Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Сярэднестатыстычнаму беларусу спатрэбіцца ўсяго шэсць гадоў і чатыры месяцы, каб сабраць на сваю кватэру. Такія тэрміны ў інтэрв'ю дзяржгазеце «7 дзён» (належыць агенцтву БЕЛТА) агучыў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў. Матэрыял перадрукавала агенцтва БЕЛТА, але пазней выдаліла гэтую лічбу.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

У арыгінальным варыянце тэксту, які быў перадрукаваны агенцтвам БЕЛТА 18 жніўня, Шваюноў закрануў тэму «даступнасці жылля ў Беларусі». Ён падкрэсліў, што «гэты паказчык выяўляецца ў магчымасці сям'і купіць за кароткі час кватэру за кошт сваіх і пазыковых сродкаў».

«Паводле разлікаў Мінбудархітэктуры, пры цане 1 кв. м жылля 2 566,9 рубля на кватэру агульнай плошчай 54 кв. м магчыма сабраць за 6,4 года», — напісала БЕЛТА.

Пазней гэты фрагмент інтэрв'ю быў выдалены з сайта дзяржагенцтва (у архіве ўсё яшчэ даступная захаваная копія матэрыялу). У новай версіі ўжо не гаворыцца, колькі сярэднестатыстычнаму беларусу давядзецца збіраць на сваю кватэру.

Як адзначыў Onliner, цэны памерам 2 566,9 рубля за «квадрат», названыя намеснікам міністра ў першапачатковай версіі матэрыялу, можна знайсці альбо ў абласных цэнтрах, альбо ў дамах для людзей у патрэбе.

«Напрыклад, у Трактаразаводскім пасёлку, дзе пабудуюць сяміпавярховік „пад ампір“, метр у межах нарматыўнай плошчы ацанілі ў 2329,26 рубля, у квартале на вуліцы Ангарскай — у 2110, а на вуліцы Выгоцкага — у 2221. А вось на кватэру ў жылых комплексах ад прыватных забудоўшчыкаў разлічваць пры такіх раскладах не варта. Для параўнання, „квадрат“ у „Левадзе“ каштуе каля 4278 рублёў, у новым доме ў Новай Баравой — 3875», — піша Onliner.