Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  10. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  11. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
Читать по-русски


Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка расказаў у інтэрв'ю BYSOL пра сустрэчу ў калоніі з Максімам Знакам і пра тое, якімі рознымі могуць быць людзі, якіх асудзілі за «экстрэмізм». Пакаранне гамяльчук адбываў у калоніі «Віцьба» пад Віцебскам.

Правозащитник Леонид Судаленко. Фото: bysol.org
Праваабаронца Леанід Судаленка. Фота: bysol.org

Максім Знак і байкер-«экстрэміст»

— Вядома, я сустрэўся з Максімам Знакам. Ён заехаў у лагер на адзін этап раней за мяне, дзён на пятнаццаць. Ён працаваў у швейным цэху. Мы былі з ім у розных атрадах, тым не менш я змог да яго пайсці ў цэх і пагаварыць. Акрамя таго, калі заходзілі на прамысловую зону, быў момант, калі можна было пастаяць пяць хвілін, абмеркаваць апошнія падзеі.

З Максімам Знакам я камунікаваў да таго моманту, як па ім было прынятае рашэнне яго ўтрымліваць у бараку ўзмоцненага рэжыму, то-бок у камеры-адзіночцы. Да яго, напэўна, будуць прымяняць 411 артыкул. Зразумела, што з яго зрабілі штучна злоснага парушальніка. Відаць, яму дадуць год крытай турмы, ён паедзе ў Магілёў…

Што значыць «палітвязні»? У лагеры гэта «экстрэмісты». Усе, хто носіць жоўтую бірку. Калонія — гэта 900 чалавек, і са ста чалавек майго атрада дзесьці 25−30 — жаўтабірачнікі. Значыць, траціна ўсёй зоны — палітычныя. Мы не проста размаўлялі — мы жылі з імі ў адным атрадзе 24/7. Вядома, усё абмяркоўвалі і дзяліліся навінамі.

Розныя ёсць людзі, у тым ліку і сярод «жоўтых». Напрыклад, хтосьці за п’яны руль (за смяротнае ДТЗ. — Заўв. рэд.) сядзіць сем гадоў, але ў яго ў мабільным тэлефоне знайшлі відэа, дзе ён быў на акцыі пратэсту ў 2020-м, а ў турму трапіў толькі цяпер. Яго і зрабілі «экстрэмістам». А ён ад палітыкі вельмі далёкі, яго цікавяць матацыклы, бо ён байкер, і больш нічога. Мне з ім не было пра што размаўляць. А былі людзі сапраўды перакананыя: «бэчэбэшнікі», або «барцуны», як нас там называлі — і іншыя зэкі, і адміністрацыя паміж сабой.

Як гэта — быць «жаўтабірачнікам»

— У лагеры лягчэй, чым у СІЗА. Міні-свабода — дыхаеш свежым паветрам, бачыш дрэвы, птушак, неба, сонца… Там не кураць у бараках. Час ідзе хутчэй.

Але калі ты з жоўтай біркай — асаблівыя ўмовы ўтрымання, хоць паводле закона не мусіць быць адрозненняў. Калі звычайных зняволеных правяраюць два разы, то ў нас — тры дадатковыя праверкі на дзень. Калі прыходзіць супрацоўнік адміністрацыі і робіць пераклічку, ці ўсе на месцы — гэта датычыць толькі прафуліку.

Праз гучнагаварыцель кажуць: «Прафулік восьмага атрада, шыхтаванне ў лакальным участку», — значыць, усе жаўтабірачнікі павінныя выйсці і пашыхтавацца. Працэдура — пяць хвілін, але, напрыклад, увечары ідуць навіны, і ты на іх не паспяваеш. Хочацца ж навіны паглядзець у «ленінскім пакоі», у «ленцы», як яго называюць — дзе вісіць тэлевізар на сцяне. Адміністрацыя дазваляла глядзець СТБ.

Вайна і опер-слухач

Пра пачатак вайны Леанід Судаленка даведаўся з расійскіх навін, некаторыя навіны зняволеныя атрымлівалі з размоваў з блізкімі праз тэлефон: «Але што да жаўтабірачнікаў, у нас былі асобныя званкі, і аператыўны супрацоўнік слухаў, пра што мы гаворым. Як толькі ён чуў, што мы гаворым пра вайну, адразу перарываў размову».

Забаранілі гуляць у шахматы

— Я, напрыклад, хадзіў у шахматны клуб. І на турніры калоніі я заняў другое месца. Мне нават абяцалі грамату падпісаць, але зноў жа, праз тое, што я — жаўтабірачнік, граматы не далі. Прыязджаў грасмайстар з сеансам адначасовай гульні і дзесяць партый адначасова гуляў. А мяне не дапусцілі да гульні, хоць я і хацеў пагуляць з грасмайстрам. І адзін, у якога я выйграваў, партыю з грасмайстрам звёў на нічыю. То-бок у мяне таксама былі б шанцы. Але, на жаль, жаўтабірачнікаў абмяжоўвалі нават у гэтым. Такая дыскрымінацыя.

Мукавозчык расказвае навіны пра грамадзянскую супольнасць

— Дарэчы, я газеты выпісваў, якія было дазволена: «СБ», «Гомельскую праўду»… Я іх выпісваў, каб хаця б нешта чэрпаць, каб быць у курсе, што адбываецца: куды паляцеў Лукашэнка, з кім правёў перамовы, куды рухаецца краіна… І, карацей, было зразумела.

Я калі выйшаў, даведаўся, што толькі вядомых палітвязняў — недзе паўтары тысячы. Але я гэта разумеў: я быў там, я сам іх бачыў. Людзі сядзяць ні за што: за лайкі, за данаты, за тое, што ваенную расійскую тэхніку сфатаграфаваў… Я бачыў, што тэрміны пачалі даваць ужо значна большыя, чым атрымаў я. Разумеў, што краіна апускаецца ў поўнае, катастрафічнае прававое бязмежжа.

Я ведаў і пра разгром незалежных СМІ і НДА — у газетах было, у перакручаным, скажоным выглядзе, але я зразумеў. Бо ў газеце «СБ» пастаянна друкуецца чалавек з прозвішчам Мукавозчык. Дык вось ён, ёрнічаючы, усё расказваў — і я ўсё разумеў.

Што цяпер

У абароне правоў я вядома, застануся. Праваабарона — гэта маё ўсё. Яна заўсёды вабіла мяне больш, чым палітыка. Я буду шукаць, дзе змагу выкарыстаць свае веды. Я ехаў у Вільнюс, бо тут усе мае калегі праваабаронцы, «Вясна» і астатнія. Я гатовы падставіць плячо тым, каму патрэбная дапамога. Я гатовы сваім удзелам набліжаць той дзень, калі мы ўсе вернемся дадому, у Беларусь.

Нагадаем, Леанід Судаленка кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтра «Вясна». Яго затрымалі 18 студзеня 2021 года. 3 лістапада таго ж года яго асудзілі на тры гады калоніі па «народным» 342-м артыкуле за арганізацыю пратэстаў. 21 ліпеня Судаленка вызваліўся з калоніі «Віцьба», адбыўшы ўвесь тэрмін. Усяго ён прабыў за кратамі 2,5 года (дзень у СІЗА лічыцца за 1,5 у калоніі). Некалькі дзён таму ён пакінуў Беларусь. Матэрыяльна падтрымаць Леаніда можна на сайце BYSOL.