Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Днём 29 лістапада стала вядома пра смерць намесніка начальніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Першым пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведаміла «Еўрарадыё». «Люстэрку» гэтую інфармацыю ў РАУС пацвердзілі.

Сергей Осовик. Фото: d-zholik.livejournal.com
Сяргей Асавік. Фота: d-zholik.livejournal.com

Як паведамляла «Еўрарадыё» са спасылкай на свае крыніцы, падпалкоўніку міліцыі стала кепска на працоўным месцы, дактары хуткай не змаглі яго выратаваць.

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў Шчучынскі РАУС як мясцовая жыхарка. Там інфармацыю пра смерць Сяргея Асавіка пацвердзілі. Супрацоўніца расказала, што пахаванне пройдзе ў чацвер, 30 лістапада, але падрабязнасці пра абставіны смерці ўдакладняць не стала.

— Я не магу вам такую інфармацыю казаць. Паверце, вельмі цяжка, — сказала толькі яна па тэлефоне.

Сяргею Асавіку было 42 гады, у Шчучынскім РАУС ён займаў пасаду намесніка начальніка аддзела — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, да гэтага, як мінімум з 2013 года, у гэтым жа РАУС узначальваў аддзел аховы правапарадку, а пачынаў — участковым у Орлеўскім сельсавеце Шчучынскага раёна.

Раней «Наша Ніва» пісала, што ягоная жонка Наталля — малодшая сястра Анатоля Маркевіча, міністра культуры і экс-памочніка Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. Паводле звестак на лістапад 2020 года, яна працавала галоўным спецыялістам упраўлення эканомікі Шчучынскага райвыканкама.

Асавік падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020-га здымаў мітынг Святланы Ціханоўскай у райцэнтры, як паведамляла «Чорная кніга Беларусі», выклікаў АМАП на пратэстоўцаў.