Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  2. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  3. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  4. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  7. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  8. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  9. Умер папа Франциск
  10. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  12. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  13. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  14. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Бахмуце працягваюцца «баявыя дзеянні высокай інтэнсіўнасці па выцясненні ўкраінскіх сіл з цэнтральных кварталаў» горада. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што на Бахмуцкім напрамку расійскія войскі таксама спрабавалі наступаць на поўнач ад населенага пункта Хромавае, а таксама ля Багданаўкі і Прадцечына. У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны адзначаюць, што расійская нацыяналістычная супольнасць працягвае праслаўляць зверствы і выступае за пашырэнне жорсткасці.

Фото: 61 ОМСБр
Фота: 61 АМСБр

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 414-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: На чатырох напрамках адбілі больш за 45 атак праціўніка

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі два ракетныя і 32 авіяцыйныя ўдары, правялі больш за 40 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, як па пазіцыях украінскіх сіл, так і па цывільнай інфраструктуры, ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Як паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы, дзве расійскія ракеты, выпушчаныя з ЗРК С-300, трапілі ў аб’екты цывільнай інфраструктуры горада Славянск.

— Нягледзячы на шматлікія страты ў тэхніцы і жывой сіле, расійскія войскі працягваюць засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках. За мінулыя суткі на гэтых напрамках украінскія абаронцы адбілі больш за 45 атак праціўніка.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках расіяне абстралялі 28 населеных пунктаў.

— На Купянскім напрамку абстрэлам падвергліся сем населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.

— На Ліманскім напрамку цягам сутак праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёне Белагораўкі. Артылерыйскім абстрэлам падвергліся шэсць населеных пунктаў.

— На Бахмуцкім напрамку расійскія войскі працягваюць наступаць і спрабуюць узяць пад поўны кантроль горад Бахмут. Баі тут працягваюцца. За мінулыя суткі праціўнік таксама вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні на поўнач ад населенага пункта Хромавае, а таксама ля Багданаўкі і Прадцечына. Ад расійскіх абстрэлаў пацярпелі 12 населеных пунктаў.

— На Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках расійскія сілы спрабавалі наступаць у раёнах населеных пунктаў Паўночнае, Мар'інка, Перамога, Новаміхайлаўка Данецкай вобласці. Самыя жорсткія баі ідуць за Мар'інку. Адначасова праціўнік абстраляў 15 населеных пунктаў.

— На Шахцёрскім напрамку цягам мінулых дзён праціўнік наступальных дзеянняў не праводзіў, абстраляў шэсць населеных пунктаў.

— На Запарожскім і Херсонскім напрамках расійскія войскі працягваюць абараняцца. За мінулыя суткі расіяне абстралялі больш за 35 населеных пунктаў.

— Авіяцыя Сіл абароны Украіны за суткі нанесла шэсць удараў па раёнах канцэнтрацыі асабовага складу і ваеннай тэхнікі праціўніка.

— Збітыя два расійскія беспілотнікі тыпу «Арлан-10».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пабілі чатыры раёны канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі, два склады боепрыпасаў, а таксама радыёлакацыйную станцыю расійскіх сіл.

У Генштабе таксама заявілі, што на акупаванай тэрыторыі праціўнік павялічвае колькасць блакпастоў і патрулёў, актыўна праводзяцца фільтрацыйныя мерапрыемствы.

Баючыся ўцечкі інфармацыі пра месцазнаходжанне расійскіх падраздзяленняў, акупацыйныя ўлады пачалі абмяжоўваць пэўныя маршруты руху таксістам, уезд мясцовым жыхарам дазволены выключна пры наяўнасці рэгістрацыі.

Мінабароны РФ: Нанеслі паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў 124 раёнах

У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што ў Бахмуце за мінулыя суткі 12 разоў задзейнічалі авіяцыю, а ракетныя войскі і артылерыя нанеслі 57 агнявых удараў.

— На Купянскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм Заходняй групоўкі войскаў пабітыя падраздзяленні УСУ ў раёнах населеных пунктаў Двурэчная, Сінькоўка, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Страты УСУ склалі больш за 35 украінскіх вайскоўцаў, два аўтамабілі, а таксама самаходная гаўбіца «Гваздзік».

— На Чырвона-Ліманскім напрамку ўдарамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Цэнтр» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Чырвоная Дзіброва Луганскай вобласці, Церны і Грыгораўка Данецкай вобласці. Знішчаныя да 80 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама гаўбіца Д-20. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Неўскае Луганскай вобласці знішчаны склад з боепрыпасамі 66-й механізаванай брыгады УСУ.

— На Данецкім напрамку штурмавыя атрады ПВК Вагнера працягвалі баявыя дзеянні высокай інтэнсіўнасці па выцясненні ўкраінскіх сіл з цэнтральных кварталаў Бахмута. Паветрана-дэсантныя войскі аказваюць падтрымку штурмавым атрадам на флангах, блакуючы перакідванне рэзерваў УСУ ў горад і магчымасці адступлення падраздзяленняў праціўніка. Ударамі авіяцыі, ракетных войскаў і агнём артылерыі Паўднёвай групоўкі войскаў нанесенае паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах населеных пунктаў Калінаўка, Мікалаеўка і Ступачкі Данецкай вобласці.

За мінулыя суткі ў інтарэсах дзеянняў групоўкі войскаў у раёне Бахмута самалёты ВКС Расіі здзейснілі 12 вылетаў, ракетныя войскі і артылерыя групоўкі нанеслі 57 агнявых удараў. Агульныя страты праціўніка на Данецкім напрамку за суткі склалі да 300 украінскіх вайскоўцаў, адна баявая машына пяхоты, шэсць баявых браніраваных машын, два аўтамабілі, гаўбіца Д-20, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзік».

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках ударамі авіяцыі, агнём артылерыі групоўкі войскаў «Усход» нанесенае паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Палтаўка, Верхняя Тэрса і Амельнік Запарожскай вобласці. За суткі на гэтых напрамках знішчаныя да 20 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама гаўбіца «Мста-Б». У раёне населенага пункта Гуляйполе Запарожскай вобласці знішчаны склад з боепрыпасамі 102-й брыгады тэрытарыяльнай абароны.

— На Херсонскім напрамку падчас агнявога паражэння знішчаныя да 35 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны, а таксама самаходная гаўбіца «Гваздзік».

Усяго за мінулыя суткі, паводле МА РФ, нанесенае паражэнне 97 артылерыйскім падраздзяленням УСУ на агнявых пазіцыях, жывой сіле і тэхніцы ў 124 раёнах. Перахопленыя дзевяць рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню HIMARS, знішчаныя шэсць украінскіх беспілотных лётных апаратаў.

Інстытут па вывучэнні вайны: ксенафобія і расізм рызыкуюць укараніцца ў Расіі на доўгія гады

Расійская нацыяналістычная супольнасць працягвае праслаўляць зверствы і выступаць за пашырэнне жорсткасці. Пра гэта кажуць у амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны, адзначаючы рэакцыю расійскіх ваенных блогераў на відэа з абезгалоўліваннем ваеннапалоннага. Так, тэлеграм-канал, звязаны з ПВК Вагнера, паспрабаваў апраўдаць пакаранне тым, што абодва бакі здзяйсняюць жорсткасці, і заявіў, што гэтае абезгалоўліванне не апошняе падчас вайны. Далейшае выкарыстанне расійскімі войскамі такой жорсткай тактыкі і яе падтрымка ў расійскай інфармацыйнай прасторы падрываюць прафесіяналізм і дысцыпліну ў расійскіх узброеных сілах, лічаць у ISW.

Аналітыкі таксама заяўляюць, што крамлёўская кампанія «русіфікацыі» ва Украіне мае адмоўны эфект і для самой Расіі, бо ўзмацняе адкрыта нацыяналістычныя галасы і ідэалогію ўнутры краіны.

ISW прыводзіць некалькі прыкладаў з апошніх выпадкаў ксенафобіі і расізму ў дачыненні да этнічных меншасцяў у Расіі:

— некалькі расійскіх ваенных блогераў і каментатараў, каментуючы навіну пра забойства 17-гадовага расійскага студэнта групай таджыкскіх мігрантаў у Чалябінску, раскрытыкавалі мігрантаў з Цэнтральнай Азіі за няздольнасць інтэгравацца ў расійскае грамадства;

— кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін абвінаваціў мігрантаў у дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі шляхам «імпарту тэрарызму і экстрэмісцкіх ідэалогій»;

— Ігар Гіркін раскрытыкаваў улады Тувінскай рэспублікі за вяртанне тувінскіх назваў адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам рэгіёна;

— у сацыяльных сетках з’явілася відэа, як група расійскіх мужчын дэманструе нацысцкае прывітанне і выкрыквае лозунг «Расія для расіян», праходзячы міма адміністрацыйных будынкаў ва Уфе, Башкартастан.

Вайна ва Украіне дала магчымасць самым злосным галасам у інфармацыйнай прасторы кансалідаваць сваю ідэалогію і спраецыяваць яе як на ўкраінскі народ, так і на неславянскія меншасці ў самой Расіі, кажуць эксперты. Яны лічаць, што гэтая дынаміка па меры працягу вайны, імаверна, будзе нарастаць, пранікаючы ва ўнутраную прастору Расіі на доўгія гады.

Пры гэтым, адзначаюць у Інстытуце, асноўны цяжар ваенных дзеянняў у РФ працягваюць ускладаць на супольнасці, якія найбольш маргіналізуюць ў расійскім грамадстве. Раней кіраўнік СК РФ Бастрыкін заклікаў ваенныя ўлады спецыяльна вербаваць мігрантаў з Сярэдняй Азіі і Каўказа, якія атрымалі расійскае грамадзянства, бо на іх нібыта ляжыць «канстытуцыйны абавязак абараняць краіну, якая прыняла іх».

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія войскі правялі абмежаваныя наземныя атакі ў раёне Крамянной;

  • расійскія войскі працягвалі наземныя атакі ў раёне Бахмута і ўздоўж лініі Аўдзееўка — Данецк;

  • расійскія войскі працягваюць будаўніцтва абарончых збудаванняў у акупаванай Запарожскай вобласці і Крыме;

  • расійскія афіцыйныя асобы працягваюць прасоўваць закон, скіраваны на павышэнне эфектыўнасці выдачы позваў і спыненне ўхіленняў ад прызыву ў войска;
  • украінскі цэнтр супраціву апублікаваў справаздачу пра маштабы незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з Данбаса ў Расійскую Федэрацыю.