Блогер і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін, які знік у Варшаве ў пачатку мінулага тыдня, знайшоўся. Пра гэта «Люстэрку» расказаў знаёмы мужчыны, Валянцін Лабачоў.
Як расказвае Валянцін, пасля выхаду навіны з дапамогай неабыякавых людзей мужчыну ўдалося знайсці.
— Што з ім здарылася, невядома — ён не памятае ўсяго. Яго пабачылі на вуліцы і напісалі мне ў Facebook, — кажа суразмоўца. — Я яго сустрэў, ён быў у вельмі кепскім стане: адзенне абадранае, выглядаў жахліва. За гэты час згубіў частку рэчаў, таксама ў яго здарыўся эпілептычны прыпадак. Цяпер Алеся забрала да сябе сяброўка. Дзякуй усім, хто дапамагаў.
Нагадаем, блогер і актывіст Алесь Круткін перастаў выходзіць на сувязь на мінулым тыдні. Ён пайшоў па справах са сквота, у якім жыў, і не вярнуўся. Тэлефон мужчыны не адказваў, у сацсеткі ён не заходзіў.