Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  5. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  6. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  11. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  12. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  13. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
Читать по-русски


У Мінскім абласным судзе 4 кастрычніка пачнецца суд над былым вайскоўцам Паўлам Кучынскім, якога абвінавачваюць па сямі крымінальных артыкулах, уключаючы «тэракт» і «здраду дзяржаве». Раней у аб’яднанні былых сілавікоў BYPOL сцвярджалі, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі супраць іх, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павел Кучинский. Фото: правозащитный центр "Весна"
Павел Кучынскі. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Паўлу Кучынскаму выставілі абвінавачанні па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве);
  • ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў);
  • ч. 2 арт. 290−5 (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі);
  • ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
  • ч. 2 арт. 290−4 (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй);
  • ч. 3 арт. 289 (Тэрарыстычны акт);
  • ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Працэс пачнецца 4 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе. Суддзёй прызначаны Аляксандр Рыбакоў, які ў 2021 годзе правёў першы суд па «справе Ціханоўскага».

Па абвінавачаннях у дзяржздрадзе і тэрарызме мужчыну пагражае смяротнае пакаранне.

31-гадовага мінчука затрымалі прыкладна ў пачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL напісала, што Кучынскі затрыманы ў сувязі з імавернай датычнасцю да «справы інкасатараў», а пасля сілавікі выкарысталі яго ў сваіх мэтах.

«Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі [яго] удзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапанаваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася», — сцвярджалі ў арганізацыі.

Нагадаем, у верасні мінулага года з’явілася інфармацыя, што ў мінскае аддзяленне «Белгазпрамбанка» прыйшлі сілавікі і жорстка затрымалі больш за дзясятак супрацоўнікаў інкасатарскай службы — імаверна, за абразу Лукашэнкі. Усіх іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і далі па 14 сутак, некаторымі зацікавіўся Следчы камітэт.

Аднаго з былых інкасатараў банка, спецназаўца Яна Папковіча, ў траўні асудзілі на чатыры гады калоніі па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч.1 арт. 13, ч. 1 арт. 361−3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы).