Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск
  2. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  5. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  14. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  15. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
Читать по-русски


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Захад мае дачыненне да спробаў украінскай арміі ўдарыць па расійскай стратэгічнай авіяцыі, але пры гэтым настойвае на доступе да расійскіх ядзерных аб’ектаў. Паводле яго, не ўлічваць гэтага Расія не можа і прыпыняе ўдзел у дамове пра стратэгічныя наступальныя ўзбраенні. Пра гэта ён заявіў у пасланні Федэральнаму сходу, трансляцыю якога вёў Крэмль.

Владимир Путин вов ремя выступления Федеральному собранию 21 февраля 2023 года. Фото: пресс-служба Кремля
Уладзімір Пуцін падчас выступу перад Федэральным сходам 21 лютага 2023 года. Фота: прэс-служба Крамля

Пуцін адзначыў, што Расія не выходзіць з дамовы, а толькі прыпыняе свой удзел. Гэтае рашэнне ён назваў вымушаным і прынятым на фоне таго, што ядзерныя краіны працягваюць развіваць свае ўзбраенні, а NATO настойвае на доступе да расійскіх ядзерных аб’ектаў.

Пуцін таксама заявіў, што ў яго ёсць інфармацыя пра дачыненне Захаду да спробаў УСУ нанесці ўдары па базах расійскай стратэгічнай авіяцыі. У гэтых умовах Расія не можа дапускаць заходніх інспектараў на свае аб’екты. Прэзідэнт Расіі таксама расцаніў заяву NATO з заклікам да Масквы выконваць свае абавязанні па СНУ-III як гатоўнасць удзельнічаць у кантролі за стратэгічнымі ўзбраеннямі. Таму ў выпадку аднаўлення перамоваў пра ДСНУ трэба ўлічыць NATO.

«NATO фактычна зрабіла заяўку, каб стаць удзельнікам Дамовы пра стратэгічныя наступальныя ўзбраенні. Калі ласка. Такая пастаноўка даўно наспела. Ядзерныя арсеналы ёсць не толькі ў ЗША і таксама скіраваныя супраць Расіі», — сказаў Пуцін.

Ён падкрэсліў, што першая ДСНУ была заключаная зусім у іншых умовах, калі Расія і ЗША не ўспрымалі адно аднаго як праціўнікаў. Цяпер, на яго думку, ЗША выстаўляюць Расіі ультыматумы.

Па словах Пуціна, у Масквы ёсць звестакі, што ў ЗША вядзецца распрацоўка новых відаў ядзерных боепрыпасаў і што Вашынгтон задумваецца пра натуральнае выпрабаванне ядзернай зброі. Калі ЗША правядуць выпрабаванні новай ядзернай зброі, Расія зробіць тое самае, парытэт мусіць быць захаваны, папярэдзіў ён.

Пра якую дамову гаворка?

Дамова пра СНУ-III — апошняя дамова Расіі і ЗША пра меры па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў. Яна была падпісаная 8 красавіка 2010 года ў Чэхіі прэзідэнтамі Расіі і ЗША Дзмітрыем Мядзведзевым і Баракам Абамам.

Дамова прадугледжвала рэальныя, правяральныя і незваротныя скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў. У выніку такіх скарачэнняў наяўныя ў бакоў сумарныя колькасці сродкаў СНУ праз сем гадоў пасля ўступлення дамовы ў сілу (да лютага 2018 года) і ў далейшым не мусяць перавышаць:

  • 700 разгорнутых міжкантынентальных балістычных ракет (МБР), разгорнутых балістычных ракет падводных лодак (БРПЛ) і разгорнутых цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў (ЦБ);
  • 800 разгорнутых і неразгорнутых пускавых установак МБР і БРПЛ, а таксама ЦБ;
  • 1550 боезарадаў на разгорнутых МБР, БРПЛ і ЦБ.

Кожны з бакоў мае права самастойна вызначаць склад і структуру сваіх стратэгічных наступальных узбраенняў у сумарных межах, усталяваных дамовай (можа нарошчваць іх колькасць, дзейнічаючы ў рамках дакумента). У дамове зафіксаваная забарона на базаванне СНУ за межамі нацыянальнай тэрыторыі.

У 2021 годзе прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн прынялі рашэнне падоўжыць дзеянне дамовы пра скарачэнне і абмежаванне стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-III) да 5 лютага 2026 года.

У студзені гэтага года Дзярждэп ЗША заявіў пра два эпізоды парушэння ДСНУ з боку Расіі: блакаванне інспекцый ядзерных аб’ектаў і адмову ад сустрэчы для абмеркавання перашкодаў, якія ўзніклі падчас рэалізацыі пагаднення (Расія адмовілася ад удзелу ў паседжанні камісіі па ДСНУ, якая планавалася з 29 лістапада да 6 снежня 2022 года ў Каіры, патлумачыўшы гэта варожасцю ЗША).