Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  12. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  13. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  14. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  16. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  17. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Чыноўнікі ўвялі чарговыя змены для «дармаедаў». Яны закранаюць як тых, хто з’ехаў за мяжу, так і тых, хто знаходзіцца ў краіне. Змены ўводзяць пастановай урада. Да прыкладу, з’явяцца новаўвядзенні для сем’яў з дзецьмі, індывідуальных прадпрымальнікаў і агароднікаў. Таксама ў «дармаедскай» базе будуць фіксаваць тых, хто выязджае з Беларусі праз Расію. Нагадаем, грамадзяне, якія трапілі ва «ўтрыманцы», па поўных тарыфах аплачваюць некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі.

Женщина на приеме у комиссии по "тунеядцам", Рогачев, 2017 год. Фото: TUT.BY
Жанчына на прыёме ў камісіі па «дармаедах», Рагачоў, 2017 год. Фота: TUT.BY

Што змяняюць для ІП

Адно з новаўвядзенняў датычыць індывідуальных прадпрымальнікаў. Для іх увялі ўмову вызвалення ад «дармаедства» — выплату падаходнага падатку. То-бок быць проста зарэгістраваным ІП і не весці дзейнасць зараз не атрымаецца. Нагадаем, цяпер беларусы, якія працуюць як ІП, лічацца занятымі ў эканоміцы. Пры гэтым мінімальная сума падаткаў, якую ім трэба ўнесці, каб не лічыцца «ўтрыманцамі», не прапісаная (раней быў мінімум 20 базавых, але яго скасавалі разам з падаткам на «дармаедства», замест гэтага збору ўвялі аплату ЖКП поўнымі тарыфамі). Але на практыцы ўзнікаюць пытанні да тых ІП, якія не выплачваюць збору больш за год.

Якое новаўвядзенне з’явілася для агароднікаў

Яшчэ адно змяненне датычыць тых, хто займаецца раслінаводствам або жывёлагадоўляй на сваім зямельным участку. Цяпер такі занятак вызваляе ад «дармаедства». Адна з умоваў — гэты ўчастак мусіць знаходзіцца за мяжой сталіцы і абласных гарадоў. То-бок калі вы актыўна вырошчваеце таматы ці агуркі ў сябе на лецішчы, разводзіце трусоў або курэй і можаце гэта пацвердзіць у «дармаедскай» камісіі, то вас могуць выключыць з гэтай базы.

Цяпер чыноўнікі дадалі новыя ўмовы: тыя, хто займаецца раслінаводствам або жывёлагадоўляй на сваім зямельным участку, не могуць адсутнічаць у Беларусі сумарна больш за 30 дзён цягам аднаго квартала. Інакш іх залічаць у «дармаеды». Таксама з’явіўся пункт пра абавязковую рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Беларусі тых, хто нешта вырошчвае і не хоча лічыцца «ўтрыманцам».

Нагадаем, у 2022 годзе чыноўнікі ўвялі змяненне, паводле якога «дармаедамі» лічацца тыя, хто з’ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне: гэта не датычыць тых, хто працуе ці праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне — выезд на лячэнне або ў камандзіроўку.

Відаць, у выпадку з агароднікамі ўведзеная раней умова адсутнасці ў краіне 30 дзён не працавала.

Што змяняецца для сем’яў з дзецьмі

Чыноўнікі ўводзяць змяненні таксама для беларусак, якія выхоўваюць дзіця да 7 гадоў або ў якіх трое і больш няпоўнагадовых дзяцей. Каб не лічыцца «дармаедамі», трэба фактычна жыць у Беларусі — то-бок знаходзіцца за межамі краіны не больш за 30 дзён цягам аднаго квартала (як і ў выпадку з агароднікамі). Выключэнне — выезд за мяжу на лячэнне або аздараўленне. Такое ж патрабаванне ўвялі і для тых, хто выхоўвае дзіця да 18 гадоў, у якога ёсць інваліднасць. Нагадаем, у выпадку выхавання няпоўнагадовага дзіцяці з інваліднасцю занятымі ў эканоміцы могуць лічыцца як мужчына, так і жанчына (калі гаворка пра дзіця да 7 гадоў, то такое права ёсць толькі ў жанчын).

Як і з агароднікамі, у выпадку з тымі, хто выхоўвае дзяцей, таксама былі розначытанні — распаўсюджваецца на іх правіла адсутнасці ў краіне 30 дзён ці не. Але цяпер чыноўнікі адназначна прапісалі гэты момант.

Змены для тых, хто здае ў арэнду нерухомасць

Цяпер здаванне ў арэнду нерухомасці і машына-месцаў вызваляе ад «дармаедства», калі чалавек выплачвае падаходны падатак як фізічная асоба з такога даходу. Чыноўнікі ўдакладнілі, што такі збор мусіць быць унесены «ў фіксаваных сумах з такога даходу» (гэты падатак падымуць з 1 лютага). То-бок улады прапісалі, што падатак мусіць быць выплачаны пэўнага памеру, быць фіксаваным.

Выезд праз Расію таксама будуць фіксаваць у «дармаедскай» базе

Памежны камітэт будзе перадаваць у «дармаедскую» базу звесткі пра выезд беларусаў за мяжу праз Расію. Такія звесткі гэтаму ведамству будзе перадаваць МУС, якое ў сваю чаргу атрымлівае іх ад сваіх расійскіх калег. Нагадаем, Памежны камітэт штомесяц перадае ў «дармаедскую» базу звесткі пра тых, хто з’ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён.

Таксама чыноўнікі ўвядуць пэўныя змены ў працы «дармаедскіх» камісій.

Чытайце таксама