Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Кошт расійскіх і беларускіх актываў, якія належаць Аляксандру і Наталлі Луцэнкам, перавышае 2 млрд даляраў, піша Forbes.

Александр Луценко. Фото: belmarket.by
Аляксандр Луцэнка. Фота: belmarket.by

Муж і жонка валодаюць холдынгам «Содружество». Гэта адзін з найбуйнейшых перапрацоўшчыкаў насення алейных культур у Еўропе з выручкай 3,6 млрд даляраў. У 2023 годзе бізнес рэструктурызавалі. Паводле звестак Forbes, Аляксандр і Наталля Луцэнкі фактычна падзялілі бізнес на тры часткі. Яны пакінулі за сабой кантроль у расійскіх і беларускіх прадпрыемствах і прадалі топ-менеджарам кампанію, якая валодае міжнароднымі актывамі.

«Улічваючы, што муж і жонка Луцэнкі ў роўных долях валодалі групай „Содружество“, капітал кожнага з іх складае не менш за 1 млрд даляраў», — піша Forbes.

Раней выданне «Беларусы і рынак» склала топ-100 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі па выніках 2023 года. Першы радок рэйтынгу заняў Аляксандр Луцэнка.

Што вядома пра бізнесоўца Луцэнку

«Содружество» заснавалі выхадцы з Беларусі з расійскім грамадзянствам Аляксандр і Наталля Луцэнкі. Аляксандр, які некалькі гадоў таму асеў у Расіі, у 2021-м уваходзіў у топ-200 самых багатых бізнесоўцаў РФ. А ў 2023 годзе ён узначаліў топ-100 паспяховых бізнесоўцаў Беларусі, які склаў сайт «Беларусы і рынак».

Сваю першую фірму Луцэнкі стварылі ў 1994 годзе ў Мінску, пісаў раней TUT.BY. Тады яны гандлявалі рыбнай мукой і іншымі кармавымі дадаткамі. Праз дзесяць гадоў муж і жонка пашырылі свой бізнес на Калінінградскую вобласць, пабудаваўшы ў свабоднай эканамічнай зоне два заводы па вырабе расліннага алею, у тым ліку соевага.

З пачатку 2000-х Аляксандр Луцэнка скупляў актывы ў Еўропе і Лацінскай Амерыцы і маштабаваў свой бізнес да міжнароднага ўзроўню.

У канцы 2010-х ён вярнуўся на рынак Беларусі. У 2018 годзе сям’я Луцэнкаў увяла ў эксплуатацыю найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі маслаэкстракцыйны завод у Смаргоні. Паводле звестак на 2019 год, у яго інвеставалі 220 млн даляраў.

У канцы 2023 года з’явілася інфармацыя, што «Содружество» разглядае магчымасць пераносу ў Беларусь часткі магутнасці з Калінінградскай вобласці.

Бізнес Аляксандра Луцэнкі ні ў Расіі, ні ў Беларусі практычна не закранулі міжнародныя санкцыі. Ён запусціў завод у Курскай вобласці і працягвае рэалізоўваць шэраг іншых праектаў у Расіі, уключаючы будаўніцтва збожжавага тэрмінала ва Усць-Лузе. Сям’я Луцэнкаў таксама інвестуе ў тэрмінал для штогадовай перавалкі 10 млн тон збожжа ва Усць-Лузе пад Санкт-Пецярбургам, які збіраюцца ўзвесці ў 2023−2027 гадах.

З 2022 года Аляксандр Луцэнка ўключаны ў санкцыйны спіс Украіны. «Суб'ект ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у сектарах эканомікі, што забяспечвае істотную крыніцу даходу для ўрада Расіі, які ініцыяваў ваенныя дзеянні і генацыд цывільнага насельніцтва ва Украіне», — гаворыцца ў абгрунтаванні да ўведзеных абмежаванняў. Пры гэтым раней у сям'і быў бізнес і ва Украіне — яны валодалі «Агропромышленной компанией Содружество Украина». Летась пад санкцыі Украіны трапіла таксама беларуская транспартная кампанія «Содружество Транс-Агро».

Паводле звестак выдання «Беларусы і рынак», змякчаючы наступствы і папярэджваючы магчымасць увядзення абмежаванняў з боку іншых краін, бізнесовец у 2022−2023 гадах правёў рэарганізацыю кампаній ва Украіне, Літве і ў некаторых іншых так званых недружалюбных дзяржавах.

Чытайце таксама