Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  7. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  10. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  11. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  12. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  15. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  16. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  17. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
Читать по-русски


/

На мінулым тыдні прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі заявіла, што за вылучэнне палітыка кандыдатам у прэзідэнты сабралі 1,5 млн подпісаў. «Люстэрка» ўжо расказвала пра тое, як беларусаў «добраахвотна-прымусова» змушаюць распісвацца за дзейную ўладу. Але знаходзяцца і тыя, хто не згаджаецца на ўгаворы. Як наш герой, што працуе ў адной з беларускіх дзяржарганізацый.

Сбор подписей инициативной группой Александра Лукашенко. Жлобин, Гомельская область, 16 ноября 2024 года. Фото: ЦИК Беларуси
Збор подпісаў ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі. Жлобін, Гомельская вобласць, 16 лістапада 2024 года. Фота: ЦВК Беларусі

Мы не называем месца працы і сапраўднага імені суразмоўцы з меркаванняў бяспекі.

Ігар працуе ў адным з буйных гарадоў Беларусі. Нядаўна кіраўніцтва арганізацыі папрасіла кожнага супрацоўніка выслаць на электронную пошту свае пашпартныя звесткі, пасля чаго асабіста прыйсці ў кабінет непасрэднага начальніка.

— На пытанне пра мэту гэтага мерапрыемства кіраўніцтва спачатку ўнікліва, а праз нейкі час ужо наўпрост адказала, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія і нашыя звесткі патрэбныя для ўнясення ў табліцу збору подпісаў «за дзейнага прэзідэнта», — кажа Ігар.

Са словаў мужчыны, не ўсе супрацоўнікі ягонай арганізацыі пагадзіліся падаць свае звесткі і падпісацца за Лукашэнку.

— Пасля адмовы часткі калег удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве кіраўніцтва пачало нам пагражаць, — сцвярджае суразмоўца. — Усё звялося да таго, што начальства мудрагеліста намякнула на магчымае звальненне. Мне сказалі прыкладна наступнае: «Вы ж працуеце ў дзяржаўнай установе. Калі вы не за вылучэнне кандыдата, то як вы можаце ў нас працаваць? Ці вы не задаволеныя кіраўніцтвам? Нам бы хацелася працягваць з вамі працаваць, але калі вашых звестак і подпісу не будзе ў табліцы, то з’явяцца пытанні, чаму ў нас не стварылі ўмоваў, каб супрацоўнікі былі за дзейную ўладу».

Ігар кажа, што пасля пагрозы звальнення частка ягоных калег усё ж пагадзілася даслаць пашпартныя звесткі і паставіла подпіс за вылучэнне Лукашэнкі. Але сам мужчына адмовіўся.

— Начальства не здалося і працягнула ўгаворваць і пагражаць, — сцвярджае суразмоўца. — Але і я не здаўся. Спытаў, як мой подпіс паўплывае на вылучэнне, калі і без яго ў Лукашэнкі ўжо ў 15 разоў больш аўтографаў, чым патрабуе закон (для вылучэння кандыдата дастаткова 100 тысяч подпісаў. — Заўв. рэд.). Начальнік адказаў, што такім чынам павышаецца рэйтынг нашай установы.

Гэты аргумент на Ігара не паўплываў, і мужчына працягнуў супраціўляцца парушэнню сваіх канстытуцыйных правоў:

— У нейкі момант я злавіў сябе на думцы, што гэта не размова кіраўніка і супрацоўніка, а дыялог нянечкі дзіцячага садка з выхаванцам: «Вы будзеце як белая варона, усе паставяць подпіс, а вы не». Яшчэ ў мяне пыталі, ці бачу я сваё далейшае развіццё ў Беларусі. На пытанне, няўжо подпіс паўплывае на тое, як я развіваюся, мне адказалі, што ўсе табліцы ўлічваюцца і перадаюцца наверх. А там могуць з’явіцца пытанні і да мяне, і да кіраўніцтва нашай арганізацыі.

Акрамя Ігара подпісы за вылучэнне Лукашэнкі адмовілася пакідаць яшчэ некалькі супрацоўнікаў. Пакуль, паводле мужчыны, усе яны працуюць далей.

— На сёння наступстваў адмовы яшчэ не відаць, — кажа суразмоўца. — Магчыма, усе калегі ўсё ж падпісаліся, а я сапраўды застаўся белай варонай. Думаю, што ў такім выпадку мне б паказалі, што я адзіны, хто не паставіў подпісу з усіх супрацоўнікаў. Такі стыль пераконваць уласцівы нашаму начальству. Спробы паўплываць на маё рашэнне працягваюцца. Днямі зноў была такая ж размова. Але пакуль я працую. Паглядзім, да чаго ўсё гэта прывядзе.

Чытайце таксама