Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, паведаміла прэс-служба палітыка.

Руслан Чернецкий. Скриншот видео ОНТ
Руслан Чарнецкі. Скрыншот відэа АНТ

Руслан Чарнецкі прызначаны новым міністрам культуры. Раней гэтае крэсла чатыры гады займаў Анатоль Маркевіч. Ён запомніўся палітычна матываванымі звальненнямі ў сферы культуры, адменамі «ідэалагічна няправільных» мерапрыемстваў і праўладным фестывалем, «прысвечаным 30‑годдзю інстытута прэзідэнцтва».

Новаму міністру культуры Руслану Чарнецкаму 43 гады. У 2010 годзе ён скончыў Беларускую дзяржакадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «актор драматычнага тэатра і кіно».

У публічных выступах Руслан Чарнецкі неаднаразова выказваў падтрымку Аляксандру Лукашэнку. У канцы лістапада цяперашні міністр культуры быў вядоўцам на праўладным канцэрце «Час выбраў нас» у Віцебску. У інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» ён расказаў, што і раней удзельнічаў у такіх мерапрыемствах.

У гутарцы з тады яшчэ вядоўцам тэлеканала АНТ (а цяпер міністрам інфармацыі) Маратам Маркавым у лютым 2023 года Чарнецкі расказаў, якім бачыць фільм пра пратэсты 2020 года.

— Я б здымаў гэта як драму. Я думаў пра гэта, прызнацца. Не адразу, вядома, у 2020-м — трохі пазней. Было ўсё ў 2020 годзе: людзі лаяліся, сем'і развальваліся. Самае страшнае, што сем'і развальваліся. Самае страшнае, што людзі ў адной сям'і адно з адным ніяк не маглі знайсці агульную мову, ніхто нікому нічога не мог даказаць. Гэта самае страшнае, сям’я развальвалася, людзі, што любілі адно аднаго, не маглі знаходзіцца побач. Гэта самае жудаснае, я б пра гэта здымаў. Вось гэта драма, сапраўды, — сказаў Чарнецкі.

У тым жа інтэрв'ю ён прызнаўся, што «ні на секунду не сумняваўся, што абраў правільны бок, падтрымаўшы дзяржаву».

У 2024 Чарнецкі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе пайшоў у пастаянную камісію па адукацыі, культуры і навуцы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прызначыў новага амбасадара Беларусі ў Туркменістане. Ім стаў Станіслаў Чапурны. А таксама свайго памочніка па Магілёўскай вобласці. Гэтую пасаду заняў Сяргей Налівайка, які з 2014 года быў міністрам на падатках і зборах.