Аляксандр Лукашэнка 26 верасня правёў кадравы дзень, паведаміла яго прэс-служба.
Выступаючы перад новымі кіраўнікамі раёнаў, палітык заявіў, што яны — «аснова вертыкалі ўлады».
«Вы непасрэдна на фронце. Вы ў штурмавых атрадах», — даў наказ Лукашэнка.
Палітык узгадніў прызначэнне:
Аляксея Героева — старшынёй Віцебскага гарвыканкама, чальцом Віцебскага аблвыканкама;
Паўла Сілівончыка — старшынёй Калінкавіцкага райвыканкама;
Рамана Сергуна — старшынёй Веткаўскага райвыканкама;
Аляксандра Вярсоцкага — старшынёй Лідскага райвыканкама;
Андрэя Грыцкевіча — старшынёй Свіслацкага райвыканкама;
Васіля Шлыка — старшынёй Воранаўскага райвыканкама;
Андрэя Ратамскага — старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;
Мікалая Парамонава — старшынёй Смалявіцкага райвыканкама;
Віктара Пугача — старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;
Дзмітрыя Мудрагелава — старшынёй Магілёўскага райвыканкама;
Юрыя Блахіна — старшынёй Мсціслаўскага райвыканкама;
Марыну Згорскую — кіраўніцай адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска.
Акрамя таго Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:
Вольгі Горлавай — рэктаркай УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»;
Аляксандра Ломскага — першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання;
Дзяніса Язерскага — намеснікам міністра інфармацыі;
Святланы Яськовай — намесніцай міністра па падатках і зборах;
Дзяніса Бакея — намеснікам міністра прамысловасці;
Таццяны Рускевіч — намесніцай міністра сувязі і інфарматызацыі;
Валянціны Якімовіч — намесніцай міністра юстыцыі;
Аляксандр Ліпніцкі заняў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Лукашэнкі.
Сяргея Аўраменку адправілі кіраваць ААТ «Мінскі трактарны завод», Андрэя Панчанку — ДПА электраэнергетыкі «Белэнерга», Івана Дзямідава — ААТ «Белвторчермет».