Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  10. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. «Дорожными знаками обозначаться не будут». В ГАИ появились новые системы фиксации — нарушители получат «письма счастья»
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


У базе зваротаў у КДБ, якую «Кіберпартызаны» выклалі ў сеціва 28 красавіка, мы знайшлі данос на трох грамадзян Беларусі, якія, паводле аўтара, вялі перамовы з мэтай зрынуць Аляксандра Лукашэнку. Прычынай планаванага зрынання аўтар паведамлення ў Камітэт дзяржбяспекі назваў «недастатковае еўразійства» беларускага палітыка, а аднымі з удзельнікаў перамоваў даносчык назваў праўладных прапагандыстаў Аляксея Дзерманта і Пятра Пятроўскага.

Фото: sb.by
Аляксей Дзермант. Фота: sb.by

Данос паступіў на адрас КДБ 16 жніўня 2020 года — у дзень Маршу за свободу, найбуйнейшай у гісторыі суверэннай Беларусі масавай акцыі пратэсту. Поўны тэкст паведамлення выглядае так (напісанне імёнаў і прозвішчаў з арыгіналу захаваныя):

Здравствуйте, уважаемые господа!

Мне как журналисту стали известны факты о переговорах граждан Беларуси Дзермонта Аляксея, Чурилова Егора, Пятровского Пятра с украинским террористом № 2 Игорем Гаркавенко, которому запрещен въезд в Беларусь, а также боевиками Национального корпуса и т.н. ДНР с целью свержения Александра Лукашенко как «недостаточно евразийского» с поста Президента Беларуси.

Пасля 16 жніўня аўтар даносу двойчы прадубляваў яго адпраўку ў КДБ 11 кастрычніка. Паведамленне адправілі, пазначыўшы ўкраінскі адрас электроннай пошты.

Згаданы ў лісце Аляксей Дзермант — праўладны палітолаг, прыхільнік ідэй еўразійства (калі зусім спрошчана, яны прадугледжваюць існаванне нейкай асаблівай цывілізацыі на поўначы Еўразіі, у цэнтры якой знаходзіцца расійская культура і традыцыі). Пётр Пятроўскі — аднадумец Дзерманта і на той момант эксперт створанага прапагандыстам Цэнтра развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія». Ягор Чурылаў — адзін з каардынатараў мінскага геакультурнага праекта «Цытадэль» і таксама прыхільнік ідэй еўразійства.

Рускамоўны ўкраінец Ігар Гаркавенка нарадзіўся ў Харкаве. Першапачаткова ён быў прыхільнікам ідэй рускага нацыяналізму і еўразійства, адседзеў тэрмін за падпалы офісаў Ізраільскага інфармацыйнага цэнтра ва Украіне і ўкраінскай грамадскай культурна-асветніцкай арганізацыі «Просвіта». Пазней Гаркавенка перайшоў на бок украінскіх патрыятычных сіл, удзельнічаў у «Рэвалюцыі годнасці» і ў баявых дзеяннях супраць расіян і сепаратыстаў на Данбасе — але пры гэтым цалкам ад ідэй еўразійства не адмовіўся. Быў добраахвотнікам у батальёне «Азоў». У сакавіку 2022 года Ігар Гаркавенка скончыў жыццё самагубствам.

Чытайце таксама