Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  2. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  3. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  4. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  5. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  6. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  9. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  12. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
Читать по-русски


У кіроўцаў маршрутак, якія парушаюць правілы дарожнага руху, хочуць забіраць аўто. Пра гэта расказаў БЕЛТА першы намеснік начальніка транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юрый Касцюк.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Паводле чыноўніка, праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца.

— На жаль, не ўсе рэагуюць на штрафы, тым больш на папярэджанні. Так што забіранне транспартнага сродку — вымушаная мера. Праца ў гэтым кірунку вялася ўжо даўно: рыхтаваліся адпаведныя дакументы. Усё гэта робіцца не для таго, каб стварыць перавозчыкам праблемы, а каб упарадкаваць дзейнасць тых, хто займаецца нядобрасумленнай канкурэнцыяй, у тым ліку эканомячы на бяспецы, — падкрэсліў Юрый Касцюк. — Цяпер мы гаворым не пра канфіскацыю аўтамабіля, а менавіта пра забіранне. На які тэрмін — вырашыць суд. Магчыма, на месяц ці больш.

Нагадаем, за апошні час у Беларусі адбылося некалькі буйных аварый з удзелам маршрутак.

20 лютага ў Смалявіцкім раёне сутыкнуліся гружаны пяском МАЗ і маршрутнае таксі. У ДТЗ загінулі 11 чалавек, дзевяць — шпіталізаваныя.

24 лютага ў Магілёўскай вобласці на трасе Бабруйск — Глуск сутыкнуліся маршрутка і трактар. Пацярпелі 12 чалавек, дзевяць чалавек шпіталізавалі, траім аказалі першую дапамогу і апусцілі. Загінулых няма.

У гэты ж дзень адбылося яшчэ адно ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі. У Лідскім раёне маршрутка ўрэзалася ў адбойнік. Чатыры пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму сур’ёзных траўмаў не атрымалі. У ДАІ адзначылі, што гума на ўсіх колах была са зношаным пратэктарам і не адпавядала ПДР.

Пасля гэтага МУС і Мінтранс абвясцілі пра рэйды ў дачыненні да маршрутак. Інспектары ДАІ правяраюць у кіроўцаў допуск да ўдзелу ў дарожным руху або дакументы, якія дазваляюць ажыццяўляць паслугі па перавозцы пасажыраў. Таксама надаюць увагу перавышэнню хуткаснага рэжыму і выяўленню магчымых фактаў пераабсталявання транспартных сродкаў шляхам павелічэння колькасці пасадачных месцаў, не прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля.