Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  2. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Следчы камітэт (СК) 16 мая заявіў, што дадаў у спіс падазраваных прозвішчы 104 беларусаў, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях за мяжой, у прыватнасці, на Дзень Волі 25 сакавіка. Ведамства звярнула ўвагу, што па месцы іх рэгістрацыі «праводзяцца ператрусы, накладанне арышту». Як стала вядома «Радыё Свабода», да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з ператрусамі. Выданне пагаварыла з беларусамі, якія зараз жывуць за мяжой і бралі там удзел у акцыях пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

Дзень Волі ў Вроцлаве. 25 сакавіка 2024 года. Фоты: чытачы «Зеркала»

Паводле СК, 104 беларусаў прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе — ім інкрымінавалі арт. 361−1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт. 369−1 КК (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

У рамках даследавання СК заявіў, што ўжо атрымаў інфармацыю пра аб’екты нерухомасці і іншую маёмасць падазраваных на тэрыторыі Беларусі. Цяпер праводзяцца следчыя дзеяньні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і «іншыя працэсуальныя захады».

Раней у Беларусі ўжо прадалі тры кватэры палітэмігрантаў і палітвязняў. Гэта жытло Ціханоўскіх, Цапкалаў і праваабаронцы Ўладзіміра Лабковіча. Кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх прадалі прыкладна за 80 тысяч долараў. Не перашкодзіла і тое, што ў кватэры былі прапісаныя жыхары, у тым ліку дзеці. Прадалі разам з прапісанымі дзецьмі і кватэру Цапкалаў — за 120 тысяч даляраў.

«Ходзяць да сваякоў, „дураць галаву“»

Як стала вядома «Радыё Свабода», 16 траўня ад раніцы прадстаўнікі міліцыі і следчых органаў прыйшлі па месцы рэгістрацыі як мінімум некалькіх беларусаў, якія жывуць за мяжой. Іван (імёны суразмоўцаў змененыя дзеля бяспекі) зазначыў, што па месцы жыхарства ў Беларусі ён атрымаў заказны ліст з СК у Мінску.

— Што там напісана, я не магу ведаць, мяне ж там няма. Мая кватэра даўно апісаная, бо я ўцёк ад крымінальнай справы, — дадаў Іван.

Адна з эмігрантак таксама паведаміла, што 16 траўня сілавікі прыходзілі па адрасе яе месца жыхарства ў Беларусі. Чаго хацелі, яна не ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумент аб невыдаванні.

— Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават не кажуць, гэта быў вобшук, вопіс ці арышт жытла, — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.

Беларус Віталь таксама часта ходзіць на акцыі ў Варшаве. Кажа, што гэтаксама часта міліцыянеры і супрацоўнікі КДБ ходзяць да ягоных бацькоў.

— Я не маю аніякай маёмасці ў Беларусі, таму апісаць няма чаго ў мяне. Але яны ходзяць стабільна і рэгулярна да маіх бацькоў, дураць ім галаву: «Ваш сын у вышуку, ён мае крымінальную справу». Але ніякай канкрэтыкі, — паведаміў Віталь.

Пра арышт маёмасці расказваюць «добрыя людзі»

Беларуска Ганна Федаронак жыве ў Варшаве, кіруе там шэлтарам для ўцекачоў, удзельнічае ў акцыях і вядзе сатырычны канал «Лукашолкі».

Нядаўна яна даведалася, што ейны вялікі дом у вёсцы Варапаева Пастаўскага раёну апячаталі «органы».

— Мне перадалі гэта «добрыя людзі» з «таго боку». Дом мы будавалі ўсё жыццё, ён у нас вялікі, з усімі выгодамі, з газам, вадой, лазняй, участак там, парнікі. Усё, што можа быць у людзей, калі яны працавітыя. Уклалі ў яго шмат грошай, сілаў — для сябе ж стараліся. Вопіс майго дому, можа, і не звязаны са «справай 104 беларусаў», бо ў мяне асабіста ўжо шмат «заслуг», на некалькі крымінальных спраў. Варта паглядзець мае ролікі, каб было зразумела. За тыя ролікі, наколькі я ведаю, на мяне завялі справы за «распальванне варожасці», «абразу» Лукашэнкі і іншыя артыкулы навесілі, — кажа Ганна.

Жанчына дадае, што ў 2020 годзе яна зазнала пераслед, адміністрацыйныя справы. Даведалася пра магчымую крымінальную і вымушаная была ўцякаць з краіны.

— Ноччу, толькі непаўналетнюю дачку схапіла пад паху і пабегла. Усё, што мела, усё засталося там, — кажа беларуска.

Яна лічыць, што арышт маёмасці — помста з боку ўладаў.

«Б’юць і плакаць не даюць»

Правабааронца Леанід Судаленка ў камэнтары «Радыё Свабода» сказаў, што, каб даць ацэнку дзеянням уладаў, трэба ведаць канкрэтныя крымінальныя справы, статус чалавека ў іх. Фактычна арышт на маёмасць могуць накласці для забеспячэння магчымага пакарання, буйнога штрафу. Але паводле Канстытуцыі ніхто не можа быць адвольна пазбаўлены маёмасці.

— На сёння мы не бачылі працэсуальных дакумэнтаў ды нават не ведаем прозвішчы 104 «шчасліўчыкаў». Гэта ж не сёння ў Беларусі пачалося, яшчэ некалькі гадоў таму, калі «гарант Канстытуцыі» сказаў, што «бывае не да законаў». Людзі выйшлі на акцыі ў Варшаве ці Вільні. Іх не абвінавацілі, што яны «парушылі парадак правядзення масавага мерапрыемства». А ў тым, што, раз выйшлі, — значыць, яны «экстрэмісцкае фарміраванне». Калі ў Беларусі растуць цэны і людзі пра гэта гавораць, гэта значыць, яны ганьбяць дзяржаву. Трэба казаць, што цэны не растуць, а падымаюцца. Тады гэта ня будзе «дыскрэдытацыяй Беларусі», — тлумачыць Судаленка.

Паводле праваабаронцы, варта звярнуць увагу і на тое, што ў сваякоў эмігрантаў бяруць падпіску аб невыдаванні.

— Б'юць і плакаць не даюць. Забіраюць маёмасць і яшчэ забараняюць пра гэта казаць. Гэта такое рабаўніцтва, калі ў цябе грошы выцягнулі з кашалька і ты мусіш маўчаць пра гэта. Прававая сваволя ў краіне, — мяркуе Леанід Судаленка.