У Мінску за жнівень адбыўся прыкметны рост колькасці афіцыйных беспрацоўных. На пачатак гэтага месяца наймальнікам патрабаваліся 34 тысячы работнікаў. Гэта на адну тысячу больш, чым месяц таму. Гэта вынікае са звестак камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Нагадаем, на пачатак ліпеня наймальнікі ў Мінску мелі патрэбу ў 32,4 тысячы работнікаў, на 1 чэрвеня — 30,9 тыс., на 1 траўня — 28,3 тыс., на 1 красавіка — 27,1 тыс., а на 1 сакавіка — 26,8 тыс. То-бок недахоп работнікаў пастаянна нарастае.
Хто з рабочых больш за ўсё патрэбны наймальнікам
Для рабочых у сталіцы на пачатак верасня было адкрыта 21,1 тыс. вакансій, або 62% ад усіх прапаноў наймальнікаў. Месяцам раней-20,3 тыс. вакансій, або 61,4%.
Сярод рабочых больш за ўсё не хапае кухараў (1008 вакансій), кіроўцаў аўтамабіляў (824), прадаўцоў (699), слесараў механазборачных работ (587).
Таксама захоўваецца павышаны попыт на слесараў-рамонтнікаў (587), электраманцёраў па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (553), кантралёраў-касіраў (547), токараў (440), рабочых па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў (421), маляроў (341).
Якія спецыялісты ў дэфіцыце
На пачатак верасня ў Мінску не хапала 1935 медсясцёр і 1606 дактароў-спецыялістаў. Месяц таму — 1913 і 1683 адпаведна. Для фельчараў, як і для медсясцёр, таксама стала крыху больш прапановаў ад наймальнікаў: на 1 верасня іх было 332, а месяц таму — 318.
Са спецыялістаў таксама запатрабаваныя інжынеры (886 вакансій), бухгалтары (228), выхавальнікі (213), інжынеры-канструктары (160), эканамісты (154), інжынеры-тэхнолагі (133), бібліятэкары (102).
Чытайце таксама