Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


/

Гомельскі суд разгледзеў справу пра правапарушэнне па «экстрэмісцкім» артыкуле КаАП 19.11. Незвычайная дэталь у гэтай гісторыі — тое, што мужчына не мог прыйсці на паседжанне, бо ўжо быў у СІЗА. Пра гэта сказана ў пастанове, апублікаванай у банку судовых рашэнняў (дакумент ёсць у распараджэнні «Люстэрка»).

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Пастанова апублікаваная ў ананімізаваным выглядзе, замест назваў і прозвішчаў пазначаныя толькі першыя літары. Аднак з ініцыялаў можна зрабіць выснову, што справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Імя суддзі таксама зашыфраванае, але, відавочна, гэта была Алеся Восіпава, якая раней вяла палітычна матываваныя працэсы.

Дзмітрыя (імя выдуманае, рэальных звестак у дакуменце няма) абвінавацілі ў тым, што на ягонай старонцы ў «Аднакласніках» быў рэпост відэа суполкі, уключанай у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтае відэа заўважыў супрацоўнік РАУС. Міліцыянт угледзеў правапарушэнне і склаў рапарт. Справу перадалі ў суд.

Сам Дзмітрый на паседжанне не прыйшоў. На момант разгляду справы ён знаходзіўся ў СІЗА-3 у Гомелі (у дакуменце не сказана, калі і па якім менавіта артыкуле яго затрымалі).

— Пра дату, час і месца разгляду справы апавешчаны належным чынам, — гаворыцца ў судовай пастанове.

Дзмітрыя ў судзе прадстаўляла адвакатка. У дакуменце прыводзіцца яе аргумент пра тое, што «на момант агляду яго старонкі ў сацыяльнай сетцы А. не выяўлена, ці была дадзеная старонка ў адкрытым доступе для прагляду неабмежаванаму колу асобаў».

Суд прыйшоў да высновы, што гэтыя аргументы «неабгрунтаваныя і супярэчаць матэрыялам справы». На думку суда, вінаватасць мужчыны пацвярджаецца пратаколам пра адміністрацыйнае правапарушэнне ў дачыненні да яго і скрыншотамі, зробленымі падчас агляду старонкі (відавочна, міліцыянтам).

У выніку суд вырашыў прызначыць Дзмітрыю 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як будзе адбываць арышт чалавек, які ўжо знаходзіцца пад вартай? У дакуменце сказана так: «Тэрмін выканання прызначанага спагнання ў выглядзе арышту вылічваць з моманту фактычнага затрымання, для выканання гэтай пастановы». Імаверна, знаходжанне ў СІЗА «залічаць» у тэрмін арышту.

«Люстэрка» знайшло ў банку судовых рашэнняў пастановы мінімум па 12 падобных справах, калі за «экстрэмісцкія» падпіскі і рэпосты судзілі людзей, якія знаходзяцца пад вартай. Ніжэй — некалькі прыкладаў:

  • у сакавіку 2024 года за падпіскі ў Telegram асудзілі жанчыну з Пінска, якая на той момант знаходзілася ў СІЗА ў Брэсце. Ёй далі штраф у памеры 1200 рублёў;
  • індывідуальны прадпрымальнік з Гомеля атрымаў 480 рублёў штрафу за ўдзел у чаце, калі знаходзіўся ў гомельскім СІЗА;
  • беспрацоўнага з Брэста суддзя аштрафаваў на 925 рублёў праз спасылку на старонцы сацыяльнай сеткі «ВКонтакте», пакуль той знаходзіўся пад вартай;
  • у лютым 2023 года суд вырашыў, што беспрацоўная жыхарка Віцебска павінная заплаціць штраф у 1110 рублёў праз падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. Таксама ў яе канфіскавалі смартфон.