Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


Вользе Суфрановіч 28 гадоў. У Мінску дзяўчына спрабавала працаваць касіркай, адміністратаркай і нянькай, але затрымлівалася толькі на некалькі месяцаў. У эміграцыі з працай стала яшчэ складаней. Вольга расказала «Нашай Ніве», дзе спрабавала сябе, на што жыве і як асяроддзе ставіцца да яе праблемы.

Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва
Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва

«Бесіць хадзіць на сумоўі, камусьці нешта даказваць»

Дзяўчына скончыла ў 2018-м факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, вучылася на спецыяльнасці «сацыяльная камунікацыя». З таго часу яна не можа знайсці для сябе пастаянную працу. Тлумачыць гэта праблемамі з ментальным здароўем — Вольга змагаецца з дэпрэсіяй і трывожнасцю.

«Мяркую, што на дэпрэсію пакутую яшчэ з канца школы, і яна ўплывала на ўсё маё жыццё. Нават не столькі няма жадання агулам працаваць, колькі бесіць хадзіць на сумоўі, камусьці нешта даказваць», — расказвае яна.

У Мінску дзяўчына праз паўгода пасля выпуску з універсітэта ўладкавалася касіркай у краме, змагла пратрымацца там пару месяцаў. Потым пайшла адміністратаркай у музычную школу.

«Звальненне няпроста было перажываць, адразу былі думкі, што я нейкая не такая, што ўсё дрэнна. Глядзіш на іншых людзей у сацсетках, яны недзе працуюць, а я як упала ў нейкую яму, у засмучэнне, так адтуль не магла выбрацца. Пасля гэтага я недзе год нідзе не працавала».

Увесь гэты час зарабляў муж Вольгі (яны разам з 2018-га), ён працаваў трэнерам па навучанні персаналу. Грошай на жыццё ім хапала, бо жылі ва ўласнай кватэры, якая дасталася дзяўчыне ад бацькоў.

«Потым, яшчэ да 2020-га, я трошкі падзарабляла нянькай у знаёмай, два-тры разы на тыдзень, — кажа яна. — Ужо працавала з псіхолагам, прыйшла да таго, што трэба шукаць працу па спецыяльнасці, але здарыўся кавід, было не да пошуку. Муж працягваў працаваць, яго тады яшчэ перавялі на дыстанцыёнку. Грошай нам хапала, усё было акей, я нават хадзіла на заняткі вакалам і фартэпіяна».

Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва
Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва

За працу ў «Бедронцы» — каля 1000 даляраў

Пасля выбараў-2020 Вольга пайшла валанцёрыць у праваабарончы сектар. Улетку 2021 года дзяўчыне прыйшлося з’ехаць з краіны з-за палітычнага пераследу. Яна паехала ў Кіеў, праз некаторы час да яе перабраўся і муж (ён яшчэ да пераезду знайшоў сабе працу ва Украіне).

«У Кіеве я запісалася на праваабарончы курс, але ён не адбыўся з-за пачатку вайны. Мы пераехалі ў Варшаву.

Муж згубіў працу, а на новым месцы доўга не маглі працаваць, бо не было дакументаў. Але паколькі я была валанцёркай, то атрымала фінансавую падтрымку на гэты перыяд. Таксама, калі муж ехаў у Кіеў да мяне, я папрасіла ў аднаго нашага сябра пазычыць 2 тысячы даляраў, проста на ўсялякі выпадак. Бо я прыехала тады з 700 далярамі на руках, не было падушкі бяспекі. Гэтыя грошы нам спатрэбіліся ў Польшчы, каб зняць кватэру і даць задатак», — расказвае дзяўчына.

Праз чатыры месяцы жыцця ў Польшчы пара атрымала міжнародную абарону. Муж Вольгі ўладкаваўся ў польскую сетку прадуктовых крам «Бядронка». Ён пратрымаўся там паўтара года. Туды пайшла і Вольга ў пачатку 2023-га, але адпрацавала ўсяго 2 месяцы.

«Гэта была невыносная праца, — кажа Вольга. — Калі ва Украіне не было асаблівага моўнага бар’ера, то ў Польшчы ён мацнейшы. У мяне прыйшло разуменне, што я не адпавядаю ўвогуле гэтай працы ні па якіх стандартах. Працавала павольней, чым астатнія, мяне ўвесь час падганялі, і наогул у нейкі момант гэта ўсё завяршылася істэрыкай, пасля якой мяне пасадзілі толькі за касу. Хоць у „Бядронцы“ няма падзелу на касіраў і іншых працаўнікоў.

Таксама там быў вельмі маленькі перапынак на абед: 15 хвілін за 8-гадзінны працоўны дзень. Заробак крыху вышэйшы за мінімальны па Польшчы — 4 тысячы злотых (каля 1000 даляраў. — „Наша Ніва“). Калі ўдваіх працаваць, то 2000 даляраў цалкам дастаткова на жыццё».

Пасля звальнення з «Бядронкі» Вользе падвярнулася праца ў праваабарончым сектары. Яна хацела развівацца ў гэтай сферы.

«Гэтая праца была ўжо нашмат спакайнейшая, з дому, не трэба было нікуды хадзіць. Але і яна доўга не працягнулася, у арганізацыі пачаліся скарачэнні. Адпрацавала там тры месяцы — з сакавіка па канец мая 2023-га.

Увосень трапіла на стажыроўку ў адну з НДА, там стала займацца SMM. Пасля стажыроўкі пакінулі там працаваць яшчэ на два месяцы, а потым зноў не склалася, звольнілі», — расказвае яна.

Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва
Вольга Суфрановіч. Фота з асабістага архіва

«Сама сябе вельмі моцна вінаваціла за тое, што не магу чамусьці пайсці на працу»

Вольга адзначае, што ажывіцца ёй дапамагла тэрапія з псіхолагам, якую яна пачала з вясны 2023-га. Яна стала адчуваць сябе больш упэўненай і перастала баяцца многіх рэчаў, звязаных з эміграцыяй.

Пацікаваліся ў Вольгі, як асяроддзе ставіцца да таго, што яна не працуе, ці сутыкалася дзяўчына з хэйтам.

Яна кажа, што ад бацькоў асуджэння не чула, іншыя, як правіла, таксама не гавораць такога ў твар.

«Неяк быў адзін момант. Мы сядзелі ў кампаніі нашых сяброў, і мне прыляцела ў парыве нейкай спрэчкі, што магла б знайсці працу і дапамагаць мужу. Гэта мяне, вядома, вельмі зачапіла, таму што ніякі чалавек не можа ведаць, з чым ты сутыкаешся, як жывеш.

Муж да гэтага ставіцца нармальна, бо ён у курсе ўсяго, што са мной адбываецца. Ён гэта неяк прымае. Можа быць, не зусім на сто адсоткаў.

Былі часы, калі было зусім складана з грашыма, а я не працую, і пры гэтым у мяне вельмі кепскі стан. Мне таксама было ад гэтага дрэнна, сама сябе вельмі моцна вінаваціла за тое, што не магу чамусьці пайсці на працу. Заўсёды разумела, што мне трэба нешта зрабіць спачатку са сваім станам, а потым ужо шукаць працу, думаць, чым хачу займацца», — тлумачыць Вольга.

Цяпер дзяўчына спадзяецца знайсці працу ў грамадскім сектары.