Ваенны Іл-76 пацярпеў крушэнне падчас узлёту ў Іванаўскай вобласці Расіі, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Мінабароны РФ.
На борце было восем чальцоў экіпажа і сем пасажыраў. Як піша Mash, усе яны загінулі.
Прычынай катастрофы стаў пажар аднаго з рухавікоў падчас узлёту самалёта.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Baza, Іл-76 здзяйсняў навучальны палёт. Выданне паведамляе, што борт узляцеў з аэрадрома «Паўночны» і прабыў у паветры некалькі хвілін. Падчас развароту ў самалёта загарэўся рухавік.
«Паводле папярэдніх звестак, пілот спрабаваў дацягнуць да аэрадрома, але калі зразумеў, што не зможа гэта зрабіць, пачаў адводзіць самалёт ад жылых забудоваў. Пасля гэтага самалёт зваліўся ў лесапаласе ў раёне могілак», — піша Baza.
Чытайце таксама