Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  2. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. Умер папа Франциск
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  9. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  10. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  13. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
Читать по-русски


У Казахстане прынялі закон, які мае дапамагчы абараніць правы жанчын і гарантаваць бяспеку дзяцей. Яго называюць законам пра хатні і бытавы гвалт, паведамляе Orda.kz.

Куандык Бишимбаев в зале суда. Фото: Верховный суд Казахстана
Куандык Бішымбаеў у зале суда. Фота: Вярхоўны суд Казахстана

Некалькі правапарушэнняў, якія раней былі адміністрацыйнымі, сталі крымінальнымі злачынствамі, пры гэтым пакаранне засталося ранейшым. Напрыклад, наўмыснае нанясенне лёгкай шкоды здароўю будзе карацца штрафам — да 738,4 тысячы тэнге (1650 даляраў), таксама прадугледжаныя грамадскія працы ці арышт да 50 дзён. За пабоі штраф складзе 295,3 тысячы тэнге (660 даляраў) або арышт на тэрмін да 25 дзён.

У той жа час змянілі пакаранне за нанясенне цяжкай і сярэдняй шкоды здароўю. Раней парушальніка маглі пакараць абмежаваннем волі, цяпер будзе толькі турма. Усе іншыя альтэрнатыўныя меры выключылі.

Тым часам за забойства, згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малагадовых будзе адно пакаранне — пажыццёвае пазбаўленне волі. Паводле дзейнага заканадаўства вінаватага могуць асудзіць на 20 гадоў калоніі.

З’явіўся і новы артыкул — за чаплянні сэксуальнага характару да падлеткаў, маладзейшых за 16 гадоў. За гэта прадугледжаныя грамадскія працы або арышт да 40 сутак.

Акрамя таго, крымінальным злачынствам цяпер будзе прапаганда самагубства.

Каб змены набылі юрыдычную моц, адпаведны закон мусіць падпісаць прэзідэнт Казахстана.

Нагадаем, што нядаўна ў Казахстане пачаўся суд над экс-міністрам эканомікі Куандыкам Бішымбаевым, які да смерці збіў сваю жонку ў рэстаране. На паседжаннях ён адмаўляў віну і ўсміхаўся, а яго адвакаты спрабавалі перакласці віну на родных забітай, якія нібыта яе кепска выхавалі. Па сукупнасці артыкулаў Бішымбаеву можа пагражаць тэрмін ад 15 гадоў калоніі да пажыццёвага пазбаўлення волі. У каментарах да відэазапісу трансляцыі суда і ў сацсетках жыхары Казахстана патрабуюць, каб экс-міністра асудзілі на пажыццёвае зняволенне.