Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


На ўездзе ў Беларусь узмацняюць праверкі: людзей дадаткова адводзяць на допыты, трымаюць прыкладна паўгадзіны, цікавяцца змесцівам тэлефона. Пытаюць пра ўдзел у пратэстах, вайну ва Украіне і тое, дзе лепш, дома ці ў іншай краіне. Наколькі вядома «Люстэрку», такія гутаркі на заходняй мяжы з ахвочымі трапіць дадому вядуцца ўжо мінімум тыдзень, а 9 траўня з’явілася інфармацыя пра падобныя выпадкі і з усходняга боку. Патэлефанавалі ў Дзяржпамежкамітэт і службы памежнага кантролю з пытаннем, чаму правяраюць людзей і калі перастануць. Вось што нам адказалі.

Фото: TUT.BY
Памежны кантроль. Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Што адбываецца на мяжы?

Як стала вядома «Люстэрку», выпадкі праверкі на беларуска-польскай мяжы былі і тыдзень таму. Чалавека, як іх зацікавіў, людзі ў цывільным вядуць на размову, пытаюць, чаму ён едзе ў Беларусь, ці хадзіў на пратэсты, ці чытае экстрэмісцкія тэлеграм-каналы і гэтак далей. Таксама людзей, якія праводзілі «гутарку», цікавіла меркаванне тых, хто перасякае мяжу, пра тое, «дзе лепш жывецца — у Беларусі ці Польшчы».

Дадатковыя праверкі ёсць і ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой. Са словаў нашага чытача, які ехаў у аўторак з Вільнюса ў Мінск, кіроўца аўтобуса падчас пасадкі папярэдзіў пасажыраў, што «тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах, трэба ісці на пашпартны кантроль сярод першых», бо іх даўжэй правяраюць. Яшчэ адзін наш чытач дадаў, што пытанні ўзнікаюць да беларусаў, якія ёсць у базе «Беспарадкі» (спецыяльная база, куды сілавікі заносяць звесткі людзей, якія прыцягваліся па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах). Таксама на гутаркі выклікаюць і ўкраінцаў, нават тых, хто ўжо даўно жыве ў Беларусі.

Гутаркі праводзяць людзі ў цывільным. Паводле нашых чытачоў, яны не прадстаўляюцца. Пытаюць пра ўдзел у пратэстах, чаму людзі ездзяць у Літву, каго падтрымліваюць у вайне і гэтак далей. Акрамя таго, бяруць тэлефоны на праверку і ўсталёўваюць дадатковыя праграмы, якія мімікруюць пад ужо наяўныя на тэлефоне. У чым задача гэтых праграм, пакуль не зусім зразумела.

Таксама ў аўторак, 9 траўня, стала вядома, што беларусы сутыкаюцца з нетыповым кантролем на расійскай мяжы: людзям пад запіс на відэакамеру задаюць пытанні, звязаныя з пратэснымі тэмамі. Таксама там патрабуюць разблакаваць тэлефон для надгляду.

Што кажуць пра гэта памежнікі?

З пытаннем, чаму на мяжы адбываюцца праверкі, нашая журналістка патэлефанавала на гарачую лінію Дзяржпамежкамітэта як звычайная грамадзянка.

— На мяжы цяпер нейкія дадатковыя праверкі, людзей выклікаюць на размовы, пытаюць пра пратэсты. І ў выніку аўтобусы вельмі моцна затрымліваюцца. Падкажыце калі ласка, чаму такія мерапрыемствы?

— Хто іх выклікае, куды выклікаюць, навошта выклікаюць? Памежнікі іх выклікаюць ці хто?

— Кажуць, што гэта людзі ў цывільным, якія не прадстаўляюцца.

— А вы тэлефануеце памежнікам і пытаецеся, каго і куды. Мы пашпарт праверылі — далей чалавека прапусцілі. Як я вам адкажу на пытанне, што кагосьці кудысьці выдралі з аўтобуса?

— Але гэта ж на мяжы адбываецца, а людзі не прадстаўляюцца, таму тэлефаную вам. У каго тады спытаць?

— Ну, я не ведаю, хто там правярае. Мы праверылі пашпарт і аддалі яго. Усё, калі ласка. Далей якія супрацоўнікі выконваюць свае функцыі, на жаль, вам адказаць не магу.

— І колькі гэта будзе доўжыцца, не ведаеце?

— Не ведаю.

— Тады, можа, падкажаце, хто вось гэтыя праверкі праводзіць, у каго можна даведацца?

— Я не магу вам адказваць за ўсе структуры, якія ажыццяўляюць кантроль у пункце пропуску. Я адказваю толькі за памежнікаў. Мы пашпарт праверылі дзве-тры хвіліны — усё, вы паехалі далей.

Мы таксама спыталі пра допыты ахвочых трапіць у Беларусь праз расійскую мяжу, пра якія стала вядома днямі. Але адказ прадстаўніка ДПК не змяніўся.

— Што вы хочаце ад Дзяржпамежкамітэта? Хочаце ехаць? Едзьце.

— Але была інфармацыя, што людзей дапытвалі на мяжы і здымалі на відэа, прасілі разблакаваць тэлефон. І ў выніку аўтобус прастаяў там некалькі гадзін. Хацела даведацца, чаму так правяраюць людзей і калі гэта скончыцца.

— Вы тэлефануеце ў Дзяржаўны памежны камітэт. Мы кансультуем па парадку перасячэння дзяржаўнай мяжы, па дакументах. На такія пытанні я вам адказаць не магу.

Граница Литвы и Беларуси. Фото: Госпогранкомитет
Мяжа Літвы і Беларусі. Фота: Дзяржпамежкамітэт

З тым самым пытаннем мы звярнуліся на гарачую лінію Смаргонскай памежнай групы, якая працуе на пункце пропуску «Каменны Лог».

— Тых, хто едзе з Вільнюса, цяпер дадаткова правяраюць на мяжы, выклікаюць на размовы, пытаюць пра пратэсты. А аўтобусы потым вельмі моцна затрымліваюцца. Падкажыце, калі ласка, чаму такія мерапрыемствы і як доўга будуць цягнуцца праверкі?

— Я не маю такой інфармацыі.

— Але гэта адбываецца на мяжы, у пункце пропуску.

— Гэта іншая служба, не памежны кантроль. Памежнікі нічога такога не робяць, таму няма ў нас ніякай інфармацыі. Сваю функцыю ажыццяўляюць мытныя органы, таму не толькі ад нас усё залежыць.

— Гэта ж на мяжы адбываецца, і вы напэўна мусіце ведаць, у чым рэч. Вы ж не можаце не ведаць, што гэта за людзі ходзяць у цывільным і дапытваюць тых, хто едзе.

— Мы працуем у штатным рэжыме, але акрамя нас выконваюць свае функцыі мытныя органы, санітарнага кантролю і гэтак далей.

— Проста на гэтых праверках прысутнічаюць людзі ў цывільным, якія нават не прадстаўляюцца. Вы ж мусіце ведаць, хто гэта, што ў вас адбываецца на прапускным пункце.

— Усё ў штатным рэжыме адбываецца.

— Колькі будуць доўжыцца такія праверкі?

— Не, не ў курсе.

— А ў каго можна даведацца? Бо аўтобусы гадзінамі стаяць на мяжы, і хацелася б разумець, калі гэта ўсё скончыцца.

— Дапытваюць памежнікі?

— Незразумела, гэта людзі ў цывільным, якія не прадстаўляюцца. Ці ведаеце вы, калі такія праверкі скончацца?

— Не, не ведаю.

— А ў каго даведацца можна?

— Не падкажу.

— Проста дзіўна, што такое ёсць, а вы не ведаеце, што адбываецца ў памежным пункце.

— Мы ажыццяўляем памежны кантроль, пашпартны кантроль. Акрамя нас ёсць іншыя органы, якія таксама выконваюць свае функцыі, мы за іх не адказваем.

Пра праверкі, з якімі сутыкаюцца беларусы, мы спыталі ў дзяжурнага Брэсцкай памежнай групы, якая адказвае за адзіны пункт пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай.

— Цяпер на мяжы выраслі чэргі на ўезд, людзей выклікаюць на нейкія размовы, і ў выніку аўтобусы вельмі моцна затрымліваюцца. Падкажыце, калі ласка, а чаму такія мерапрыемствы і калі гэта скончыцца?

— Памежная служба такія пытанні не вядзе.

— А хто? Проста нейкія людзі ў цывільным ходзяць па памежным пункце… Яны ж не могуць там быць самі па сабе.

— Вось хто прыходзіць у цывільным, тады задавайце пытанне чалавеку. Хай ён паказвае вам дакументы, хто ён такі, чаму вядзе допыт і чаму вас затрымлівае. Памежная служба не вядзе [допытаў]. На пункце пропуску працуе шмат розных структур. Калі гэта перасячэнне мяжы, гэта не значыць, што там будуць адны памежнікі. Там розныя структуры, і кожная астатнім не дае справаздачы, што і чаму робіць. Кожная мае сваё права ажыццяўляць пропуск. Таму памежная служба ніякіх апытанняў не вядзе. Правярае дакументы, вядзе апытанне па дакументах, калі трэба, і ўсё.

Мы таксама патэлефанавалі дзяжурнаму Полацкага памежнага атрада. Расказаць па тэлефоне, ці ёсць чэргі і допыты ў КПП «Урбаны» на мяжы з Латвіяй, ён адмовіўся, прапанаваўшы глядзець усю цікавую інфармацыю на сайце Дзяржпамежкамітэта.

Чытайце таксама