Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  3. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  4. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  5. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  6. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  7. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  8. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  9. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  12. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  13. Российские войска перебросили дополнительные части под Торецк и активизировали использование бронетехники — с какой целью
  14. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  17. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
Читать по-русски


Эвеліне Макаравай 18 гадоў. Яна працуе кантралёрам у магілёўскай турме № 4. Прыгажуня кажа, што марыла пра гэтую прафесію з дзяцінства, а таксама спадзяецца на кар’ерны рост, піша «Наша Ніва».

Эвеліна Макарава. Фота з яе інстаграма
Эвеліна Макарава. Фота з яе інстаграма

Эвеліна прыйшла скарыць журы на кастынг «Міс Беларусь» у Магілёве. Расказваючы пра месца працы, дзяўчына шчасліва пасміхаецца. Эвеліна сцвярджае, што гэта была яе мара дзяцінства.

Такое прызнанне здзівіла нават журы. «З дзяцінства мара працаваць у турме?» — удакладніў тэлевядучы Дзмітрый Церахаў. Спявачку Вікторыю Алешка таксама хвалявала гэтае пытанне.

— Не працаваць! — ажно свяцілася ад радасці Эвеліна. — А насіць форму, пагоны. Заўсёды хацела стаць ваеннай.

На ўдакладняючае пытанне, ці не сямейная гэта традыцыя, дзяўчына адказала, што не: такі прафесійны шлях — яе ўласнае жаданне і асэнсаваны выбар. Кажа, што заўжды захаплялася людзьмі ў форме.

— Вось нават на парад. Я глядзела ў дзяцінстве і мне хацелася таксама.

Скрыншот відэа ў YouTube
Скрыншот відэа ў YouTube

Але ж журы не супакойвалася. Маўляў, форму ж можна ў розных месцах насіць, чаму прыгажуня ў турму працаўладкавалася.

— Так атрымалася, што я сюды патрапіла. Наогул я паступала ў наш магілёўскі інстытут МУС па накіраванні ад ДАІ. Але так атрымалася, што не хапіла балаў (але бал у мяне быў добры). Скончыла ў Мінску тры месяцы першапачатковай падрыхтоўкі. І вось накіравалі ў турму.

Эвеліна расказала, што працуе кантралёрам-аператарам. Па словах дзяўчыны, яна сядзіць у дзяжурнай часці і ажыццяўляе нагляд за асуджанымі.

— Вельмі цікава! — адзначыла тэлевядучая Таццяна Рудакоўская. — Калі вы знаёміцеся з хлопцам і ён пытаецца, дзе вы працуеце, што вы адказваеце?

— У турме! — смяецца Эвеліна.

Дзяўчына прызнаецца, што звычайна такі адказ усіх шакіруе. Людзі кажуць, што знешне ніколі б не падумалі. Мінімум наступныя пяць гадоў Эвеліна думае працаваць на тым жа месцы.

Цяпер яна малодшы сяржант. Сёлета плануе зноў паступаць — на завочнае аддзяленне па накіраванні. Пасля атрымання дыплому спадзяецца стаць лейтэнантам.

Фота з сайта cpkmvd.by
Фота з сайта cpkmvd.by

На пытанні, дзе ж хочацца працаваць далей, Эвеліна крыху падвісла. Кажа, у Следчым камітэце дакладна сябе не бачыць. Імаверна паспрабуе ўладкавацца ў лячэбна-працоўны прафілакторый, бо там у яе ёсць знаёмыя дзяўчыны.

Спявачка Насця Краўчанка, якая атрымлівала адукацыю ў Інстытуце тэалогіі БДУ, стамілася ад размоў пра турму і пацікавілася ў прэтэндэнткі на карону каралевы прыгажосці, якую адну памылку ў жыцці тая хацела б выправіць.

— Нават не ведаю. Я задаволена тым, як я дзейнічаю. Зараз мяне ўсё задавальняе.

Эвеліна прызнаецца, што на кастынг прыйшла, бо і родныя, і знаёмыя, і нават калегі кажуць: «Ой ну мадэль!».

Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік глядзеў на дзяўчыну закаханымі вачыма:

— Вы атрымоўваеце прыз «Павышаны інтарэс журы». Таму што вельмі незвычайнае спалучэнне такой анёльскай знешнасці і месца працы.

Аўтар ліслівых песень для Лукашэнкі не ўтрымаўся ад правакацыйнага пытання:

— А вам дазваляюць весці сацыяльныя сеткі?

Эвеліна спакойна адказала, што дазваляюць, але «каб лішняга нічога не было».

Дарэчы, працоўныя будні па зразумелых прычынах Эвеліна не паказвае ў сваіх сацыяльных сетках. Затое любіць выкладаць здымкі, на якіх яна дэманструе шыкоўнае жыццё: сядзіць у дарагім рэстаране, пазіруе з вялізарным букетам кветак ці адпачывае ў Дубаі.

У закулісе кастынгу Эвеліна таксама запісала невялікае інтэрв'ю для тыктоку. Зноў распавяла пра мару дзяцінства, але ў гэты раз прагучала пра «служыць Радзіме».

Тыктокерка папрасіла падзяліцца ўражаннямі, як такой прыгожай дзяўчыне працаваць у турме.

— Мне падабаецца. Стаўленне добрае. Усё добра.

Дзяўчына ўдакладніла, што да такой працы трэба быць маральна падрыхтаванай. Але ж лічыць, што спраўляецца і ганарыцца сабой.

Эвеліна распавяла, што, хоць яна і не планавала трапіць у турму, але ўсе сваякі добра паставіліся да яе першага месца працы.

— Усе «за», усе мяне падтрымліваюць. Мама кажа, што сама б пайшла, калі б узрост дазваляў.