Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. Умер папа Франциск
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  13. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


/

Telegram пачаў падрабязна рапартаваць пра тое, як перадаваў звесткі карыстальнікаў уладам розных краін. «Люстэрка» вывучыла справаздачы пра Беларусь і іншыя краіны, дзе жыве шмат беларусаў — расказваем, што мы даведаліся.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Нагадаем, 24 жніўня ў Парыжы затрымалі Паўла Дурава — заснавальніка мэсэнджара Telegram, а таксама стваральніка і былога кіраўніка сацыяльнай сеткі «ВКонтакте». Пазней ён быў вызвалены пад заклад памерам 5 млн еўра. Улады Францыі выставілі яму абвінавачанні па шасці артыкулах. Сярод іх — адмова ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі, а таксама спрыянне незаконнаму абароту наркотыкаў і распаўсюду ў арганізаванай групоўцы выяваў няпоўнагадовых парнаграфічнага характару.

Сам Дураў назваў прэтэнзіі да яго «дзіўнымі», таму што ў Telegram ёсць афіцыйны прадстаўнік у ЕС, які адказвае за ўзаемадзеянне ў тым ліку з праваахоўнымі органамі, а таксама таму, што ў французскіх уладаў было мноства іншых спосабаў з ім звязацца.

Дураў паабяцаў унесці змены ў працу мэсэнджара. «Я паставіў перад сабой асабістую мэту значна палепшыць сітуацыю ў гэтым кірунку. Мы ўжо пачалі гэты працэс унутры кампаніі, і я хутка падзялюся з вамі падрабязнасцямі нашага прагрэсу». Пасля гэтага французскія СМІ паведамілі, што мэсэнджар пачаў актыўней супрацоўнічаць з іншымі краінамі, перадаючы інфармацыю на запыты іх праваахоўных органаў.

«З 2018 года Telegram можа раскрываць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў злачынцаў у большасці краін»

2 кастрычніка Павел Дураў апублікаваў пост, дзе падрабязней расказаў пра супрацоўніцтва мэсэнджара з уладамі розных краін. Паводле яго, пасля затрымання ў Францыі мала што змянілася. Ён сцвярджае, што Telegram даўно супрацоўнічае з дзяржорганамі.

— Згодна з нашай палітыкай прыватнасці, з 2018 года Telegram можа раскрываць уладам IP-адрасы і нумары тэлефонаў злачынцаў у большасці краін. Кожны раз, калі мы атрымлівалі правільна аформлены юрыдычны запыт праз адпаведныя лініі сувязі, мы правяралі яго і раскрывалі IP-адрасы/нумары тэлефонаў небяспечных злачынцаў. Гэты працэс існаваў задоўга да мінулага тыдня.

Насамрэч сёе-тое змянілася. Раней Telegram не даваў справаздачаў пра супрацоўніцтва з уладамі. Для справаздачаў пра такое ўзаемадзеянне быў створаны бот Transparency Reports (літаральны пераклад — «Справаздачы празрыстасці»). Але для большасці рэгіёнаў ён паведамляў: «Справаздача недаступная». І нагадваў, што мэсэнджар супрацоўнічае толькі з уладамі краін з досыць высокім «індэксам дэмакратыі». Беларусі сярод іх няма.

Цяпер бот пачаў паўнавартасна працаваць, і кожны карыстальнік можа ўбачыць актуальную інфармацыю пра свой рэгіён (вы таксама можаце паспрабаваць па спасылцы). Краіна вызначаецца на падставе нумару тэлефона, да якога прывязаны рахунак.

0 запытаў з Беларусі

«Люстэрка» вывучыла даступныя справаздачы для розных рэгіёнаў. У выпадку з Беларуссю сюрпрызаў няма: Telegram заяўляе, што ў перыяд з 1 студзеня да 30 верасня 2024 года не ўзаемадзейнічаў з беларускімі ўладамі. Ці былі якія-кольвек запыты — бот не паведамляе.

Скриншот: «Зеркало»
Скрыншот: «Люстэрка»

Многія беларусы, якія выехалі праз рэпрэсіі, жывуць у Польшчы. Уладам гэтай краіны за першыя 9 месяцаў 2024 года адміністрацыя Telegram раскрыла звесткі па 13 запытах, якія закранулі 53 карыстальнікі. Мэсэнджар паведаміў іх IP-адрасы ці нумары тэлефонаў.

Скриншот: "Зеркало"
Скрыншот: «Люстэрка»

«Люстэрка» таксама праверыла «справаздачы празрыстасці» для іншых краін, дзе жыве шмат нашых суайчыннікаў. У выпадку з Літвой, Украінай, Расіяй і Грузіяй у справаздачах толькі нулі. Гэта значыць, што Telegram са студзеня да верасня 2024 года не задаволіў ніводнага запыту ад уладаў гэтых краін (ва ўсякім выпадку, сама пляцоўка пра гэта заяўляе), калі такія былі.

Для ўладаў Латвіі Telegram раскрыў звесткі па адным запыце, які датычыць аднаго карыстальніка.

Сам Дураў падзяліўся лічбамі пра некаторыя іншыя краіны. Дзяржорганам Бразіліі за тры першыя кварталы 2024 года адказалі на 203 запыты, Індыі — 6992. Колькасці запытаў для краін Еўропы Дураў не назваў, але адзначыў, што яна вырасла. Таксама заснавальнік Telegram нагадаў: калі ўлады краін хочуць звязацца з адміністрацыяй сэрвісу — яны могуць знайсці каардынаты праз Google.

— Каб зменшыць блытаніну, на мінулым тыдні мы аптымізавалі і ўніфікавалі нашую палітыку прыватнасці ў розных краінах. Але нашыя асноўныя прынцыпы не змяніліся. Мы заўсёды імкнуліся выконваць адпаведныя мясцовыя законы — пакуль яны не супярэчылі нашым каштоўнасцям свабоды і прыватнасці, — піша Павел Дураў. — Telegram быў створаны для абароны актывістаў і простых людзей ад карумпаваных урадаў і карпарацый — мы не дазваляем злачынцам злоўжываць нашай платформай ці пазбягаць правасуддзя.

Чытайце таксама