Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  2. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  3. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
Читать по-русски


Выступ беларускага коміка Славы Камісаранкі ў Брне скончыўся ў прызначаны час. Пра гэта са спасылкай на заяву мясцовай паліцыі паведамляе iDNES.cz.

Фото: Скриншот YouTube
Выступ Славы Камісаранкі. Скрыншот YouTube

Паводле звестак выдання, 17 лістапада пасля выступу Камісаранкі ў клубе Sono ў паліцыю паступіла паведамленне пра бомбу.

«Выступ коміка не скончыўся раней. Ён скончыўся своечасова — згодна з раскладам клуба, дзе праходзіў», — расказала прадстаўніца паліцыі.

Паводле яе, выбуховай прылады не знайшлі, але інфармацыя пра інцыдэнт была перададзеная калегам у Карлавы Вары, дзе Камісаранка мусіў выступаць на наступны дзень, каб тыя ўзмацнілі меры бяспекі.

Нагадаем, раней блогер Кірыл Карупаеў, які прысутнічаў на мерапрыемстве, заявіў, што 17 лістапада ў чэшскім Брне быў сарваны канцэрт беларускага коміка Славы Камісаранкі. Паводле яго, канцэрт доўжыўся каля гадзіны, а потым хтосьці паклікаў коміка за сцэну.

«Вяртаецца (Камісаранка. — Заўв. рэд.), кажа раптам, што ў нас з вамі дзве хвіліны. Перапыняе папярэднюю гісторыю і расказвае кароткі жарт на дзве хвіліны. Пасля гэтага завяршаецца канцэрт, усе сыходзяць, і сек’юрыці пачынаюць хуценька ўсіх расчышчаць», — расказаў блогер.