэрвеня для насельніцтва падаражэлі электрычнасць і прыродны і звадкаваны газ для ацяплення. Так, электраэнергія стала даражэйшай на 3−13% у залежнасці ад тарыфу.
Да прыкладу, аднастаўкавы тарыф на электрычнасць, які распаўсюджваецца як на абаграванне жылля, так і на ўсе астатнія патрэбы, з 1 чэрвеня паднялі да 0,1057 рубля (было — 0,0981 рубля). Рост — амаль 7,8%. Гэтым тарыфам могуць скарыстацца як уладальнікі прыватных дамоў, так і жыхары дамоў шматкватэрных. Для гэтага не трэба ставіць спецыяльны асобны лічыльнік ацяплення.
Калі ў чэрвені было расходавана электраэнергіі на 500 кВт∙г, то трэба заплаціць 52,85 рубля. У траўні за гэты ж спажыты аб’ём было б 49,05 рубля.
На колькі выраслі плацяжы за падагрэў вады
З 1 чэрвеня на 12,7% павысілі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады, яны выраслі да 24,7187 рубля за 1 Гкал.
Да прыкладу, за гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, па льготным тарыфе за чэрвень выйшла 10,37 рубля. Па травеньскіх тарыфах было б 9,2 рубля. Для параўнання: у кватэры, у якой ніхто не прапісаны, у чэрвені за такі ж спажыты аб’ём гарачай вады выйдзе сума ў 53 рублі. Для такога жылля тарыф паднялі з 1 студзеня.