Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

Пасля засухі ў ліпені і жніўні, якая прывяла да падзення ўзроўню вады ў рацэ Дунай, паблізу сербскага партовага горада Прахава знайшлі абломкі караблёў нямецкага флоту, што патанулі тут падчас Другой сусветнай вайны. Яшчэ чатыры судны, датаваныя перыядам да 1950 года, таксама паказаліся з-пад вады ў венгерскім нацыянальным парку Дунай-Драва ў раёне горада Мохач. Караблі ля Прахава былі аднымі з сотняў затопленых уздоўж Дуная чарнаморскім флотам нацысцкай Германіі ў 1944 годзе падчас адступлення перад наступам савецкіх войскаў, пры гэтым самі караблі былі знішчаныя. Гэта не першы раз, калі патанулыя судны паказваюцца над вадой Дуная. Паглядзіце на рэшткі флоту нацысцкай Германіі, якія зноў падняліся на паверхню праз засуху.

Затонувший немецкий военный корабль времен Второй мировой войны, обнажившийся из-за низкого уровня воды в реке Дунай, вызванного засухой и сильной жарой, в Прахово, Сербия, 5 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Затанулы нямецкі ваенны карабель часоў Другой сусветнай вайны, які падняўся вышэй за ўзровень вады ў рацэ Дунай праз засуху і моцную спёку, Прахава, Сербія, 5 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Рыбак осматривает затонувший немецкий военный корабль времен Второй мировой войны, обнажившийся из-за низкого уровня воды в реке Дунай, вызванного засухой и сильной жарой, в Прахово, Сербия, 5 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Рыбак аглядае затанулы нямецкі ваенны карабель часоў Другой сусветнай вайны, які падняўся вышэй за ўзровень вады ў рацэ Дунай праз засуху і моцную спёку, Прахава, Сербія, 5 верасня 2024 года. Фота: Reuters

У аўторак узровень вады ў Дунаі ў сталіцы Венгрыі Будапешце склаў 1,17 метра, што параўнальна з рэкордна нізкім узроўнем 0,4 метра, зарэгістраваным у кастрычніку 2018 года. Падчас паводкі ўзровень вады тут падымаецца нашмат вышэй за 6 метраў.

«Усходняя Еўропа перажывае крытычную засуху, якая адбіваецца на ўраджаі і расліннасці», — гаворыцца на сайце еўрапейскай кліматычнай службы Copernicus у апошняй справаздачы, апублікаванай у пачатку месяца. Доўгачаканыя дажджы пачаліся ў панядзелак, і чакаецца, што на выходных узровень Дуная ў венгерскім Мохачы падымецца прыкладна да трох метраў — тады рака, хутчэй за ўсё, зноў накрые затанулыя караблі.

Затонувший корабль обнажился в устье реки Дунай из-за сильной засухи недалеко от Мохача, Венгрия, 10 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Затанулы карабель, які падняўся вышэй за ўзровень вады ў рацэ Дунай праз засуху і моцную спёку, недалёка ад Мохача, Венгрыя, 10 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Затонувший немецкий военный корабль времен Второй мировой войны, обнажившийся из-за низкого уровня воды в реке Дунай, вызванного засухой и сильной жарой, в Прахово, Сербия, 5 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Затанулы нямецкі ваенны карабель часоў Другой сусветнай вайны, які падняўся вышэй за ўзровень вады ў рацэ Дунай праз засуху і моцную спёку, Прахава, Сербія, 5 верасня 2024 года. Фота: Reuters
Фото: Reuters