Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  8. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  11. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


МЗС Польшчы неаднаразова заклікала суграмадзян не ездзіць у Беларусь з прычыны вайны, напружаных адносін паміж краінамі і рызыкі арышту. Аднак палякі ўсё роўна наведваюць нашую краіну: паводле звестак памежнікаў, са студзеня ў Беларусь па бязвізе прыехала больш за 17 тысяч грамадзян Польшчы, а ўсяго з пачатку яго дзеяння менш за год таму — амаль 40 тысяч чалавек. Адзін з іх нядаўна прабавіў некалькі дзён у Мінску і Гродне. Пра сваё падарожжа і прыгоды на мяжы ён расказаў у Facebook. Пост паляка выклікаў бурнае абмеркаванне сярод карыстальнікаў сацсеткі.

Поездка поляка в Минск. Фото: Facebook / Kamil Zioberko
Паездка паляка ў Мінск. Фота: Facebook / Kamil Zioberko

У чэрвені паляк Каміль Зёбэрка на чатыры дні з’ездзіў па бязвізе ў Беларусь. Перад гэтым ён пабываў у Латвіі і Эстоніі, а ў нашую краіну прыехаў з Вільнюса.

Знаёмства з беларускімі рэаліямі пачалося ў яго проста на мяжы.

— Мяжу я перасёк хутчэй без праблем, хаця гэта як паглядзець. Было некалькі пытанняў пра тэрмін і мэту падарожжа, колькі ў мяне грошай і ці ёсць забраніраваны начлег. Стаўленне беларускіх памежнікаў змушае жадаць лепшага, яны не былі ветлівымі — магчыма, таму што я не ведаю рускай, — расказаў Каміль.

Але на гэтым сустрэчы не скончыліся: турыста адвялі ў пакой, дзе яго чакалі два чалавекі ў цывільным — яны, наадварот, паводзіліся «вельмі добразычліва» і размаўлялі з ім па-англійску.

— Былі пытанні пра тое, ці гляджу я тэлевізар і ці карыстаюся Telegram. Я адказаў, што не. Мяне спыталі, адкуль я бяру інфармацыю, на гэта я сказаў, што праблемы тых, хто «наверсе», мяне не хвалююць, — працягвае паляк.

Пасля гэтага ў Каміля і яго суразмоўцаў «завязалася цікавая размова». Паводле словаў паляка, ён даў зразумець, што незадаволены сітуацыяй у сваёй краіне, і такім чынам знайшоў з імі агульную мову. У прыватнасці, ён паскардзіўся на польскую медыцыну, пенсійную сістэму і «неймаверна высокія» падаткі.

Тым часам адзін з мужчын папрасіў у вандроўніка тэлефон і пачаў там капацца.

— Здаецца, ён слаба шукаў, бо ў мяне на Facebook і ў Instagram было фота Пуціна на туалетнай паперы, якую я купіў у Кіеве, — адзначае Каміль.

Поездка поляка в Минск. Фото: Facebook / Kamil Zioberko
Паездка паляка ў Мінск. Фота: Facebook / Kamil Zioberko

«Нам трэба бухаць»

Калі паляк нарэшце дабраўся да Мінска, ён убачыў там «зусім іншы свет». На вакзале дзве дзяўчыны дапамаглі яму падключыцца да Wi-Fi, тамсама Каміль пазнаёміўся з яшчэ адным беларусам, які чакаў свайго цягніка. Даведаўшыся, што іншаземец прыехаў з Польшчы, ён папрасіў яго пачакаць і неўзабаве вярнуўся з гарэлкай і двума кубачкамі для кавы.

— Ён наліў і сказаў, што нам трэба «бухаць». Я з ім выпіў і хвілінку пасядзеў, — успамінае паляк.

Турыст адзначыў, што ў Беларусі не працуе сэрвіс таксі Uber, звярнуў увагу на «звычайных спакойных людзей» у метро, пахваліў чыстыя вуліцы і ежу ў рэстаранах. У Мінску ён пабываў у Музеі Вялікай Айчыннай вайны і Музеі ката.

— Абышоў горад уздоўж і ўпоперак і не сутыкнуўся ні з якімі непрыемнасцямі, — піша Каміль.

Поездка поляка в Минск. Фото: Facebook / Kamil Zioberko
Паездка паляка ў Мінск. Фота: Facebook / Kamil Zioberko

«Вельмі мала пратусіў у Беларусі»

Пасля сталіцы ён паехаў у Гродна.

— Беларуская глыбінка з акна цягніка трохі нагадвае Польшчу 90-х. Калі казаць пра прадуктовыя крамы, то ўсё даступнае. Крыху танней, чым у Польшчы, — адзначыў паляк, дадаўшы, што ў Гродне ўсе былі «вельмі добразычлівыя».

На выездзе з краіны ў яго ўжо ніхто ні пра што не пытаў — толькі памежніца пракаментавала, што ён «вельмі мала пратусіў» у Беларусі.

Пост Каміля сабраў мноства водгукаў іншых палякаў — карыстальнікаў Facebook. Некаторыя дзякавалі яму за аповед, задавалі пытанні і паведамлялі, што самі збіраюцца з’ездзіць у Беларусь, аднак многіх абурыў эпізод на мяжы.

«„Даў зразумець, што незадаволены сітуацыяй у сваёй краіне, і такім чынам знайшоў з імі агульную мову“. І вы гэтым выхваляецеся? Вы гэтым ганарыцеся? У мяне гэта ў галаве не ўкладваецца!» — напісаў адзін з каментатараў, заявіўшы, што турыст «прадаў сябе і сваю краіну».

«Этычнае пытанне: ці добра гэта — у сваё задавальненне хадзіць па мінскіх барах і расказваць афіцэрам КДБ, як кепска ў Польшчы? А калі б вам прапанавалі патаптацца па польскім сцягу ў пацверджанне „добранадзейнасці“ — вы б таксама гэта зрабілі?» — спытаў іншы.

Паляку нагадалі, што з Беларусі ўцякаюць самі беларусы, у краіне адбывае пакаранне больш чым тысяча палітвязняў, а з яе тэрыторыі абстрэльваюць Украіну.

Турыста таксама папярэдзілі, што яго можа выкарыстаць у сваіх мэтах беларуская прапаганда.

«Ідэальна падыходзіш да іх патрэбаў. Прыязджае паляк з кепскага Захаду і стогне, як у яго краіне дрэнна. Віншую! І лепш добра правер тэлефон», — параілі яму.

Чытайце таксама