Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


/

Студэнтка Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта Алеся расказала ў TikTok пра сістэму платных адпрацовак прапушчаных заняткаў, якая дзейнічае ў яе ВНУ. Дадатковыя заняткі (і іх аплата) могуць паўтарацца бясконца, пакуль выкладчыкі не палічаць адказ студэнта дастаткова кампетэнтным — і не паставяць добрую адзнаку. Дзяўчына лічыць, што сутыкнулася з перадузятым стаўленнем супрацоўнікаў кафедры, якія не былі задаволеныя яе ведамі нават пасля чацвёртай спробы.

Скриншот из TikTok-аккаунта ales_nov
Скрыншот з TikTok-акаўнта ales_nov

Алеся вучыцца на пятым курсе ГрДМУ. У сваім Instagram яна адзначыла, што яе спецыяльнасць — педыятрыя. Дзяўчына расказала, што прапусціла тры дні заняткаў праз хваробу. Гэта лічыцца паважлівай прычынай. Згодна з правіламі ВНУ, такія заняткі можна было бясплатна адпрацаваць цягам месяца. Па заканчэнні месяца «паважлівыя», але не адпрацаваныя пропускі пачынаюць лічыцца «непаважлівымі», і іх трэба адпрацоўваць платна.

Кошт такіх адпрацовак на сайце ўніверсітэта не пазначаны. Са словаў студэнткі, за два пропускі ёй трэба заплаціць 144 рублі. Згодна з правіламі, студэнт спачатку плаціць за «адпрацоўку», потым прыходзіць на дадатковы занятак і атрымлівае за яго адзнаку. Калі адзнака будзе нізкай — усё нанова. Трэба будзе зноў заплаціць, прыйсці яшчэ раз, атрымаць адзнаку — і так пакуль не атрымаеш хаця б чатыры балы з дзесяці.

«Навучальны занятак (у тым ліку лекцыя) лічыцца адпрацаваным толькі пры атрыманні студэнтам станоўчай адзнакі. У выпадку атрымання адзнакі, ніжэйшай за чатыры балы, студэнт мусіць звярнуцца ў дэканат для атрымання новага допуску пасля паўторнай аплаты прапушчанага навучальнага занятку», — гаворыцца ў правілах універсітэта.

Спрабаваць можна раз на тыдзень. Алеся кажа, што ёй трэба было адпрацаваць заняткі на кафедры анкалогіі. Паводле студэнткі, яна хадзіла на ўсе даступныя «адпрацоўкі» — тры разы, але толькі раз яе адказ палічылі дастаткова добрым. На відэа яна расказвае пра чацвёртую спробу.

— Я прыйшла падрыхтаваная, паводле сваёй асабістай ацэнкі, дастаткова для таго, каб атрымаць станоўчую адзнаку, — расказала дзяўчына. — Апытанне пачалося вусна. Выкладчык не быў задаволены маімі адказамі, а я не была задаволеная ацэнкай выкладчыка і пытаннямі, якія задаваліся мне. Я пачала задаваць навадныя пытанні наконт таго, дзе я магу прачытаць канкрэтна гэтую інфармацыю, каб мне паказалі ў кнізе. Бо на сайце кафедры ў кнізе выкладчыка, у якога я вучылася, гэтай інфармацыі не было.

Выкладчык прапанаваў студэнтцы вывучаць кнігі, а пасля запрасіў свайго калегу. Але да разумення прыйсці не ўдалося. Пасля званка ў дэканат студэнтцы прапанавалі адказаць на пытанні пісьмова. Паводле словаў дзяўчыны, яна дала досыць аб’ёмныя адказы:

— Абодва аркушы А4 былі мною распісаныя. Адно пытанне ў другой тэме было распісанае мінімальна. Аднак усяго астатняга было там дастаткова. На маю асабістую думку, я годна адказала на гэтыя пытанні. І ўзровень гэтых адказаў мусіць адпавядаць мінімальнай адзнацы.

Але выкладчыкі ўсё роўна засталіся незадаволеныя. Дзяўчына пачала ўдакладняць, чаму ёй задалі пытанні, якія не адпавядаюць тэме прапушчаных заняткаў (згодна з правіламі, тэма павінная супадаць). Паводле Алесі, яна атрымала адказ, што гэта экзаменацыйныя пытанні і гэтыя матэрыялы ёй таксама трэба ведаць, каб быць гатовай да экзамену. Пасля з’явіўся трэці супрацоўнік універсітэта. Студэнтка скардзіцца, што на яе пачалі павышаць голас і паводзіцца некарэктна. Лісты з адказамі забралі, адзнаку паставілі нездавальняючую, адпрацоўку не залічылі.

— На гэты момант я пастаўленая ў сітуацыю, у якой я вымушаная буду выплачваць суму 144 рублі штотыдзень, пакуль мая адпрацоўка не будзе залічаная, — тлумачыць сітуацыю студэнтка. — Калі адпрацоўка не будзе ў выніку залічаная, я не буду дапушчаная да сесіі і, адпаведна, буду адлічаная.

Алеся прапанавала гледачам відэа задумацца пра тое, ці хочуць яны паступаць у медуніверсітэт: «Ці вартая гэтая гульня свечак?»

— Прайшла ўжо больш чым гадзіна з таго часу, як я вярнулася з адпрацоўкі. Толькі цяпер я перастала плакаць. Некалькі разоў мяне ўжо ванітавала на нервовай глебе. Галава ў мяне проста ходзіць кругам ад гэтага стрэсу, які я перажыла, — апісвае свой стан дзяўчына. — Я не буду апісваць у фарбах, што менавіта і як менавіта казалі выкладчыкі. Але я магу сказаць адназначна: калі я давучылася на гэты момант да сярэдзіны пятага курса, я лічу, што гэта можа казаць пра тое, што я здольная падрыхтавацца да адпрацоўкі занятку. Не адпрацаваць занятак з чацвёртай спробы… Рэч ужо не можа быць толькі ў маіх кепскіх ведах, на думку выкладчыкаў. На маю суб’ектыўную думку, гэта пэўная спроба вымагання грошай з улікам таго, што сума можа вырасці да бязмежна вялікіх памераў.

Глядзіце таксама