Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  3. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  7. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  10. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
Читать по-русски


Расійскі актор і тэлевядоўца Оскар Кучара адказаў РІА «Новости» на крытыку сваіх адказаў у інтэрв'ю журналісту Юрыю Дудзю.

Оскар Кучера на интервью у Юрия Дудя. 16 января 2023 года. Скриншот видео
Оскар Кучара на інтэрв'ю ў Юрыя Дудзя. 16 студзеня 2023 года. Скрыншот відэа

— Не чакаў, што будзе такая колькасць падтрымкі. А тое, што падтрымліваю нашых хлопцаў, — дык гэтым магу толькі ганарыцца. Ну і лепш быць дурнем, чым нягоднікам, — падзяліўся вядоўца.

Таксама ён адзначыў, што перад інтэрв'ю ў яго была дамоўленасць абмеркаваць з Дудзём «Муз-ТБ», серыял «Салдаты», музыку і грамадзянскую пазіцыю Оскара, «але выйшла што выйшла».

Акрамя таго, ён патлумачыў, што пагадзіўся на інтэрв'ю «не за грошы», а для таго, каб «акрамя ліберальна настроеных таварышаў, якім сорамна, што яны рускія, мусіць гучаць і іншае меркаванне».

Інтэрв'ю Оскара Кучары выйшла 16 студзеня на YouTube-канале Дудзя. Яно выклікала шырокае абмеркаванне ў сеціве. Відэа выйшла пад назвай «Размова з тым, хто падтрымлівае армію Расіі» — і гэта першае такое інтэрв'ю ў Юрыя Дудзя. У пачатку відэа ён патлумачыў, што даўно спрабаваў зрабіць такую размову, але ўсе, каго ён запрашаў, адмаўляліся. А Оскар Кучара пагадзіўся. Ён пацвердзіў, што яго палітычная пазіцыя адназначная, але яму цікава пагутарыць з Дудзём.

«Калі ты мяне сюды запрасіў толькі дзеля таго, каб даведацца маё палітычнае меркаванне, то, не ведаю, у нас будзе вельмі кароткая размова. Мне здаецца, у нас ёсць больш, што сказаць адзін аднаму», — з усмешкай адзначыў актор у пачатку гутаркі.

Ён памыліўся. Дудзь пачаў размову з непалітычных пытанняў, але да тэмы вайны, стаўлення да Пуціна, Украіны і Захаду суразмоўцы падышлі ўжо на 20-й хвіліне і абмяркоўвалі яе да самага канца відэа. А яно доўжыцца 2 гадзіны 52 хвіліны. У каментарах жартуюць: тым, хто змог даглядзець гэта, можна даць медаль, а Юрыю Дудзю — прыз за самыя моцныя нервы. Мы каротка пераказалі інтэрв'ю тут.