Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
Читать по-русски


Галоўным лаўрэатам прэміі Ежы Гедройця стаў беларускі пісьменнік, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая», выдадзенай у мінулым годзе. Пра гэта стала вядома падчас трансляцыі 17 кастрычніка на YouTube-канале ПЭН-цэнтра.

Фота: facebook.com/giedroyc.by
Фота: facebook.com/giedroyc.by

«Невядомы Менск. Гісторыя знікнення» — гэта першае навуковае даследаванне пра час і прычыны разбурэння Старога гораду — аднаго з самых каштоўных раёнаў гістарычнага Менска. У кнізе распавядаеццца пра тое, як паўтара дзясятка вуліц і завулкаў, шчыльна забудаваных мураванымі дамамі XVII-XIX стагоддзяў, што існавалі на Замкавай гары і яе ваколіцах, зніклі без следу.

Кніга была выдадзена ў 2021 годзе ў серыі «Бібліятэка Свабоды».

— Гэта кніжка пра найвялікшую мару майго жыцця: я б вельмі хацеў убачыць калі-небудзь адноўленую забудову Замкавай гары і Нізкага рынку. І вельмі важна, каб людзі падзялілі гэтую думку, — распавёў на цырымоніі ўручэння прэміі Сяргей Абламейка.

Як паведамляе «Новы Час», пераможца атрымае грашовую прэмію.

Другое месца заняла Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Минск, «Галіяфы», 2021). У якасці прыза яна зможа здзейсніць творчую паездку на Готланд (Швецыя).

Трэцім лаўрэатам прэміі з магчымасцю выдаць наступную кнігу стаў Валеры Гапееў («Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021).

Акрамя таго, у шорт-ліст прэміі ўвайшлі яшчэ тры беларускіх аўтара і іх творы:

  • Максім Клімковіч, «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі» (Мінск, «Галіяфы», 2021)
  • Уладзімір Някляеў, «Гэй Бэн Гіном» (Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021)
  • Ганна Севярынец, «Мая школа» (Мінск, «Лімарыус», 2021)

Летась прэмію імя Ежы Гедройця атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

У склад журы сёлета ўваходзілі літаратуразнаўца Ўльяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Ева Вежнавец; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця, які выступаў за добрасуседскія зносіны паміж Польшчай і Беларуссю.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Яе партнёр — Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта.