Ва ўзросце 53 гадоў «трагічна загінуў» маёр унутраных войскаў у запасе Аляксандр Шынкевіч. Пра гэта гаворыцца ў некралогу, які апублікавала ведамасная газета МУС «На страже».
Дэталі гібелі адстаўнога маёра не прыводзяцца. У некралогу адзначаецца, што ўся дзейнасць Аляксандра Шынкевіча «была звязаная са службай і працай у папраўчай калоніі № 8» у Оршы.
«Пачынаў майстрам цэхавых падраздзяленняў, а выйшаў на заслужаны адпачынак з пасады начальніка аддзела папраўчага працэсу», — паведамляецца ў публікацыі.