Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  2. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  8. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  14. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  15. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  16. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  17. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
Читать по-русски


/

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» у лістападзе мінулага года запусцілі цыкл прапагандысцкіх перадач «Время выбрало нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант — муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. У гэтых перадачах сярод іншага нібы пад капірку транслююць расійскую парадыгму пра вайну ва Украіне і расказваюць, як у Беларусі ў 2020-м хацелі «зладзіць дзяржаўны пераварот». Як высветліла «Люстэрка» з заявак на сайце дзяржзакупак, за сцэнар да гэтай перадачы і некаторыя іншыя працы кіраўнік дзяржтэлеканала атрымаў ганарар. Гэтыя грошы ўзялі з дзяржбюджэту, то-бок фактычна з кішэняў падаткаплацтнікаў.

Иван Эйсмонт на «Знаковой встрече» в Витебске, 30 ноября 2024 года. Фото: БЕЛТА
Іван Эйсмант на «Знакавай сустрэчы» ў Віцебску, 30 лістапада 2024 года. Фота: БЕЛТА

Колькі заплацілі Эйсманту з дзяржбюджэту за сцэнар?

З 19 лістапада мінулага года Белтэлерадыёкампанія выпусціла 33 прапагандысцкія перадачы пад агульнай назвай «Время выбрало нас». Іх аўтарам і вядоўцам пазначаны кіраўнік гэтага дзяржтэлеканала Іван Эйсмант. Ён па сумяшчальніцтве дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі на выбарах-2025 і муж прэс-сакратаркі палітыка Наталлі Эйсмант.

Нягледзячы на тое што Іван Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі атрымлівае там заробак, ён папрасіў грошай за напісанне сцэнараў, вядзенне і агучку перадач «Время выбрало нас». Гэта вынікае з заявак на сайце дзяржзакупак. Так, за сцэнар і ролю вядоўцы ён папрасіў 15 844 рублі. Яго праца па закадравай агучцы перадач каштавала яшчэ 3978 рублёў. Гэтыя грошы для аплаты працы прапагандыста ўзялі з бюджэту краіны. То-бок яму заплацілі падаткаплатнікі.

Пра якія перадачы ідзе гаворка?

Адна з самых свежых перадач прысвечаная ў тым ліку вайне ва Украіне, якую развязала Расія. Яе Іван Эйсмант называе спецыяльнай ваеннай аперацыяй, як гэта робяць расійскія прапагандысты. У прыватнасці, там гаворыцца, што «ўвечары 23 лютага 2022 года прыкладна ў 22.00 Данбас звяртаецца да Расіі па дапамогу ад агрэсіі з боку Украіны».

Іншую перадачу, знятую за грошы падаткаплатнікаў, Эйсмант прысвяціў мірным мітынгам у Беларусі ў 2020 годзе супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Аднак у версіі прапагандыста гэта была спроба зрынуць уладу, выкананая паводле заходніх метадычак і праведзеная «пад капірку» з Майдана ў Кіеве. «У разбурэнне і спробу ўзяць пад яго кантроль Беларусь Захад уклаў каласальныя грошы. Польскія журналісты паведамлялі нават пра 6 млрд даляраў», — расказвае ў эфіры муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі.

Нагадаем, раней — у сакавіку 2022 года — у эфіры падпарадкаванага яму тэлеканала Іван Эйсмант заяўляў пра гатоўнасць несці адказнасць у выпадку, калі б яго злавілі на непраўдзівых заявах: «Калі б нас так, як CNN, за апошнія нават паўтара года столькі разоў злавілі на адкрытай хлусні, напэўна, трэба было пайсці і ў найлепшым выпадку напісаць заяву, а ў былыя часы застрэліцца».

Іван Эйсмант знаходзіцца пад санкцыямі ЕС. А ў беларускай сістэме пасля гэтага яго прызналі «найлепшым тэлевядоўцам».

Чытайце таксама