Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  2. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  3. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  4. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  7. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  8. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  9. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  12. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  13. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  16. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  17. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  18. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  19. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


/

У кампаніі, якая кіруе сеткай былых рэстаранаў McDonald’s, змянілася назва. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). «Люстэрка» расказвае, што яшчэ змянілася ў былой сетцы вядомага фастфуду.

Точка Mak.by в Минске. Фото: yandex.by
Пункт Mak.by у Мінску. Фота: yandex.by

Што змянілася ў сетцы фастфуду

Рэстаранамі сеткі Mak.by (былы McDonald’s) кіравала кампанія «КСБ Виктори Рестораны». У снежні мінулага года яна афіцыйна змяніла сваю назву на «Мак.Бай», вынікае з АДР.

Аднак уладальнікі ў сеткі фастфуду не змяніліся. «Мак.Бай» усё яшчэ належыць іншай фірме — «Кволити Фуд». Ёй, у сваю чаргу, валодаюць вядомы бізнесовец з малочнай галіны Аляксей Саўчук і бізнесвумен, якая шмат гадоў кіравала сеткай McDonald’s, Вікторыя Данько.

Нагадаем, раней праз сінгапурскую «маму» кампаніяй валодалі бізнесовец з Казахстана Кайрат Баранбаеў і дырэктарка сеткі рэстаранаў у Беларусі Вікторыя Данько. Аднак у пачатку 2024 года ўлады Беларусі праз Дзяржкаммаёмасць спрабавалі «адціснуць» бізнес у «КСБ Виктори Рестораны».

Пасля гэтага фірму выкупіў Аляксей Саўчук.

Цяпер у сеткі 26 рэстаранаў хуткага абслугоўвання. Увосень мінулага года з гандлёвага рэестра былі выключаныя два пункты — на Сурганава і Лагойскім тракце ў Мінску. У гэты ж перыяд адкрыўся пункт харчавання на Пятра Мсціслаўца ў сталіцы.

Кароткая перадгісторыя таго, што адбылося з McDonald’s

11 лістапада 2022 года стала вядома, што McDonald’s пакідае беларускі рынак. Яго месца збіралася заняць расійская сетка фастфуду «Вкусно — и точка». Кіраваць ёю мусіла тая ж кампанія, што і рэстаранамі McDonald’s, — «КСБ Виктори Рестораны». На той момант фірма яшчэ належала Кайрату Баранбаеву і Вікторыі Данько.

Але ў лістападзе 2022 года Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сыход McDonald’s, заявіў, што яго месца мусяць заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Так прыход «Вкусно — и точка» не адбыўся, а экс-McDonald's працягнуў працу пад незразумелым брэндам «Мы открыты». У красавіку 2023 года кампанія «КСБ Виктори Рестораны» падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака, пасля чаго сетка рэстаранаў хуткага харчавання змяніла назву на «МАК.by».

У 2023-м і пачатку 2024-га Дзяржкаммаёмасць праз суды дабівалася ппрыпынення дзейнасці «КСБ Виктори Рестораны» і яе кіпрскай «мамы». Чым усё скончылася, не паведамлялася, у Вярхоўным судзе засакрэцілі гэтую справу.

Што казаў Лукашэнка пра (не)McDonald's

Аляксандр Лукашэнка як мінімум двойчы намякаў на тое, што мінулыя ўладальнікі рэстаранаў McDonald’s у Беларусі страцілі свой бізнес. У снежні 2022-га ён заявіў, што гэта «нашае прадпрыемства»: «Лічыце, што гэтае прадпрыемства вашае. І па прыездзе неадкладна рэалізуйце гэтае ўказанне. Не чакайце нейкіх дакументаў. Скіруйце ва ўрад. Яны вам адказ дадуць. Думаю, пасля сённяшняга яны вам да Новага года памяняюць уласніка».

Другі раз палітык згадаў гэты бізнес у пачатку 2024 года: «Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаём, не перадаём, калі ў выніку санкцый ці нейкіх іншых прычын замежнікі, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку. Як я казаў, дасвідос — мы разбяромся самі. І, як паказвае той жа „Макдональдс“, мы выдатна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды».

Чытайце таксама